Паглядзіце першы беларускі бардаўскі КЛІП, алічбаваны з запісу 1995 года. «Дай Бог, каб маё каменне аднойчы іх апякло» 

Наша Ніва

4 мая 2005 года памёр беларускі «пракляты паэт» Анатоль Сыс. Спаўняецца 15-я гадавіна ягонай смерці.

Да гэтай нагоды быў алічбаваны першы беларускі бардаўскі відэакліп 1995 года, на якім бард Андрэй Мельнікаў спявае песню на верш Анатоля Сыса «Маналог Алеся Гаруна» («Гараць камяні ў маім вогнішчы»).

У сярэдзіне 90-х гэты кліп трансляваўся па беларускім тэлебачанні. З таго часу тэлебачанне стала не надта беларускім, і кліп нідзе больш не паказвалі.

Ацаніце стылістыку таго часу:

Анатоль Сыс пражыў 45 бурных гадоў. Гэты паэт, народжаны ў наддняпроўскай вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна, быў знакавай фігурай свайго часу і актыўным удзельнікам змагання за незалежнасць Беларусі.

Вось тэкст песні:

Гараць камяні ў маім вогнішчы,
расцвеленыя агнём,
нібы ваўчаняты ў логвішчы
сонечным прамянём.

У твар мне шугае полымя,
ды я ўсё адно бяру
каменне рукамі голымі
і гэткім, як сам, дару.

Бяруць і да сэрцаў туляць:
няхай нас ратуе боль
і вучыць пра бліжніх думаць,
пра тых, хто гібее ў золь,

пра тых, хто прамёрз да костак,
хто шлях да агню згубіў,
хто д’яблу чырвоным хростам
Айчыну сваю пазбыў.

Дай Бог, каб маё каменне
аднойчы іх апякло,
прымусіла ўстаць з каленяў,
пайсці на маё святло.

Я — тут! Я шугаю полымем!
Праз боль я з сябе бяру
каменне рукамі голымі
і гэткім, як сам, дару.

Дай Бог, каб маё каменне
Жар-птахам дайсці змагло
да тысячных пакаленняў
і сэрцы іх апякло!


https://nn.by/?c=ar&i=251071



Categories: Асобы, Культура

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google photo

You are commenting using your Google account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: