Каляндар інтэграцыі: войска, мытня, «саюзная дзяржава»

4 сьнежя 2019 года, Радыё Свабода

7 сьнежня ў расейскім Сочы адбудзецца Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна. Чакаецца, што ў выніку сустрэчы будзе падпісаная праграма «паглыбленьня інтэграцыі» між Беларусьсю і Расеяй. Між тым, гісторыя «інтэграцыі» налічвае больш як два дзесяцігодзьдзі і пачалася яшчэ да абраньня Аляксандра Лукашэнкі прэзыдэнтам.

1992. 15 траўня ў Ташкенце з ініцыятывы Масквы на сустрэчы кіраўнікоў СНД падпісаная Дамова аб Калектыўнай бясьпецы, (ДКБ) у якой удзельнічаюць Расея, Армэнія, Казахстан, Кіргызстан, Таджыкістан і Ўзбэкістан. Беларусь Дамову не падпісвае.

1993. 8 верасьня падпісана Пагадненьне аб аб’яднаньні грашовых сыстэм Рэспублікі Беларусь і Расейскай Фэдэрацыі. Заканадаўчыя і тэхнічныя ўмовы павінны былі быць створаныя да 1 студзеня 1994 г.

/**/ /**/ 
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

1993, Лукашэнка: “Я гатовы на каленях паўзьці ў Расею”

Нягледзячы на пратэсты Апазыцыі БНФ, большасьць дэпутатаў Вярхоўнага Савета прымае рашэньне аб далучэньні Беларусі да сыстэмы Калектыўнай бясьпекі СНД (ДКБ). БНФ б заяўляе, што гэта супярэчыць прынцыпу нэўтралітэту, заяўленаму ў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце. Старшыня ВС Станіслаў Шушкевіч адмаўляецца падпісваць дакумэнт, аднак 31 сьнежня 1993 г. ставіць подпіс пад паведамленьнем аб далучэньні да ДКБ.

/**/ /**/ Станіслаў Багданкевіч, архіўнае фота
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Як экс-старшыня Нацбанку Беларусі «заваліў» адзіную валюту

1995. У сакавіку прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка ініцыюе рэфэрэндум пра зьмену дзяржаўнай сымболікі, ліквідацыю статусу беларускай мовы як адзіна дзяржаўнай і эканамічнай інтэграцыі з Расеяй. У часе агітацыі і правядзеньня рэфэрэндуму 14 траўня назіральнікі фіксуюць парушэньні, аднак Лукашэнка зацьвярджае ягоныя вынікі сваім указам.

/**/ /**/ 
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Рэфэрэндум-95 пра сымболіку і мову ня быў легітымным

1996. 15 сакавіка Дзярждума РФ прымае пастанову «Аб паглыбленьні інтэграцыі…» і дэнансуе Белавескія пагадненьні 1991 г.

Прэзыдэнт Барыс Ельцын і Аляксандар Лукашэнка заяўляюць пра намер стварыць беларуска-расейскую супольнасьць.

24 сакавіка, у дзень адзначэньня ўгодкаў БНР, на вуліцы Менску выходзіць да 40 тысяч чалавек з пратэстам супраць інтэграцыі. Спэцвойскі МУС жорстка зьбіваюць удзельнікаў акцыі.

/**/ /**/ Чарнобыльскі шлях у Менску, 1999 год
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Чарнобыльскі шлях Беларусі: 30 шэсьцяў па менскіх вуліцах. Як гэта было

2 красавіка падпісваецца дамова аб утварэньні Супольнасьці Беларусі і Расеі. У Менску ў шэсьці пратэсту бярэ ўдзел да 30 тысяч чалавек. 26 красавіка на Чарнобыльскі шлях з лёзунгамі супраць аб’яднаньня Беларусі і Расеі выходзяць да 50 тысяч чалавек.

зень Волі 1996. Фота Георгія Ліхтаровіча.
зень Волі 1996. Фота Георгія Ліхтаровіча.

29 красавіка 1 у Санкт-Пецярбургу падпісваецца пагадненьне аб Парлямэнцкім сходзе Беларусі і Расеі.

1997. 2 красавіка ў Крамлі Ельцын і Лукашэнка падпісваюць Дамову аб стварэньні Саюзу Беларусі і Расеі. 23 траўня падпісваецца Статут Саюза. Фармуюцца Вышэйшая рада і Выканаўчы камітэт, Парлямэнцкі сход, ствараюцца Мытны і Памежны камітэты.

1998. 25 сьнежня Ельцын і Лукашэнка падпісваюць Дамову аб далейшым яднаньні Беларусі і Расеі, якая, сярод іншага, прадугледжвае ўвядзеньне адзінай валюты.

1999. 8 сьнежня ў Крамлі Ельцын і Лукашэнка падпісваюць Дамову аб стварэньні Саюзнай дзяржавы. Дамова прадугледжвала стварэньне Вышэйшай дзяржаўнай рады, Рады міністраў, сталага камітэту саюзнай дзяржавы і шэраг выканаўчых структураў, у тым ліку Памежны і Мытны камітэты. Таксама пацьверджаны намер увесьці адзіную валюту.

Барыс Ельцын і Аляксандар Лукашэнка ў Крамлі
Барыс Ельцын і Аляксандар Лукашэнка ў Крамлі

«Падпісаная дамова — гістарычная і лёсавызначальная. Гэта той падмурак, на якім мы ўвойдзем у трэцяе тысячагодзьдзе» — заявіў Аляксандар Лукашэнка.

«Гэта, увогуле — злачынства стагодзьдзя. У адносінах да беларускай нацыі — гэта, безумоўна, генацыд, гэта — канец яе гісторыі» — у той жа дзень камэнтуе дамову ў эфіры Радыё Свабода Васіль Быкаў.

/**/ /**/ 
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Васіль Быкаў: “Гэта генацыд беларускай нацыі”

Дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы з 20111 г. з’яўляецца Георгій Рапота (н. 1944) — кадравы афіцэр КДБ, генэрал-лейтэнант, з 1994 па 1998 — намесьнік кіраўніка Службы зьнешняй выведкі РФ, былы генэральны дырэктар кампаніі «Россвооружение».

/**/ /**/ Беларуска-расейская мяжа
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Рапота абяцаў, што беларусы і расейцы будуць і далей вольна езьдзіць праз «саюзную» мяжу

2001 — Беларусь далучаецца да Эўразійскай эканамічнай супольнасьці (з 2015 — Эўразійскі эканамічны саюз).

2003. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін прапануе правесьці ў Расеі і Беларусі рэфэрэндум аб саюзнай канстытуцыі, і адначасна з расейскімі парлямэнцкімі выбарамі выбраць агульнага прэзыдэнта і агульны парлямэнт.

2007. Старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Пётр Пракаповіч заяўляе, што з 2007 года ў Беларусі будзе ўведзеная адзіная валюта Беларусі і Расеі.

2010. 7 ліпеня Беларусь далучаецца да Мытнага саюзу, у якім знаходзяцца Расея і Казахстан.

/**/ /**/ Прэмʼер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў і прэмʼер-міністар Беларусі Сяргей Румас 13 сьнежня ў Берасьці
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Ультыматум Мядзьведзева штурхае Беларусь у новую рэальнасьць

2018. 13 сьнежня прэм’ер-міністар Дзьмітрый Мядзведзеў заяўляе, што Расея будзе праводзіць агульную палітыку ў галіне цэна- і тарыфаўтварэньня толькі ў тым выпадку, калі будзе рэалізаваная дамова аб Саюзнай дзяржаве:

«Хачу асабліва падкрэсьліць: Расея гатовая і далей прасоўвацца на шляху будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, уключаючы стварэньне адзінага эмісійнага цэнтру, адзінай мытні, суду, падліковай палаты ў тым парадку, які прадугледжаны Дамовай аб стварэньні Саюзнай дзяржавы ад 8 сьнежня 1999 году».



Categories: Зьнешнія адносіны

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: