25-га нумар часопіса мы пачынаем з віншаваньняў юбілярам. У гэтым годзе беларуская грамадскасць будзе адзначаць круглыя даты нараджэньняў цэламу шэрагу знакамітых людзей, якія зрабілі, кожны ў свой час, значны ўклад у развіццё беларускай нацыі. Добры напамін пра гэтых людзей даслаў сябра нашай рэдакцыі, паэт, пісьменьнік і нястомны летапісец, сп. Сяргей Панізьнік.
Ніжэй падаюцца даты жыцьця вядомых беларусаў, вершаваныя прысвячэньні Францішку Скарыне і Ўладзіміру Караткевічу, і пара вершаў аб вечнасьці. Рэдакцыя шчыра дзякуе сп.С.Панізьніку за працу і добрую памяць.
Вечная слава юбілярам !!! Спіс юбіляраў складзены па старшынству часу:
Рагнеда- Гарыслава (…960 — …1000);
Міндоўг (…1195 -12.09.1263);
Францішак Скарына (1470-1531);
Сымон Будны (…1530–13.01.1593);
Міхал Агінскі (7.10.1765–15.10.1833);
Фаўстын Цяцерскі (1770 -1832);
Генрык Дмахоўскі (26.10.1810 – 26.05.1863);
Альгерд Абуховіч (25.07.1840 – 22.08.1898).
Ян Чэрскі (15.05.1845 – 25.06.1892);
Вайніслаў Казімір Суліма-Савіч-Заблоцкі (15.03.1850–3.02.1893);
Мікалай-Ніколас Русэль Судзілоўскі (15.12.1850 – 30.04.1930);
Яніс Райніс (11.09.1865 – 12.09.1929);
Вінцэнт Жук-Грышкевіч (1870-1982);
Язэп Дыла (1880-1973);
Сяргей Сахараў (29.09.1880 – 22.04.1954);
Сымон Рак-Міхайлоўскі ( 2.04.1885- 27.11.1938);
Палута Бадунова (7.09.1885 – 29.11.1938);
Пётра Просты-Ільдэфонс Бобіч (21.01.1890 – 28.04.1944);
Вінцук Адважны (4.03.1890–26.12.1978);
Сяргей Палуян (19.10.1890 – 20.04.1910);
Тамаш Грыб (19.03.1895–25.01.1938);
Ігнат Дварчанін (8.06.1895 – 8.12.1937);
Уладзімір Жылка (1900–1933);
Міхал Забэйда-Суміцкі (14.06.1900-21.12.1981;
Пётра Сергіевіч (10.07.1900 – 1.11.1984);
Кузьма Чорны (1900 – 1944);
Пятро Глебка (1905 – 1969);
Уладзімір Хадыка (1905 – 05.1940);
Барыс Кіта (6.04.1910 -…2018);
Юрка Гаўрук (6.05.1905 – 18.02.1979);
Сяргей Хмара-Сіняк (25.05.1905 – 4.09.1992);
Пятро Масальскі-Сакол (14.07.1905–6.07.1985);
Ян Скрыган (16.11.1905 – 18.09.1992);
Ларыса Геніюш (9.08.1910 – 7.04.1983);
Алесь Жаўрук-Сінічкін (1910 – 1942);
Змітрок Астапенка (1910 – 1944);
Алесь Пруднікаў (1910–1941);
Вітаўт Тумаш (20.12.1910 – 27.04.1998);
Анатоль Бярозка–Мацей Смаршчок (19.02.1915–20.06.2008);
Мікола Аўрамчык (14.01.1920 – 8.05.2017);
Аляксей Пысін (22.03.1920 – 27.08.1981);
Аляксей Карпюк (14.04.1920 – 17.07.1992);
Аляксей Коршак–Ясючэня (…1920–12.03.1945);
Уладзімір Сакалоўскі (4.07.1930 – 20.06.2013);
Уладзімір Караткевіч (26.11.1930 – 25.07.1984);
Рыгор Барадулін (24.02.1935-2.03.2014);
Рыгор Семашкевіч (12.09.1945–11.06.1982).
Ф. Скарыну
Айчына – Айца іскрына,
яго пасада – адрына…
Продкамі вылучаная,
нашчадкамі вымашчаная, –
вымучаная, зашчабятаная, –
а б е т а в а н а я !
Не растайная – наканаваная,
вылюдкамі не здратаваная.
Для Будучыні падрыхтаваная,-
каб і мама на ўскрык
пры нараджэнні новым
дзяціне аддала пялюшкі – Словы:
люду галовы пайдуць на ловы Мовы.
О, Край! А-край-чыкам не карай:
Радзіма – роем створаны Рай.
Хай лашчыцца небакрай
да гасьцінцаў-дарог,
шчакоча галінкамі гай…
Кожны айчыннік – Ведаў ратай:
зь ім зёлкі уськідвае Травень-Май
на мары:
Мары прымай, –
каб рошчынай вопыту – з-пад аблачыны
напаўнялася аж да лагчыны –
Спадчына! Яна і ляйчына,
каб родны шанаваць парог,
бацькі нарог, бабулі пірог…
І над матулінымі рушнікамі
з узнятымі для прычасьця рукамі
заўсьміхаецца Бог!
——————————————————————————
Мары – павозка продкаў.
Kараткевічаў Лыцар
“У старога жарабка скура і на плоце гагоча!”
(З лявонпальскіх вымудрыкаў)
Лыцар:
– Чую я: у жарабка
грыва не сакоча.
Мала сілы ў седака,
ці лашак не хоча?
У Дуброўне гагатаў,
на Суле, Крапіўне …
Маляр:
– Годзе!Конь адлапатаў.
Едзь ты на грабільні.
Лыцар:
– Як жа Лыцару натхніць
мысляроў паходаў?
Хто ў літаўры будзе біць
між усіх народаў?
Маляр:
Не на Герб – казе пад хвост
раяць прыглядзецца.
Хто патопае на мост, –
плаваць давядзецца …
Лыцар:
– А я цокаты люблю
і вякоў харугвы.
З імі страх перакулю
стаць на бруствер трухлы, –
каб асмеліцца забраць
жарабка з аброці.
І за мною пойдзе раць.
Будзь і ты ў ахвоце!
Маляр:
– Могуць зноў вас пакараць.
Лепей бульбу выбіраць
мне на агародзе…
Лыцар:
– Караткевіч! Восень блізка.
Ля Дняпра зноў будзе віскат.
Рогат выдай так умела, –
каб Няміга закіпела!
І каб кожны маляваў
не абмоткі ад халяў…
Сэрцам Сьцяг наш уздымаў
Бел-Чырвона-Белы!
Маляр:
– О! Я ў думках – каралевіч!
Калі так, то й я – МАСТАК, –
як і Караткевіч!
19.07.2011, 12.08.2019
Бясконцае ў вечнасці жыццё
“Такія нябёсы стагоддзяў,
як вочы ў Караткевіча Валодзі.”
Данута Бічэль-Загнетава.
Зб. “Гускі вяртаюцца”. 2020
Мы разбегліся па Мацерыку,
дзе гняздоўямі Гаўя, Каложа …
… Вось гляджу ў сваю Волту-раку.
Як пазнаць мне: чыё гэта ложа?
Пад нябёсамі белых буслоў
утрымала Данута на горцы
з хваляў Нёмана жменю слоў:
“Ўсё залежыць ад Створцы”.
Вось вам праўда ўся… Аналой
слёзы грэе для Маці Божай.
А грахі свае чапялой
недаверак падгрэбсці зможа?
Блаславіла скрыжаллі дарог
беражыстае Беларусі.
Кроў блакітную – Гаўі мурог
акрыляць – ёй пакінулі гусі.
х х х
– А зладзеі не саскрабуць
нашу Памяць. Жураўка – высока!
Не за лежнасць мяне хай паб”юць:
НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ кармлю сваім сокам.
Станіслаў і Генадзік са мной,
тата Яська, Марылечка-мама.
Зноў блакітнай крывёю вясной
для Жыцця мне адкрыецца Брама.
Вечнасць – гэта Прадвесніка знак
на магутнае крылле паэта…
Для Бясконцасці (хто з нас лайдак?)
паслужу: Беларусь мне – планета!
Так, Нябёсы Стагоддзяў пры мне,
і малітва душы ў кожным вершы.
Як вяртаюцца гускі вясне, –
мне вяртаецца Ойча з-пад Вежы.
Валадарства яго не міне
ранкам, днём, у намоленым сне –
з Роднай Нацыяй
быць у суцешшы.
P.S. Гора дні не ў Горадні
і не ў падваротні…
Я ў шчаслівай святасцю
светлае Гародні,
дзе даўно быў з ветласцю радасна крануты
лёзнымі падкрылкамі шчырае Дануты.
І не путамі прымкнуты быў, – гожа
да падножжа асцярожнае Божае Каложы.
Сяргей Панізьнік. /На Хрышчэнне Гасподняе/ 2020
Sergey Paniznik: Mainland of mothers – homeland of fathers
(web-magazine “Culture. Nation”, issue 25, April 2020, pp.11-18, www.sakavik.net)
This year, the Belarusian public will celebrate the round birth dates of a number of famous people who have made a significant contribution to the development of the Belarusian nation. Original materials were sent by our editorial board member, poet, writer and indefatigable chronicler, Mr. Sergey Paniznik. He sent both the dates of the life of famous Belarusians and poems dedicated to some of them. The editorial board sincerely thanks Mr. S. Paniznik for his work and kind memory.
Сергей Панизник: Материк матерей – отчизна отцов
(интернет-журнал «Культура. Нацыя», выпуск 25, апрель 2020, с.11-18, www.sakavik.net)
В этом году белорусская общественность будет отмечать круглые даты рождения ряда известных людей, которые внесли значительный вклад в развитие белорусской нации. Оригинальные материалы прислал член нашей редакции, поэт, писатель и неутомимый летописец г-н Сергей Панизьник. Он прислал как даты жизни известных белорусов, так и стихи, посвященные некоторым из них. Редакция искренне благодарит господина С.Панизника за его работу и добрую память.
Categories: Асьвета, Літаратура
Пакінуць адказ