На занядбанай магіле скульптара-паўстанца Генрыка Дмахоўскага паставілі душэўны помнік

Напярэдадні дня смерці паўстанцкага камісара Дзісенскага павета сусветна вядомага скульптара Генрыка Дмахоўскага (загінуў 26 мая 1863 года — у баі з карнікамі «васьмю кулямі прашыты») на магіле героя з’явіўся годны велічны помнік.

Магіла, дзе Дмахоўскі пахаваны разам з двума невядомымі паўстанцамі, знаходзіцца ў лесе на старажытным курганным могільніку паблізу вёскі Бірулі Докшыцкага раёна.

Зусім маладым Дмахоўскі браў удзел у вызвольным паўстаннні 1831 года. Жывучы потым у эміграцыі за акіянам, ён стварыў бюсты Тадэвуша Касцюшкі, прэзідэнтаў Джорджа Вашынгтона, Томаса Джэферсана і аднаго з герояў вайны за незалежнасць Злучаных Штатаў Амерыкі Бенджаміна Франкліна. Гэтыя бюсты і сёння ўпрыгожваюць Кангрэс ЗША. Творчы геній нашага суайчынніка нарадзіў таксама скульптурную групу «Гарыбальдзі з ваярамі», выяву венгерскага нацыянальнага героя Лаяша Кошута… Раней, у Парыжы, Дмахоўскі ўдзельнічаў у стварэнні саркафага Напалеона.

Незадоўга да паўстання Каліноўскага Генрык вярнуўся на радзіму, каб узяць у рукі зброю.

Доўгі час магіла была ў жудасным стане, ад яе амаль не засталося знаку. Вось так яна выглядала яшчэ ў 2013 годзе на фота Кастуся Шыталя.


https://nn.by/?c=ar&i=252387



Categories: Асобы, Асьвета

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: