Анатацыя. Сярод прадстаўнікоў знатнага ў Беларусі рода Орды менавіта Напалеон Орда, названы ў гонар французскага імператара, атрымаў сусьветную вядомасць. Пасля паўстаньня 1830-1831 гадоў ён, як яго ўдзельнік, вымушаны быў пакінуць межы Расіі. За мяжой атрымаў выдатную музычную і мастацкую адукацыю. Яго “Граматыка музыкі», выйшаўшая ў свет у 1873 годзе, лічылася адным з лепшых навучальных дапаможнікаў. Ён аб’ездзіў палову Еўропы і вынікамі яго трынаццаці падарожжаў сталі цыклы малюнкаў старадаўніх замкаў і вуліц гарадоў. Пасля амністыі Аляксандра II ён вярнуўся на радзіму і за 25 гадоў абышоў з фарбамі і эцюднікам Літву, Польшчу, Валынь, імкнучыся не прапусціць ні адзін помнік гісторыі ці архітэктуры. Яго малюнкі перадалі ў Кракаўскі народны музей, дзе яны праляжалі амаль сто гадоў. У 1977 годзе амаль 1000 рэпрадукцый апублікавалі. Каля 300 з іх – краявіды Беларусі, яе гарадоў, культурных каштоўнасцяў, назаўжды страчаных у ліхалецьце сусветных войнаў, сацыялістычных пераўтварэньняў шматпакутнага ХХ стагоддзя. Майстар як бы адваяваў для нас сцёртыя з твару зямлі за мінулае стагоддзе архітэктурныя храмы і маёнткі Беларусі.
……………………………………………………………………………………
Categories: Асобы, Асьвета, Культура, Нацыя Беларусы
Пакінуць адказ