Пётра Мурзёнак: Змест рукапісу кнігі Раісы Жук-Грышкевіч “Запісы пра Беларускае грамадства другой паловы 20-га стагодзьдзя ў Канадзе”. Вэб-часопіс “Культура. Нацыя”, №27, красавік-май, 2021, 188-192.

Рукапіс азначанай кнігі Раісы Жук-Грышкевіч атрымаў з яе рук разам з суправаджальным пісьмом. Фактычна рукапіс уяўляе сабой збор матэрыялаў, якія маглі б стаць асновай для новай кнігі, якую, як напісана аўтарам на першай старонцы рукапісу, “трэба разглядаць, як другую частку кнігі ‘Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча’. Абедзьве кнігі даюць агульны вобраз грамадскага й культурнага жыцьця беларусаў Канады другой паловы 20-га стагодзьдзя. Даюць вобраз, што й як думалі, што чынілі беларусы Канады ў другой палове ХХ стагодзьдзя”. З пісьма Р.Жук-Грышкевіч вынікае, што копіі гэтага рукапісу былі высланы таксама ў “Slavic Studies, Elizabeth Dafoe Library, University of Manitoba, болей нікому”.  Мне невядома, ці публікаваліся матэрыялы з гэтага рукапісу.

Улічваючы важнасць матэрыялаў і магчымую цікавасць з боку даследчыкаў, рэдакцыя часопіса “Культура. Нацыя” вырашыла падаць зьмест рукапіса, уключаючы назвы артыкулаў, аб’ём, даты іх напісання і месца прэзентацыі ці публікацыі. Большасць матэрыялаў у рукапісе падаюцца пад эгідай Каарынацыйнага камітэта беларусаў Канады (ККБК, Belarusan Canadian Coordinating Committee). Зьмест матэрыялаў падаецца ў той пасьлядоўнасьці, як гэта прадстаўлена ў рукапісе (у асноўным у храналагічным парадку).

………………………………………………….

Раіса Жук-Грышкевіч “Запісы пра Беларускае грамадства другой паловы 20-га стагодзьдзя ў Канадзе”

Зьмест рукапіса (усяго 280 старонак)

  1. Др. Франьцішак Скарына – да 500 годзьдзя ад ягонага нараджэньня (7 стар.). Даклад прачытаны ў 1985 годзе ў залі Беларускага рэлігійна-грамадскага цэнтру ў Таронта на святкаваньні 500 угодкаў ад нараджэньня доктара Франьцішка Скарыны.
  2. Тытульная старонка “Беларускі памятны крыж”, асьвечаны 5 верасьня 1988 году (1 стар.).
  3. Бібліятэка “Наша Ніва”, №1, 1994. “Жыцьцё Прэзідэнта”. Кароткі артыкул з газеты аб выхадзе кнігі “Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча” (1993, 797 с.) (1 стар.).
  4. Здымак сям’і Кацярыны Стаўбунік з подпісам (Вільня, 1937) (1 стар.).
  5. Адказ А.Мальдзісу, А.Петрушкевічу, А.Лецку на “Зварот да суайчыньнікаў …”, ліпень 1992 года. Матэрыял пра сям’ю К. Стаўбунік (7 стар.).
  6. Роля беларускай эміграцыі ў Канадзе (10 стар.). Даклад Р.Жук-Грышкевіч, прачытаны на Другім Кангрэсе Міжнароднай ассацыяцыі беларусістаў у Мінску, 16-18 травеня 1995 года.
  7. Культура беларускага замежжа – Канада (18 стар.). Даклад на канферэнцыю Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”, Мінск, 1996.
  8. Роздум над: Культура беларуска-польскага сумежжа (4 стар.) (з нагоды канферэнцыі ў Берасьці, напісана 19 сакавіка 1998 г., Бэры, Канада).
  9. На парозе 21-га стагодзьдзя: Да гісторыі Каардынацыйнага камітэту беларусаў Канады (6 стар.). Камунікат №14 (54 ад 1990), сьнежань 2000.
  10. Арганізацыйнае жыцьцё беларускае эміграцыі (4 стар.). Камунікат №1 (67 ад 1990). Люты 2002.
  11. Да гісторыі Згуртаваньня беларусаў Канады уключна з рэзалюцыяй 37-га з’езда Згуртаваньня беларусаў Канады і інфармацыяй пра з’езд (8 стар.). Камунікат №7 (38 ад 1990). Лістапад 1999.
  12. Творы ўздыму духу й творчай энэргіі – праявы цывілізацыі (7 стар.). На ІІІ кангрэс Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, 22-25 траўня 2000 года ў Мінску (напісана ?? 4 верасьня 2000 года).
  13. Творы ўздыму духу й творчай энэргіі – праявы цывілізацыі (6 стар.)Копія са зборніка (гл. папярэдні п.12, тое ж рукапісны матэрыял). ІІІ кангрэс Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, 22-25 траўня 2000 года ў Мінску (с.240-245).
  14. Піер Эліёт Трудо – былы прэм’ер Канады (6 стар.). Камунікат №10 (50 ад 1990). Кастрычнік 2000.
  15. Памяці ахвяр генацыду ў Беларусі (6 стар.). Даклад прачытаны ў Беларускім рэлігійна-культурным цэнтры ў Таронта. Імпрэзу ладзіў ККБК, 1 красавіка 2001 года.
  16. Гімназія імя Адама Міцкевіча ў Пружане (10 стар.). Пісала на просьбу Этнаграфічнага музэю ў Пружанах на 80-я угодкі гімназіі. Бэры, 15 студзеня 2002 года.
  17. Поўстагодзьдзе сустрэчам беларусаў Паўночнае Амерыкі. Да гісторыі сустрэчаў БПА (4 стар.). Камунікат №4 (70 ад 1990?), жнівень 2002.
  18. Усім беларусам сьвету прывітаньні з 85-мі ўгодкамі Акту 25 сакавіка (2 стар.). За кіраўніцтва ККБК. Камунікат №1 (75 ад 1990), сакавік 2003.
  19. Адкрыты ліст да беларускага народу (2 стар.) ад Івонкі Сурвілла. Люты 2003.
  20. На 100-я угодкі ад нараджэньня Вінцэнта Жук-Грышкевіча (4 стар.). Бэры, Канада, студзень 2003.
  21. Копія артыкула з “Czasopis”, 1/2003. Helena Kozlowska Rozstrzelana inteligencja (4 pp., Polish).
  22. На 10-я угодкі першага з’езду беларусаў сьвету ў Менску, у ліпені 1993 (8 стар.). Напісана 23 травеня 2003.
  23. Памяці Ўладыкі Мікалая (4 стар.). Прачытана на памінках Уладыкі Мікалая ў Беларускім РГЦ ў Іаронта (Бэры, Канада, 18 чэрвеня 2003).
  24. Хрыстос нарадзіўся і – славім яго! (6 стар.). Камунікат №7 (81 ад 1990), сьнежань 2003. Інфармацыя пра 39-ты з’езд ЗБК. Сход сяброў Канадзкага сэктару Рады БНР (29 лістапада 2003).
  25. На 100-я угодкі ад нараджэньня Вінцэнта Жук-Грышкевіча (дубль, 5 стар.). Бэры, Канада, студзень 2003.
  26. Беларуская рэдакцыя радыя “Вызваленьне” – “Свабода” (успаміны) (8 стар.). Бэры, Канада, 28 красавіка 2002 году. Камплект сшыткаў-папак радыёперадач за перыяд 1954-1958гг. знаходзіцца ў дзяржаўным архіве Канады.
  27. Залаты юбілей беларускай рэдакцыі ладыя “Вызваленьне” – “Свабода” (3 стар.). Камунікат №1 (82 ад 1990), травень 2004.
  28. Памяці Валянціны Пашкевіч (5 стар.). Бэры, 4 красавіка 2004 года. Спачуваньні ад Олі і Юльянкі Грыцук. Светрай памяці – Янка Баран.
  29. 15-я ўгодкі Таварыства беларускае мовы й 50-я ўгодкі жыцьця старшыні ТБМ яго міласьці спадара Алега Трусава (6 стар.). Камунікат №2 (83 ад 1990), ліпень 2004. Зацемкі: Усіх нас дучыць бацькаўшчына; 500 гадоў сьвятому мястэчку; Успаміны (памятны крыж).
  30. Womens history month – 1998. Гісторыі Задзіночаньня беларускіх жанычн Канады – 1965 (6 стар.).
  31. Тытульны ліст. Пра выдатных беларускіх жанчын Канады і ЗША другой паловы 20-га стагоддзя – Валянціну Пашкевіч і Натальлю Арсеньневу (1 стар.). Далей ідуць матэрыялы пра іх.
  32. 1000-я ўгодкі ад смерці Полацкае княжное Рагнеды.  85-я угодкі жыцьця Валянціны Пашкевіч. 85-я угодкі ад смерці Алёйзы Пашкевіч Цёткі (6 стар.). Камунікат №1 (55 ад 1990), студзень 2001.
  33. Даклад В. Пашкевіч (1966, па-польску). З нагоды 50-годзьдзя ад смерці паэткі Цёткі (6 стар.).
  34. Здымак. Беларускі студэнцкі саюз у Вільні (1938-1939). Каля 30 чалавек, з подпісам.
  35. Беларускі студэнцкі саюз у Вільні (7 стар.). Бэры, Канада, 14 красавіка 2002.
  36. 2 здымкі з подпісамі і імёнамі – Беларускія скаўты ў ДР лагеры Ватэнштэт, Нямеччына.
  37. Праграма (ангел., бел.) – 51 угодкі БНР (2 стар.). Таронта, 23 сакавіка 1969 года.
  38. 85-я угодкі жыцьця Валянціны Пашкевіч (3 стар.).
  39. Пісьмо В. Кіпелю (у справе выданьня слоўніка) (2 стар.). 2110 амер. Даляраў залучаны на выданьне.
  40. 2000 – год Франьцішка Багушэвіча (6 стар.). Камунікат №6 (46 ад 1990), ліпень 2000.
  41. Інфармацыя пра В. Пашкевіч з Энцыклапедыі “Беларуская мова” і каляровы здымак Валянціны Жукоўскай-Пашкевіч (1916-2004) (2 стар.).
  42. Памяці Валянціны Пашкевіч (1916-2004) (5 стар.).
  43. Пісьмо Але Орса-Рамана (аб ахвяраваньні 1000 амер. даляраў Беларускаму гуманітарнаму ліцэю у знак памяцт В. Пашкевіч).
  44. Падзяка Беларускага гуманітарнага ліцэю за ахвяраваньне.
  45. Пісьмо Але Орса-Рамана (аб ахвяраваньні 5000 амер. даляраў В.Булгакаву на выданьне збора твораў Адама Станкевіча; у знак памяцт В. Пашкевіч).
  46. На стагодзьдзе Натальлі Арсеньневай (6 стар.).  Камунікат №4 (78 ад 1990), верасень, 2003.
  47. Мае успаміны пра Натальлю Арсеньневу-Кушаль (12 стар.) уключна з вершам паэткі “Крыж” і яе перакладам “Люрдаўскай песьні. Апублікава “Беларускі кнігазбор, 2002.
  48. Найвыдатнейшая постаць, якую дало беларускаму народу другое тысячагодзьдзе – пра доктара Ф. Скарыну (8 стар.). Камунікат №8 (39 ад 1990), сьнежань 1999.
  49. Франьцішак Скарына лекар (5 стар.; на падставе прац д-ра В. Тумаша).
  50. 478-я ўгодкі друку на беларускай зямлі (4 стар.).  Камунікат №1 (41 ад 1990), студзень 2000.
  51. Мае ўспаміны пра доктара Вітаўта Тумаша (6 стар.). Бэры, Канада, 22 студзеня 2000 году. Апублікавана, “Беларускі гістарычны агляд”, Менск, 2002.
  52. Раіса Жукоўская – Жук-Грышкевіч (аўтабіяграфічна) і верш-прысвячэньне ад Вольгі Іпатавай  (5 стар.).
  53. Мае успаміны – Канадыйскі перыяд (успаміны, пазначана Р.Ж-Гр. як неапрацаныя матэрыялы да біяграфіі Вінцэнта Жук-Грышкевіча) (11 стар., пісана пасьля смерці Вінцука ў 1989 г.).
  54. Карта Беларусі і інфармацыя пра Беларусь на анг. мове (5 стар, 1 мая 2000 г.).
  55. Інфармацыя аб беларусах у Канадзе на анг. мове (3 стар, 3 лютага 1997 г.).

………………………………………………………………………………………………..

Piotra Murzionak: Contents of the manuscript of Raisa Zhuk-Grishkevich’s book “Records about the Belarusian society of the second half of the 20th century in Canada”

(webmagazineKultura. Natsyja”, issue 27, April 2021, 188-192, www.sakavik.net)

The content of the manuscript (280 pp., 55 documents), including titles of the articles,  volume, dates of their writing and the place of presentation or publication. Most of the materials in the manuscript are submitted under the auspices of the Belarusian Canadian Coordinating Committee. The content of the materials is presented in the order as it is presented in the manuscript (mostly in chronological order).

………………………………………………………………………………………………………

Пётра Мурзёнак: Содержание рукописи книги Раисы Жук-Гришкевич «Записи о белорусском обществе второй половины ХХ века в Канаде»

(веб-журнал «Культура. Нация», вып. 27, Апрель 2021, 188-192, www.sakavik.net)

Представлено содержание рукописи (280 стр., 55 документов), включая названия статей, объем и даты их написания, место презентации или публикации. Большая часть материалов рукописи представлена ​​под эгидой Белорусско-канадского координационного комитета (БКК). Содержание материалов представлено в том порядке, в котором они представлены в рукописи (чаще всего в хронологическом порядке).



Categories: Культура, Літаратура, Нацыя Беларусы

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: