Пётра Мурзёнак: Новыя вершы з цыклу “Рэвалюцыя надзеі” (25 жніўня 2020 года)

-*-

Забруджаныя прасавецкай верай,

якая не па праву кіруе ў вечар

                                        неапраўдны шэры …

Не супраць я, якой бы то з існуючых рэлігій

мне важныя найбольш

                               па-беларуску кнігі.

Нарэшце знік “разанскі патрыярх” із Беларусі –

                        “адкрыем кран Чарнобыльскі для ўсіх” –

у званьні мітрапаліта Павел –

быў д’ябла засланцом

                сярод абдуранага люду 

                  між нецаркоўных правіл.

Такім жа д’ябалам раней явіўся

                народжаны ў краіне здраднік,

што вырашыў еўраазіяцкім камандам пакланяцца,

                  з мінулым сыскам уз’яднацца,

узвёўшы пастамент на Маркса вуліцы пад назваю

                                               жандарм-царовы ўраднік.

Пакрыўджанае дзяцінства і мазгі,

прапітаныя скрозь праз “СССР’ даўгі”,

Ён як сірочы з тых часоў пастух,

так свята верыць у агонь, які даўно патух.

Ў спектаклі,

               з аўтаматам у руках,

з крамлёўскім “братам” –

                      падзельнікам вядомым,

                      працягвае гуляць ў вайну.

Шалёны!!!

                       З падлеткам сынам абараняе

                          ўзведзены для славы гмах,

                               ня ўсведамляючы,

                                             што час яго мінуў.

25 жніўня 2020 года, Атава

-*-

Дракон завіс

                     над краінай без мары,

дракон прыглядае

                          каму быць наступнай ахвярай –

пакуль не прымае народ за магчымасць без меры,

што край яго стацца быць можа

                                                           краінай даверу.

Навыверад думкі –

мігціць з камунізму удаўка –

ў рэальнасці  –

                   праз аўтазакі “запраўка”;

ім так загадана

                      “праз акуляры іх прызмаў”,

а там –

                              выяваю цені фацызма.

Што ж наша доля?

Колькі цярпелі?

Цягам двух пакаленьняў знямелі.

Хіба ж праснесься народ беларускі? –

Край невялікі –  

       ды волю не сцісьне

             нядоля ў падол свой завузкі.

25 жніўня 2020 года, Атава

-* –

Горыч, радасць, гонар!

Адначасова!!!

За наш народ беларускі!

За яго малюся вершамі словаў!

Ці ўсё ж адбудзецца ён

з мінулых рук задубелых,

і расквітнее  душою

       ў Еўрапейскай абгортцы саспелым.

Веру,

народ не спыніць,

пакрыўджанаму несправядлівасцю,

не можа яна быць асвечанай  

                                найвышэйшаю міласцю,

пазначана ўлада

                               жорсткай нечалавечнасцю,

хіба, што Гаага

                      можа яе спісаць,

ну ніяк не забыта вечнасцю.

25 жніўня 2020 года, Атава



Categories: Літаратура, Нацыя прачынаецца, Праект "РАЗАМ"

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: