РАТУНАК
Радзіма – там!
А тут?!
Мы ўсе
ў краях заможных,
па волі і сваёй і не сваёй
ды
мабыць у найлепшым з перабраных.
Асірацеў без нас
наш родны кут,
А тут, вітаюць кветкамі …
як бы даўно чаканых!
Радзіма шчодрая!
Народжаныя зноў,
за морам знойдуць
выбітны прытулак,
а для адрынутай,
параненай душы
адзіным месцам –
Беларусь ратунак.
28 чэрвеня 2020 года, Атава
ЛОСК
Думкі, думкі, думкі!
Срэбраныя іскры!
С пазалотай зорак –
за парог
не выйсьці!
Пахваліцца нечым –
слабыя суседзі;
ад Масквы
шыбуюць
прагныя мядзведзі.
Бараніць нас некаму,
высушылі вёску,
у людзей дасьведчаных,
не хапае лоску.
Старана захоплена
“свойскім бы”
драко-о-о-нам (!);
паспарт не праверылі ? –
чужынскія
прынёс законы.
Ну а людзі, людзі?!
Сціпласцю,
наўперад,
вызначаюцца,
памяркоўнасць бокам
нашчадкам выліваецца …
Думкі, думкі, думкі!
Срэбраныя іскры!
С пазалотай зорак,
а за парог
не выйсьці!
11 ліпеня 2020 года, Атава
НЕЗВАРОТНАЕ
Як гукі вальса
завіхаюцца ў паветры Музы,
шматлікія, непараўнальныя,
як бы зляцелі
з Рафаэля станцаў
і асалоду хочуць
мне паднесці дружна.
А я не супраць дотыкаў ласкавых
і лёгкіх прыказкаў любові.
Яны заберуць смак жыцьця гаркавы –
не ў сілах музам я адмовіць.
Адкуль жа так хапае маёй Музе сілаў,
каб з безнадзейнасці надзею нарадзіла,
каб песьціла душы збалелай раны,
каб сьцішыла змярцвелы боль
па краі мілым,
па маім
загнаным?
11 ліпеня 2020 года, Атава
ПАЎСТАНЬ НАРОД
Ўжо ж! Прачынаецца народ!
Няўжо хужэй мы,
за астатніх!
Праз сотні непатрэбных,
каланіяльных год,
не мусіш выглядаць
у свеце крайнім.
Варожыя калонны
у цябе ўнутры –
гані нялюдскія,
чужынскія калонны!
Прэч іх, на ўсход, на бальшакі,
там дзе зацятыя жывуць бальшавікі,
дзе Шарыкавы людам правяць,
да сяго прыгонным.
Дзе душы вольныя?! Чаму не паўстаюць?
Хай Сергіі і Вовы
кіруюць там на ўсходзе
ў адзічэлых сховах.
А мы, народ Еўропы!
Ну для чаго нам азіяцкія аковы?
Паўстань народ!
Збірай што моц ёсць сілы,
каб зачыніць мяжу рабоў,
мяжу гаспод!
Мой родны беларус
і той хто верыць (сцеражы цябе),
май мужнасць
вызначыць радзімы шлях,
каб толькі стаўся выбарам адзіным
нацыянальны сьцяг.
11 ліпеня 2020 года, Атава
НЕПАДЛЕГЛАСЦЬ
Ідзём наперад!
Значыць развіваемся!
Дык далучайся сябра ў рад!
Бо ж мы застылі на прысохшым беразе.
Нам памяркоўнасць не да твару брат!
Так, мы прымаем памяркоўнасць-згоду,
ды мелі б мусіць
аж нестраўнасць
праз звыклую да краю абыякавасць.
Мы ж вельмі добрыя,
людскія …
Нам проста не хапае мудрасьці
і пакуль што часу,
каб прызямліць
прыроджаную вартасць.
18 ліпеня 2020 года, Атава
ПРЫЗНАНЬНЕ
Я у любові да цябе хачу прызнацца,
як шмат гадоў таму рабіў раней
у час калі пад песні салаў’я
я не стамляўся цалавацца,
кранаўся шчок палаючых,
бархотных і ласкавых,
світаньне разам сустракаючы …
Што можа быць мілей! …
у час калі сталеў, мужнеў і спрабаваў пазнаць жыцьцё,
яго крыніц вытокі,
як заўважаць стаў радасны птушыны сьпеў,
як ля калыскі сына суцішаў я крокі,
бярог жанчыны сон,
ёй сны жаданыя
перарываць не смеў …
ўсяму свой час,
бацькоўскаю пазнаць каб ласку,
дык бацькам трэба стаць,
на прыступак вышэй адзін падняцца
каб казкай сталася жыцьцё,
было якое напачатку казкай,
каб роду сваяму,
прыкленчыўшы прызнацца
ў любові,
да яго,
да маці, што з каханьня нарадзіла,
к зямлі, што гадавала й
выправіла ў сьвет не аднаго …
Ў любові прызнаюся
прад Радзімай мілай!
19 ліпеня 2020 года, Атава
– * –
Згаўняўся сьвет!
Не старчыць прыкрасці і злосці,
каб бачыць
д’ябла крокі,
які напіўся асалоды ўлады!
То д’ябальшчына –
без сумненьняў –
на бібліі даваўшая абет,
без сораму падпіша прыгавор,
неправедны навет
і не адчуе з прыкрасцю
перад народам здрады.
Жывёльны сьвет!
нялюдскія законы –
там закапаць, там знішчыць,
не пусціць.
Мы так павольна ўзводзім
шчыльныя загоны
апошняга дракона ў іх,
каб з сэнсам апусціць. .
29 ліпеня 2020 года, Атава
ІСКРЫ, ВОСЬ ЯНЫ
Чым я магу дапамагчы табе!
О, край мой родны!
які пакінуў спаць …
а ён,
прачнуўся ў барацьбе
узнікшай ніадкуль,
неверагоднай,
ад іскраў сэрца набалелага
запаленай …
такой доўгачаканай,
такою годнай …
Да нематы
маўчаць у прадчуваньні
губы
у братоў збялелыя,
як у нявесты непазнаўшай,
на выданьні …
Ад іскраў сонца разгараецца высока,
ва ўсе куткі імкнецца дасягнуць
людзей у Маларыце, Ветцы і ў Глыбокім …
я зычу радавацца заўтрашняму дню.
29 ліпеня 2020 года, Атава
СЦЯГІ НАД ПАРЛАМЕНТАМ КАНАДЫ
Лунае сцяг,
не спраўджаны пакуль законам,
па ўсёй краіне, ад краю і да краю,
са згоды беларусаў па-над ёй лунае,
хоць забарону мае
ў Беларусі
ад дракона.
А ў “варожай”
Паўночнай Амерыцы –
добра пачувацца можа,
бо жывуць тут людзі вольна й заможна.
У родным краі,
за мяжою ворагі,
якія бачуцца
за кожным навальнічным сполахам …
І так
не зразумець
ці то ад беднасці,
ці то ад зайздрасці …
Праўду сваю
нам трэба яшчэ
выпеставаць
і вырасціць.
29 ліпеня 2020 года, Атава
МЫ – УСЁ Ж МАЦНЕЙ
Не можа быць дракон
мацнейшым за дабро,
трымціць якое
ў стружаных руках
прыніжанага беларуса;
пытаньне стала рубам
і прама б’е ў рабро,
і крыкам вылятае ў воклічы адзіным –
ня хочам мець дыктатараў,
ніякіх,
хоць бы й русых,
а асабліва тых,
што не збрываюць вусаў.
31 ліпеня 2020 года, Атава
Categories: Культура, Літаратура, Нацыя прачынаецца, Праект "РАЗАМ"
Пакінуць адказ