Йдзём
Мы па дарозе проста доўга йдзём –
па праўдзе моцна не блукаўшы.
Шлях не сябрамі выбраны
пасмурным днём
са згодаю лагодна
абіраны не шукаўшы.
Ўжо ж час прыйшоў
і змены надыйдуць
дарогу да свабоды
як абяруць мільёны.
Пакуль – чырвона белыя сцягі нясуць
беларусы
ў статысячных калонах.
18 верасьня 2020 года, Атава
Categories: Uncategorized
Пакінуць адказ