Пётра Мурзёнак: Верш “ПАТРАПІЦЬ”

ПАТРАПІЦЬ

У чорную,

злосную яму,

засмоктвае дэман

        Белую,

             і сінявокую

                 нашу айчыну.

Плыве над краінай

           нявызначанай шэрасьці аблачына;

куды ж дуне вецер?

і ад яго ці  залежыць –

як пачуваць сябе будзе Неман?

Хвалі ўзрастаюць,

хвалююцца думкі над рэкамі,

дзе выспявала стагодзьдзямі нацыя

ахвяраю незаўважнай і

                       цяжкаю працаю,

перажывала шляхі

            маскалямі таптаныя

                        і варагамі-грэкамі.

Вір чорны віруе,

   нахабна на Белую

                                косіцца,

над хваляй людскою

                     наш колер калосіцца,

І момант як выстрал, чакае –

             ён мусіць патрапіць –

                інакш яму не даруюць.

26 лютага 2021 года, Атава



Categories: Літаратура, Нацыя прачынаецца, Праект "РАЗАМ"

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: