«У нас ня толькі лёзунгі». Апазыцыя прадставіла 14 рэформаў для Беларусі пасьля Лукашэнкі


Юры Губарэвіч, Віталь Рымашэўскі, Мікалай Казлоў, Ігар Барысаў, Рыгор Кастусёў
Юры Губарэвіч, Віталь Рымашэўскі, Мікалай Казлоў, Ігар Барысаў, Рыгор Кастусёў

Некалькі апазыцыйных партый і арганізацый прадставілі сёньня ў Менску «Рэанімацыйны пакет рэформаў». Гэта вынік калектыўнай працы для распрацоўкі першачарговых зьменаў пасьля зьмены ўлады ў Беларусі.

Праца над гэтым пакетам рэформаў вялася некалькі гадоў. Сёлета сем палітычных арганізацый аб’ядналі свае намаганьні і выбралі найбольш важныя сфэры рэфармаваньня.

Хто прымаў удзел у распрацоўцы

Беларускі народны фронт, Беларуская партыя «Зялёныя», Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская хрысьціянская дэмакратыя, Абʼяднаная грамадзянская партыя, а таксама рух «За свабоду» і цэнтар грамадзянскіх ініцыятыў «Наш дом».

Рэформы ў якіх сфэрах

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Сойм, талер, 16 ваяводзтваў, рэстытуцыя і люстрацыя. Што прапануе каманда Пазьняка

Прапановы можа ўносіць кожны

Пазнаёміцца з праектамі рэформаў можна на адмысловым сайце — zabelarus.com. Там ужо апублікаваныя 14 праграмных дакумэнтаў. Цяпер ідзе праца над чарговымі. Гэтую праграму палітыкі называюць народнай і заклікаюць ахвяраваць сродкі на яе стварэньне.

«На нашай плятформе прадстаўлены ня проста канчатковы прадукт. Грамадзкае абмеркаваньне пасьля прэзэнтацыі кожнай тэмы — гэта тое, што можа зрабіць кожны з вас». — заявіў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

На сайце можна пакінуць камэнтары. Усе прапановы будуць бачныя пры абмеркаваньні і ўлічаныя, абяцаюць стваральнікі праграмы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Як Беларусь можа дагнаць Захад. Парады галоўнага рэфарматара Польшчы

Для каго гэтая праграма

Стваральнікі праектаў рэформаў заклікаюць далучыцца да абмеркаваньня і патэнцыйных кандыдатаў. Яны прапануюць скарыстацца гэтымі напрацоўкамі падчас выбарчай кампаніі.

«Пасьля шырокага абмеркаваньня адбудзецца вялікая міжнародная канфэрэнцыя, найхутчэй у верасьні. Там адбудзецца канкрэтнае ўзгадненьне дакумэнтаў і ацэнка з боку міжнародных экспэртаў», — сказаў кіраўнік партыі «Зялёныя» Дзьмітры Кучук.

Друкаваныя вэрсіі канчатковай праграмы яе стваральнікі зьбіраюцца даслаць у Палату прадстаўнікоў і міністэрствы, каб тыя маглі карыстацца прапановамі апазыцыі.

Менск

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Зьменшыць падаткі ўтрая, увесьці гендэрныя экспэртызы і эўрапейскія турмы. Аналізуем праграму беларускіх лібэралаў

Які праект прадставілі першым

Поўная прэзэнтацыя першых 14і дакумэнтаў адбудзецца 22 чэрвеня. Сёньня стваральнікі «Рэанімацыйнага пакету рэформаў» агучылі тэзісы зьменаў у выбарчае заканадаўства.

Сярод асноўных навацый:

  • замацаваньне права ўсіх удзельнікаў выбараў мець прадстаўнікоў у выбаркамах усіх узроўняў;
  • жорсткая рэглямэнтацыя датэрміновага галасаваньня і яго скарачэньне да 5-6%;
  • замацаваньне права чальцоў выбаркаму і назіральнікаў бачыць кожны бюлетэнь;
  • забесьпячэньне назіральнікам магчымасьці праводзіць аўдыёзапіс, фота- і відэаздымкі.

На сайце, дарэчы, ужо ёсьць пэтыцыя за сумленныя выбары.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Выбары праз інтэрнэт і скарачэньне міліцыі ўдвая. Якую Беларусь хоча пабудаваць Статкевіч

Што яшчэ казалі прысутныя

Мікалай Казлоў, лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі

«Гэта вырашэньне назапашаных праблемаў постлукашэнкаўскай Беларусі. Усё, што зьвязана зь цяперашнім рэжымам — гэта разруха, беднасьць, карупцыя, мафійная дзяржава. Нам трэба быць заўсёды гатовымі да пераменаў і мець плян».

Ігар Барысаў, лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада»

«Эканоміка сучаснай Беларусі нагадвае БССР 2.0. Кіраваньне краіны неэфэктыўнае. Апазыцыю папракаюць, што ў яе за лёзунгамі нічога няма. За лёзунгамі ёсьць грунтоўны зьмест, і мы яго сёньня ўводзім у палітычны дыскурс Беларусі».

Рыгор Кастусёў, старшыня партыі БНФ

«Цяперашні беларускі ўрад ня здатны ня тое што рэформы праводзіць. Ён ня здатны нават кіраваць тым, што ёсьць. Няздатнасьць беларускага ўраду не азначае няздатнасьці апазыцыі. Менавіта мы здатныя прапанаваць гэтыя рэформы. Грамадзяне павінны ведаць, што ёсьць людзі, якія распрацавалі гэтыя рэформы і ведаюць, як правесьці. І гэтыя людзі гатовы ўзяць на сябе адказнасьць пасьля зьмены ўлады за эканоміку і сацыяльную сфэру Беларусі».

Віктар Янчурэвіч, намесьнік старшыні руху «За свабоду»

«Гэтую праграму мы прапануем кандыдатам у прэзыдэнты. Мы заклікаем аб’ядноўвацца іншым палітычным структурам і браць на ўзбраеньне гэтую праграму».



Categories: Нацыя прачынаецца

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google photo

You are commenting using your Google account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: