Разгул дыктатуры Лукашэнкі – вось такія выбары

Паведамляе Радыё Свабода

15 чэрвеня 2020 года


Збор подпісаў за Сьвятлану ЦІханоўскую
Збор подпісаў за Сьвятлану ЦІханоўскую

15 чэрвеня міліцыя затрымала каардынатара ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай у Наваполацку Яўгена Вільскага.

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

Актывіст паведаміў праваабаронцам, што яго затрымалі раніцай каля аўтамабіля. У міліцыі на Яўгена Вільскага склалі адразу тры адміністрацыйныя пратаколы, пасьля чаго адпусьцілі. Суд прызначылі на 25 чэрвеня.

Ілюстрацыйнае фота. Чарга падчас збору подпісаў за Сьвятлану Ціханоўскую на Камароўцы ў Менску, 7 чэрвеня 2020 году

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Пасьля затрыманьня сябра групы Ціханоўскай зьніклі 1500 подпісаў

Тым часам 60-гадовы сябра ініцыятыўнай групы Ціханоўскай Алег Баброўскі, якага затрымалі 7 чэрвеня і арыштавалі на 20 дзён, аб’явіў галадаваньне. Пра гэта ягонай маці паведаміў адзін з тых, хто сядзеў зь ім у цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў. Бацька Баброўскага пасьля арышту сына зьлёг і знаходзіцца ў цяжкім стане. Перадачу ад маці ў ізалятары не ўзялі.

Сяргей Ціханоўскі перад затрыманьнем у Горадні 29 траўня

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Дзевяць арыштаваных у «справе Ціханоўскага». Сьпіс

За кратамі знаходзяцца і іншыя сябры ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай. Блогеру «Краіны для жыцьця» Сяргею Ціханоўскаму, Аляксандру Арановічу, Арцёму Сакаву, Васілю Баброўскаму, Вяргілію Ушаку, Дзьмітрыю Фурманаву, Уладзімеру Навуміку, Яўгену Разьнічэнку, Уладзімеру Кнізе, Андрэю Новікаву выставілі абвінавачаньні ў злачынстве паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу «Арганізацыя групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак». Усе яны знаходзяцца ў менскім СІЗА № 1.

Архіўнае фота. Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Мадэратара сацсетак Ціханоўскага, які зьнік 4 чэрвеня, знайшлі ў турме на Акрэсьціна

У менскім ІЧУ (турме на Акрэсьціна) застаюцца пад 15-дзённым арыштам фэрмэр з Мазыра Аляксандар Вянгура, блогер каналу «Мазыр для жыцьця» Аляксандар Цуканаў і яго калега Дзяніс Колас, а таксама мадэратар сацсетак «Краіны для жыцьця», грамадзянін Расеі Дзьмітры Папоў.



Categories: Этнацыд беларусаў

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: