Аўтар дзеліцца сваім досьведам вывучэньня Бібліі і знаёмства з мастацтвам і філатэліяй метадам паралельнага дасьледаваньня.
«Юдзіф, любячы край, дзе калісьці на сьвет нарадзілася, не шкадавала самое сябе, каб адвесьці ад краю айчыннага небясьпеку.”
(Францыск Скарына. З прадмовы да “Кнігі Юдзіф”).
Подзьвіг Юдзіф выклікаў небывалае натхненьне ў жывапісцаў і скульптараў, пісьменьнікаў і паэтаў, кампазытараў і рэжысэраў … Толькі карцін намалёвана вялікімі мастакамі больш за паўсотні. Што казаць, калі захавалася больш за дзясятак карцін Юдзіф, створаных толькі Лукасам Кранахам Старэйшым (1472-1553) нямецкім жывапісцам і графікам эпохі Адраджэньня.
Пакінуць адказ