Часопіс “КУЛЬТУРА. НАЦЫЯ” заснаваны як незалежнае перыядычнае выданьне, прызначанае для абмеркаваньня праблем беларускай культуры і нацыянальнага будаўніцтва.
Часопіс зьмяшчае арыгінальныя аналітычныя артыкулы, эсэ, а таксама абгрунтаваныя дыскусіі і каментары па гісторыі, мове, літаратуры, сацыялогіі, традыцыях і іншых пытаньнях, маючых дачыненьне да развіцьця беларускай нацыі і нацыянальнага будаўніцтва.
Беларуская Мова – асноўная мова часопіса, але магчымы публікацыі і на рускай, англійскай, і французскай мовах.
Запрашаем да супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых.
Свае матэрыялы дасылайце на chasopis.sakavik@hotmail.com
Часопіс “КУЛЬТУРА. НАЦЫЯ” публікуецца на вэб-старонцы www.sakavik.net
З кастрычніка 2020 года часопіс набыў статус выданьня Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Канадзе (БІНІМ, Канада).
………………………………………………………………………………………………….
Categories: Аб'явы, Асьвета, Праект "РАЗАМ", Слова рэдактара, Этнацыд беларусаў
Пакінуць адказ