Сяргей Панізьнік: “Каліна-маліна, ягадка мая …”, “Тугая дуга адвагі” (вершаваныя нататкі). Вэб-часопіс “Культура. Нацыя”, №27, красавік-май, 2021, 220-223.

Сяргей Панізьнік: “Каліна-маліна, ягадка мая …”, “Тугая дуга адвагі” (вершаваныя нататкі).

Сяргей Панізьнік: Каліна-маліна, ягадка мая…

На пачатку 1980-х гадоў я атрымаў  ліст з Новасібірска ад Марыі Антонаўны Тамілінай. Тэкст пачынаўся пад загалоўкам “Белорусская песня “Зязюлька”. Прачытаўшы яго, паспрабаваў  перапісаць словы, пераставіўшы “и” на “і”.               І зязюлька закукавала вось так:

              ЗЯЗЮЛЬКА

Каліна-маліна, ягадка мая.
Была я у мамачкі на раду адна.
Аддала мяне мамачка замуж  далека, 2 р.
Прыказала мамачка ў гасцях не бываць.

Прыказала, родная, там век векаваць.
Пражыла гадочак, пражыла другі,
На трэці гадочак занудзілася. 2 р.
Да мамачкі ў госцейкі захацелася.

Зраблюся зязюлькай, вазьму і палячу.
І там я сяду  у вішнёвым саду.
Ці не ўбачу мамачку, ідучы па ваду. 2 р.
Аж мож мая мамачка па сенях ходзіць…

І сваіх сыночкаў пабудзівая:
– Устаньця, сыночкі! Устаньця, сакалкі:
Што ж гэта за пташка ў нас у саду пяе?  2 р.
Яна ж нашы вішанькі усе аббярэ.

І старшы братачка ружайцо бярэ,
А малодшы братачка страляць не дае:
– Не страляй, братачка, гэта ж наша сястра!  2 р.
Яна ж у нас была на раду адна.

Калі шэра зязюля – ляці у шчыры бор,
Калі наша сястрыца – ляці к нам за стол.
– Я сваімі крыльцамі шкляначкі паб’ю,   2 р.
Я сваімі слёзкамі абрусы зальлю.

Пазначаныя ў пісьме з Новасібірска і своеасаблівыя “слёзкі” Марыі Антонаўны Тамілінай:

“Уважаемый Сергей Степанович!
Меня интересует такой вопрос: с каких пор и откуда взялся Белорусский литературный язык? Когда я уучилась в церковно-приходской школе на ст. “Белорусь” – тогда называлась “Заславль” – это было в1908-09-10 годах, так все книги были у нас на русском языке, а разговаривали мы вот такими словами, как в моей “Зязюльцы”. А теперь появился настолько ломанный язык, что мы, белорусы, перешедшие на русский жаргон, не можем понять свой родной литературный язык…”


Так пачалася  перапіска з сібірскімі родзічамі маёй жонкі Людмілы Мікалаеўны. Людміла  – стрыечная  ўнучка Марыі Антонаўны. А мама Людмілы – Роза Рыгораўна, родная цётка Марыі Антонаўны Тамілінай. А вось ад роднага брата Розы Рыгораўны – Аляксандра Міхайлавіча Зуеўскага з Новасібірска, я атрымаў  2.02.1986 г. падзяку за перасланую яму маю кнігу дакументальнай прозы “Браніслава”:    

“Большое спасибо за книгу и надпись на ней. Начал читать книгу. Нужно сказать, что почти все слова поддаются переводу. Видимо, всё же белорусская кровь есть, поэтому и многие слова, которые  русскому не понять, мне они понятны и могу перевести. Ещё раз спасибо племяннику за то, что не забыл нас, сибирских старцев”.   

Знайшлася “сястрыца” песні, перасланай  з Новасібірска. “Каліна-каліначка, каліна мая.”  Так пачынаецца песня “Каліна-каліначка”, запісаная мною ў 1968 годзе ў маёй роднай вёсцы Бабышкі / Міёрскі р-н/ ад Ірыны Баніфатаўны Талочка, народжанай у в. Лысагорка ў 1917 г. Поўнасцю тэкст можна прачытаць у зборніку навуковых прац “Беларускі фальклор”, вып.2. Мінск, 2015, у раздзеле “Песні, далучаныя да вечнасці. Са збораў Сяргея Панізьніка”, с. 357—358.

Скарб Марыі Тамілінай – у Вішнёвы сад Сібірскага радаводу беларусаў

Калі прыціхнуць гуслі, –
Каліна зашуміць:
– Хачу на Беларусі
 Зязюлькаю пабыць!
            Бо ў сваяках Людмілы –
            Зуеўскія, Таміліны…
            Хай крэўнасць – роду ніць –
            Між сваякоў звініць:
– Вішнёвы сад – пладзіць!
З калінай і малінай
Зязюльку – прытуліць
І ўсё жыццё  л ю б і ц ь  !
                                              

Сяргей Панізьнік   4.02.2021

Сяргей Панізьнік: Тугая дуга адвагі

Ігар Кандратовіч – навуковы супрацоўнік гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”, прамаўляе:
   – У Заслаўі сьнягі растаюць, сьнежань з адлігаю гуляе пад руку, а як разыйдуцца – маразы трэснуць, гой – ратуй нос!    

P.S. Дасылаю партрэт Яна Янавіча Глябовіча /аўтарства Алены Балыш, 2020 /, які маецца ў новай выставе нашай музейнай, што зараз рыхтуецца. Заслаўю ж 1000 і 35. А кашталян менскі, падскарбі Вялікага Княства Літоўскага і многа яшчэ які ўраднік на нас пазірае праз стагодзьдзі хітравата, але з хітрынкаю добрай.  23.ХІІ.2020 г.


            НАПЯРЭЙМЫ
      Ох, сам Ігар – кашталян.
      Менскі?  Мёрскі?  Розны!
У Заслаўе  гнаў з палян
ратнікаў завозных.
      Сам Глябовіч /той, хто Ян / –
      быў падскарбі грозны:
пад Заслаўем веславаў
ваяваў з адлігай…
      Кандратовіч – раднік спраў –
      стаў з ягонай кнігай:
падлічыў усе вякі:
д з е с я ц ь  – шлях замалы, –
      трэба, каб нелайдакі
      разгарнулі шпалы…
Мёры, Друя і Дзісна
просяць прыпісацца
      да заслаўскага звяна, –
      жыць пачаць з абзаца.
Кандратовіч гукнуў: – Гой!
Буду я для іх дугой,
      лейцамі, атосамі,
      бо культурны горад мой
дружыць не з марозамі.
Каб абмыцца росамі, –
      скарбавымі стосамі
      стане векавой вагой
 для А й ч ы н ы  дарагой.


                  * * *

Гісторыка-культурны музей-запаведнік створаны 31.ХІІ.1986 г. на базе гісторыка-археалагічнага запаведніка, заснаванага ў 1967 г.
    У сярэдзіне 9-га стагоддзя тут узнікла крывіцкае паселішча, а ў 985 г. – крэпасць Ізяслаўль на гарадзішчы Замачак.
    Ян Янавіч Глябовіч / 1544 – 1590 / – дзяржаўны дзеяч ВКЛ, вялікі падскарбі літоўскі, кашталян менскі / 1571—1585 /, абаронца Полацка / 1563 /.
    Ігар Кандратовіч народжаны ў Мёрах 2.05.1996 г.
  

 Сяргей Панізьнік      24.ХІІ.2020



Categories: Культура, Мова, Нацыя Беларусы

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: