Уладзімір Хахлун: Падтрымка чалавека ў жыцьці
– Хто я ёсьць?
– Мы ўсе адно. Сям’я.
Маючы 49 гадоў, усьведамляючы адказнасьць за будучыню, адчуваючы ў сабе прагу жыцьця – жыву аднасель у радавым месцы Кавалі на рацэ Мнюта, што між Гэрманавічамі і Лужкамі Шаркоўшчынскага раёну, дзе і прыйшоў на сьвет 18.01.1970. А ўжо восеньню, разам зь бацькам Жэнікам і матуляй Раісай, перабраліся на сталае жыхарства ў Глыбокае, адлегласьцю 30 км. ад дзядзінца.
Ясьлі, садок, другая сярэдняя школа ў гэтым месцы. Пасьля яе заканчэньня, 1987, вучоба ў БДУ, Менск, скончыўшы які, 1993, набыў спецыяльнасьць-юрыст. Падчас навучаньня служыў у СА. Надалей праца ў пракуратуры Полацака, райспажыўсаюзе Глыбокага, бізнэс – прадпрымальніцтва, няўдалая спроба выезда на працу за мяжу. У 1994 жанюся. Разам з Аленай нараджаем Дар’ю.
Увесь час самастойнага жыцьця імкнуўся дзейнічаць, бачучы ў рабоце жыцьцёвае шчасьце. Але была, жыла ўва мне, як памятаю зь 6-7 летаў, мара – жыць на зямлі, грунт якой, у любові, да зямелькі, матухны-карміцелькі нашае, і ўспрыняў гэтае празь свайго дзеда Мішку з Бушыкаў. На тое і скіраваў жыцьцёвы рэй сям’і.
І пачалося – гэтае жыцьцё – на старыцы дзядулі Мікалая зь Ёлкаўшчыны пад Дзеркаўшчынай. Адылі нядоўга фермерстваваў. Сям’я не падтрымала. З Аленай разыйшліся.
Наступныя колькі гадоў вагаўся – ці працягваць пачатае на зямлі і дзе? Як вынік, вяртаюся на бацькаўшчыну, 2004, у родныя Кавалі – гаспадарыць на зямлі. Вырошчваю гародніну, гадую кароў, коней, апрацоўваю соткі людзям.
Надыходзіць лета 2012. А адчуваньне прагі жыцьця перакрываецца бязсэнсоўнай земляробчажывёлагадоўляй. Вырашаю ды “развітваюся “ з гаспадаркай, зыходжу з зямлі. Іду ў Глыбокае, каб быць сярод і дзеля людзей. “Дагледжу чалавека”, “Помач чалавеку”. Даю абвесткі ў газэтах і маю практыку стасункаў дапамогі чалавеку сталага веку, чалавеку з абмежаванымі фізічнымі магчымасьцямі.
Праз лета, даўшы волю сваім перакананьням, прыйшоў у Кавалі – з мэтай, быць – жыць на Зямлі. Зараз будую асяродак Каханьня-Жыцьця, школу “Шчасьце”, вырошчваю і саджу дрэўцы, кветкі, травы. Маю радасьць з магчымасьці падзяліцца з кожным, даць, аддаць.
Агалошваю абвестку: “Акажу падтрымку чалавеку”, што ёсьць даць чалавеку магчымасьць быць самім сабою, жыць на Зямлі сваёй воляй.
- Падтрымка пачынаецца з майго бязумоўнага прыняцьця іншага такім, якім ён ёсьць, у любым стане здароў’я, веку, сацыяльным становішчы і інш., не парушаючы волі, думкі, псіхікі чалавека, не навязваючы сваё ўспрыняцьце жыцьця і, застаючыся, самім сабою.
- Падтрымка – прыяньне: ёсьць фізічная прысутнасьць ля чалавека і ўключае практычныя дзеяньні – захады па забеспячэньню чалавека жытлом, святлом-цяплом, вадой, ежай, адзеньнем, абуткам, вопраткай.
- Падтрымка – гэта прыклад свайго быцьця і запрашэньне да чалавека разам будаваць жыцьцё, бо мы ўсе адно. А жыцьцё – гэта проста быць, тым, хто ты ёсьць, сёньня, тут і цяпер, тым самым, даючы іншаму радасьць – проста жыць.
– Дык хто я ёсьць?
Я есмь чалавек – сын Божы… Я ёсьць, я магу, я гатовы.
І Быць Чалавеку на Зямлі – Жыць Дома…
Нацыянальная ідэя – Рух “Чалавеку Жыць на Зямлі” – радзі Зямлі, дзеля дзяцей.
Садзім дрэўцы, сады, гаі, лясы. Будуем школу “Шчасьце”. Захоўваем прыродны асяродак. Падтрымка чалавека ў жыцьці. Запрашаю да жыцьця – жыць у еднасьці, заедна.
Uladzimir Khakhlun: Human life support
(magazine “CULTURE. NATION”, November 2019, issue 24, p. 83–85, www.sakavik.net)
In this short assay, the author of 49, is trying to answer his own question “Who am I?” He concludes that the meaning of life includes a support of anyone, that is, to give a person the opportunity to be him(her)self, to live on the Earth with own will. The life means “… just to be who you are, today, here and now, and in this way giving joy to another – just to live”.
Владимир Хахлун: Поддержка человека в жизни
(журнал «КУЛЬТУРА. НАЦИЯ», декабрь 2019, выпуск 24, стр. 83-85, http://www.sakavik.net)
В этом коротком эссе автор в свои 49 лет пытается ответить на вопрос «Кто я?». Он приходит к выводу, что смысл жизни включает в себя поддержку кого-либо, то есть предоставить человеку возможность быть им (ею), самим собой ждя того, чтобы жить на Земле по собственной воле. Жизнь означает «… просто быть тем, кто ты есть, сегодня, здесь и сейчас, и таким образом дарить радость другому – просто жить».
Categories: Літаратура
Пакінуць адказ