Міжнародная канферэнцыя ў Варшаве па праблеме беларускай ідэнтычнасці
1 красавіка 2021 года ў Варшаўскім універсітэце прайшла міжнародная онлайн канферэнцыя “БЕЛАРУСКАЯ ІДЭНТЫЧНАСЦЬ: ДОСВЕД МІНУЛАГА І ВЫКЛІКІ СУЧАСНАСЦІ. ДА 30-ГОДДЗЯ АБВЯШЧЭНЬНЯ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ БЕЛАРУСІ». Канферэнцыя арганізавана кафедрай міжкультурных даследаваньняў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Варшаўскага універсітэта. Суарганізатарамі канферэнцыі выступаюць БІНІМ, Н’ю-Ёрк і БІНІМ, Канада. Старшыня БІНiМ у Канадзе, Пётра Мурзёнак выступіў на канферэнцыі з вітальнай прамовай і прэзентацыяй «Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Канадзе ў падтрымцы беларускай ідэнтычнасці». БІНІМ, Канада: www.binim.org
Categories: Культура, Нацыя Беларусы, Нацыя прачынаецца, Праект "РАЗАМ"
Пакінуць адказ