Важныя падзеі тыдня ў беларускім замежжы і на Бацькаўшчыне4 сакавіка 2021

Важныя падзеі тыдня ў беларускім замежжы і на Бацькаўшчыне4 сакавіка 202165 гадоў таму ў Беластоку выйшаў першы нумар тыднёвіка беларусаў Польшчы „Ніва“
 Згуртаванне беларусаў свету „Бацькаўшчына“ віншуе калектыў рэдакцыі і ўсіх чытачоў газеты „Ніва“ з юбілеем! Зычым супрацоўнікам рэдакцыі і галоўнаму рэдактару Яўгену Вапу добрага здароўя, паболей нагодаў для пазітыўных навінаў, росту падпіскі і продажу накладу, новых дасягненняў беларускай культуры ў Польшчы.«Словы мацней»: Леанід Паўлёнак чытае Уладзіміра ЖылкуРазам з гуртом «РЭХА», у якім Паўлёнак — бубнач, ён быў затрыманы ў лістападзе, літаральна выцягнуты міліцыянтамі з таксі. Прысуд — 15 сутак. Частку з гэтага тэрміну Леанід Паўлёнак правёў у Магілёўскім ІЧУ.У Гайнаўцы аддалі пашану загінулым ад рук Рамуальда РайсаВа ўрачыстасці бралі ўдзел стараста Гайнаўкі Анджэй Скепка, віцэ-бургамістр Гайнаўкі Ірэнеўш Кендыс. Сёлета ўпершыню за апошнія 6 гадоў не змаглі зладзіць марш памяці „Бурага” мясцовыя нацыяналісты.«Калі сустракаеш зграю сабак, ты не павінен баяцца»Пісьменніца, настаўніца і літаратуразнаўца Ганна Севярынец — пра філасофію перамогі, разбуральнасць помсты, гістэрыку як паказчык паразы і галоўныя прынцыпы жыцця, якія дапамогуць перамагчы.Усталяванне бюстаў Нацыянальных Герояў БеларусiПарафіяльная рада Катэдральнага сабору Кірылы Тураўскага, звяртаецца з просьбай падтрымаць усталяванне каля будынку Сабору БАПЦ у Нью-Ёрку бюстаў Тадэвуша Касцюшкі і Кастуся Каліноўскага.Адкрыты ліст дзеячаў і экспертаў у беларускай мове і культуры„У нас ёсць дастаткова кампетэнтных спецыялістаў… Мы, ніжэйпадпісаныя дзеячы і эксперты ў беларускай мове і культуры, заяўляем аб гатоўнасці дапамагчы сваімі ведамі і дзейнасцю ў справе рэфармавання ў гэтай галіне“.Студэнтка з Італіі склала кранальны зварот да беларусаўІтальянская студэнтка з горада Павія, якая напісала дыпломную працу пра Беларусь, звярнулася праз Facebook у групу Associazione Bielorussi in Italia «Supolka» з просьбай перадаць беларускім студэнтам гэты ліст.„Беларусь сёння — «лабараторыя будучыні» для ўсяго чалавецтва“Адрозненне беларускага кейса ад падобных у тым, што побач з тэхналагічным складнікам ідуць новыя эмоцыі, новыя ўтопіі і калектыўныя патрабаванні, новыя сэнсы жыцця. Тое, у чым сёння мае патрэбу чалавецтва.Журы прэміі “Дэбют” абвясціла поўны спіс намінантаўЖуры вызначыла поўны спіс удзельнікаў конкурсу. У 2021 годзе прэмія будзе ўручана за найлепшыя дэбютныя кнігі, выдадзеныя ў папярэднія два гады, у трох намінацыях: проза, паэзія і пераклад.Салідарнасць з Беларуссю: Расія, Польшча і іншыя краіныДзяліцеся з намі навінамі – лістуйце на zbsb.minsk@gmail.com


Categories: Праект "РАЗАМ"

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: