“Мы больш ня апазыцыя. Нас цяпер большасьць”. Ціханоўская па відэасувязі выступіла перад дэпутатамі Эўрапарлямэнту

25 жнівень 2020, 14:21


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

Падзяліцца

Глядзець камэнтары

Кандыдатка на пасаду прэзыдэнта Беларусі Сьвятлана Ціханоўская выступіла па відэасувязі перад эўрадэпутатамі ў аўторак на пазачарговым пасяджэньні камітэту Эўрапарлямэнту па замежных справах, прысьвечаным Беларусі.

Паседжаньне трансьлявалася на відэа.

Сярод іншага, Сьвятлана Ціханоўская сказала:

“Сёньня мая краіна, Беларусь, знаходзіцца ў роспачы і крызісе. Мірных дэманстрантаў незаконна затрымліваюць, садзяць у турмы і зьбіваюць. Улады выкарыстоўваюць тактыку запалохваньня, страху і фізычнага гвалту. Ня менш за шэсьць чалавек загінулі, дзясяткі зьніклі без вестак. Гэта адбываецца ў цэнтры Эўропы.

Цяперашні крызіс пачаўся ўсьлед за выбарамі 9 жніўня. На думку большасьці назіральнікаў, выбарчы працэс быў глыбока недасканалым… Самі выбары былі адзначаны тысячамі парушэньняў…

Афіцыйныя вынікі выбараў былі сфальсыфікаваныя і адпрэчаныя беларускім народам і большасьцю міжнароднай супольнасьці…

Дэманстрацыі беспрэцэдэнтныя паводле памеру і размаху ў гісторыі Беларусі. Нягледзячы на мірны характар пратэстаў, улады распачалі спробу жорсткага задушэньня народу. Аднак гэта не спыніла наш народ, а толькі ўмацавала рашучасьць нацыі. У мінулую нядзелю прайшлі найбуйнейшыя публічныя дэманстрацыі ў гісторыі Беларусі, калі на вуліцы сталіцы Мкнска выйшла больш за 200 000 чалавек…

Беларусь прачнулася. Мы больш ня апазыцыя. Нас цяпер большасьць. Адбываецца мірная рэвалюцыя.

Рэвалюцыя ў Беларусі — гэта не геапалітычная рэвалюцыя. Гэта ні прараскйская, ні антырасейская рэвалюцыя. Гэта ні антыэўрапейскі саюз, ні праэўрапейская рэвалюцыя. Гэта дэмакратычная рэвалюцыя. Гэта імкненьне нацыі вырашаць свае праблемы самой. Гэта імкненьне народу свабодна і справядліва абраць сваіх лідэраў і вырашыць свой лёс. Рэвалюцыя ў Беларусі — гэта не гвалтоўная рэвалюцыя. Гэта мірнае імкненьне людзей да свабоды, да самавызначэньня і асноўных каштоўнасьцяў.

Я заклікаю ўсе краіны сьвету паважаць асноўнае права нацыі на самавызначэньне. Я заклікаю ўсе краіны сьвету паважаць сувэрэнітэт Беларусі. Я заклікаю ўсе краіны сьвету паважаць тэрытарыяльную цэласнасьць Беларусі.

Патрабаваньне беларусаў простае — свабодныя і справядлівыя выбары. Гэта патрабаваньне дэманстрантаў на вуліцах, гэта дэвіз страйкоўцаў на многіх заводах па ўсёй краіне. Гэта жаданьне ўсяго народу.

Беларусь — частка Эўропы. Культурна, гістарычна і геаграфічна. Мы адданыя нормам міжнароднага права і хочам заняць годнае месца сярод іншых народаў Эўропы. Эўрапейскі вопыт у забесьпячэньні вяршэнства закону, правоў чалавека, незалежнай судовай сыстэмы і свабодных СМІ мае першараднае значэньне для новай адроджанай Беларусі.

За апошнія два тыдні беларусы паказалі, што яны не здаліся і не здадуцца. Воля народу ня будзе зламаная.

Наша мэта — дамагчыся справядлівых і свабодных выбараў мірным шляхам, шляхам дыялёгу. Заяўляю аб нашай гатоўнасьці да перамоваў з уладамі. Мы гатовыя прызначыць перагаворшчыкаў. Мы гатовыя разгледзець магчымасьць пасярэдніцтва міжнародных арганізацый для палягчэньня дыялёгу.

Каб палегчыць пераходны пэрыяд, я ініцыявала Нацыянальную каардынацыйная раду, у склад якой ўваходзяць усе пласты беларускай грамадзянскай супольнасьці і ўсе бакі палітычнага спэктру. На жаль, улады адказалі пагрозамі і запалохваньнем членаў Рады, у тым ліку ляўрэата Нобэлеўскай прэміі Сьвятланы Алексіевіч.

Запалохаць не атрымаецца. Мы не саступім. Мы патрабуем паважаць нашы асноўныя правы. Мы патрабуем вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных. Мы патрабуем спыніць гвалт і запалохваньне з боку ўладаў.

Беларускі народ заслугоўвае лепшага. Эўропа заслугоўвае лепшага”.



Categories: Асобы, Нацыя Беларусы

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google photo

You are commenting using your Google account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: