Паслухайце Ціханоўскага

Самы папулярны СТРЫМ у гісторыі Беларусі: у жывым эфіры Ціханоўскага глядзелі больш за 35 тысяч чалавек

Стрым блогера Сяргея Ціханоўскага пасля яго вызвалення глядзелі аднамомантава больш за 35 тысяч чалавек. Блогер у кадры проста расказваў падрабязнасці свайго затрымання і адседкі. За час эфіру яму ахвяравалі $3720.

Нагадаем, блогера Сяргея Ціханоўскага, які быў запар асуджаны на 45 сутак арышту, вызвалілі з ізалятара часовага ўтрымання ў Гомелі.

Сяргей Ціханоўскі быў затрыманы шостага мая пад Магілёвам. Яго змясцілі ў ІЧУ Гомеля. Падставай для затрымання блогера стала пастанова суда Савецкага раёна горада Гомеля аб адміністрацыйным арышце, вынесеная яшчэ ў студзені. А менавіта гэта пастанова аб 15 сутках арышту за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй 20 снежня. Падчас адбывання гэтых 15 сутак над блогерам адбыліся яшчэ два суды, на кожным з якіх ён атрымаў яшчэ па 15 сутак арышту. Акрамя таго, па словах Ціханоўскага, на яго склалі яшчэ шмат пратаколаў па артыкуле 23.34 КаАП за арганізацыю сустрэч з падпісчыкамі ў розных гарадах Беларусі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?


https://nn.by/?c=ar&i=252111



Categories: Асобы, Мараль, Нацыя Беларусы

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: