Зміцер Дашкевіч: Як ламаюць на Акрэсціна. Як выжыць у беларускай турме — «Ток»

Наша Ніва

Жахліва, што мы робім сёння такі выпуск. Выпуск пра тое, як выжыць у беларускай турме. Калі законы не працуюць, а здзекі і катаванні становяцца заканамернасцю. Калі настаўнікам, студэнтам, айцішнікам, прадпрымальнікам ды проста звычайным людзям, якіх пасадзілі за пратэст, ствараюць невыносныя ўмовы, горшыя за тыя, у якіх утрымліваюцца прысуджаныя да пажыццёвага зняволення. 

Зміцер Дашкевіч змагаецца з дыктатурай вось ужо 20 год. За плячыма — чатыры з паловай гады адседкі і безліч сутак. На ім адпрацоўвалі многія з тых механізмаў ціску і застрашвання, якія сёння шакуюць нас і ўвесь свет. Гэта яго судзілі без сведак ці са сведкамі, якія «бачылі» тое, чаго не было, яшчэ калі гэта не было мэйнстрымам.

Мы распытваем Змітра пра турэмны досвед. Досвед чалавека, які прайшоў праз безліч ізалятараў, не зламаўся і працягвае сваё змаганне. Пра Акрэсціна і вертухаяў, пра каставую сістэму, пра тое, як адміністрацыі турмаў «апускаюць» нязручных вязняў і многае іншае. Зміцер перакананы, што народны ўздым, які адбыўся сёлета, — гэта цуд. Што хуткія перамены беларусам былі б не на карысць у доўгатэрміновай перспектыве. І што без люстрацыі, без асэнсавання Курапатаў мы будзем зноў і зноў абіраць лукашэнак. Пра ўсё гэта — у новым выпуску «Ток» з Настассяй Роўда.

https://www.youtube.com/embed/QfZJXtRWnIM

00:50 — пекла на Акрэсціна

05:25 — чаго баяцца супрацоўнікі Акрэсціна

09:04 — як міліцэйскія начальнікі апынуліся ў камеры побач з Дашкевічам

12:39 — чым кормяць на сутках

13:15 — акт чалавечнасці з боку вертухаяў

16:22 — пра перадачы і валанцёраў

17:30 — колькі даюць вады арыштантам

18:13 — пра работнікаў Акрэсціна, якія збівалі людзей, а зараз носяць арыштантам ваду

19:57 — што за людзі сядзяць на сутках

26:56 — пра меру магчымасцяў у змаганні

29:18 — ці сукамернікі ведалі, хто такі Дашкевіч

30:06 — як сябе паводзіць з агрэсіўнымі супрацоўнікамі ізалятараў і турмаў

33:33 — як унутрана сябе настройваць у няволі, каб выйсці незламаным

35:53 — чаму хуткія перамены былі б супраць беларусаў

37:55 — пра маральны выбар, калі патрабуюць сведчыць супраць іншых

40:10 — як адміністрацыі калоній, ізалятараў апускаюць нязручных вязняў

47:34 — пра каставую сістэму

50:24 — як блатныя спрабавалі адгаварыць Дашкевіча ад галадоўкі

51:52 — заходняя і ўсходняя турэмная Беларусь

57:14 — пра развітанне з маці ў часе адседкі

58:48 — што б сказаў суддзям, следчым, пракурорам, якія скралі пяць гадоў жыцця

01:01:04 — пра люстрацыю

01:05:26 — пра стасункі з Настай Палажанкай у турме

01:07:37 — чаму стаў цесляром, а не прафесійным палітыкам

01:08:58 — як ставіцца да таго, што дзеці гуляюць у пратэстоўцаў-амапаўцаў

01:10:05 — той жах, які адбываецца на Акрэсціна, — заканамернасць

01:12:41 — у «Паедзем Паядзім» ладзяць святы з нацыянальнай сімволікай

01:14:51 — чаму лідарамі пратэстаў сталі выпадковыя людзі



Categories: Асобы, Мараль, Нацыя Беларусы

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google photo

You are commenting using your Google account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: