Якімі словамі беларусы называюць Каляды. Моўная мапа.

 

Чаму ў адных мясьцінах зімовыя сьвяты называюць Каляды, а ў іншых — Раство? Свабода працягвае праект „Моўныя мапы“.

Слова Каляды нашыя далёкія продкі пазычылі ў рымлянаў яшчэ ў старажытнасьці. Calendae на лацінскай мове азначае першы дзень месяца або сьвята пачатку году.

У гаворках ёсьць два варыянты націску: Каля́ды і Кóляды. Аднак на мапе не пазначаныя асаблівасьці мясцовага вымаўленьня. Напрыклад, на паўночным усходзе скажуць прыблізна так: Кыля́ды. А на Заходнім Палесьсі бываюць і Кóлядэ.

Слова Раство таксама запазычанае. Яно паходзіць ад царкоўнаславянскага Рождьство і звычайна сустракаецца ў рэгіёнах і вёсках, дзе пераважае праваслаўнае насельніцтва. Беларуская мова асвойвала слова адпаведна сваім гукавым законам: РажаствоРаздвоРаство.

На мапе абазначаныя адным значком варыянты:
— Раждзяство (Разьдзяство, Ражджаство);
— Ражаство (Ражство, Ражтво, Раштво, Раждво, Рашство);
— Раздво мае дыялектныя варыянты вымаўленьня накшталт Руздво.

Крыніца нашай моўнай мапы— „Лексічны атлас беларускіх народных гаворак“. Словы для яго сабралі ў палявых экспэдыцыях беларускія дыялектолягі ў 1970–90-я гады.

Чытайце пра назвы Калядаў больш падрабязна ў перадачы „Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам“.

Дарэчы, як называюць Каляды ў вашай сям’і? Пішыце ў камэнтарах пад пастамі ў нашых сацыяльных сетках: FacebookВконтакте.



Categories: Асьвета

1 reply

  1. Цікава

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: