https://www.facebook.com/plugins/quote.php?app_id=639500409416371&channel=https%3A%2F%2Fstaticxx.facebook.com%2Fx%2Fconnect%2Fxd_arbiter%2F%3Fversion%3D46%23cb%3Df280bb382fc894%26domain%3Dwww.svaboda.org%26origin%3Dhttps%253A%252F%252Fwww.svaboda.org%252Ff144d1c032bae84%26relation%3Dparent.parent&container_width=1583&href=https%3A%2F%2Fwww.svaboda.org%2Fa%2F31395074.html&locale=en_US&sdk=joey
05 жнівень 2021, 13:29

Друкаваць
Тры шэрагі электрыфікаванага плота. Новыя камэры відэаназіраньня. Вайсковая ахова і таблічка «Ўезд забаронены». Вокны з кратамі і святлоадбівальнымі шыбамі ў нядаўна адрамантаваных бараках.
У артыкуле на сайце амэрыканскага тэлеканалу CNN зьмешчаны здымкі і відэа зь месца разьмяшчэньня лягера.https://www.youtube.com/embed/jmXOMElOFKo?&start=29&&fs=1&enablejsapi=1&rel=0
На тэрыторыі і вакол усё пуста, піша CNN, калі не лічыць выпадковых чэкістаў глыбока ў лесе аўтарытарнай Беларусі.
Такія прыкметы магчымага лягера для палітычных дысыдэнтаў, які нядаўна быў пабудаваны прыкладна за гадзіну язды ад сталіцы Беларусі Менску, недалёка ад паселішча Наваколасава Стаўпецкага раёна. Ён разьмешчаны на тэрыторыі савецкага ракетнага сховішча, якое займае больш за 80 гектараў. Незразумела, якая частка аб’екта была адрамантаваная.ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:«Рыхтаваліся да прыёму 2000 чалавек». Падрабязнасьці і фота будоўлі лягеру для пратэстоўцаў пад Слуцкам
Актывісты беларускай апазыцыі, нагадвае CNN, на працягу некаторага часу выказвалі апасеньні, што аўтарытарны рэжым можа зьвярнуцца да практыкі зьмяшчэньня затрыманых у лягеры, калі звычайныя турмы будуць перапоўненыя.
Таксама расьце заклапочанасьць уладаў наконт магчымай новай хвалі рэпрэсіяў і арыштаў у адказ на дэманстрацыі, прысьвечаныя гадавіне спрэчных прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня, якія выклікалі леташні рух пратэсту. Іншыя страхі ўладаў могуць быць зьвязаныя з канстытуцыйным рэфэрэндумам, заплянаваным на канец гэтага году або на пачатак 2022-га, піша CNN.ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:«Ахоўнік пачаў плакаць. Сказаў, што яму сорамна». Сьведчаньні яшчэ аднаго вязьня слуцкага лягера
Франак Вячорка, старшы дарадца лідэра беларускай апазыцыі Сьвятланы Ціханоўскай, прагледзеў зьняты CNN матэрыял і сказаў у інтэрвію каналу:
«Ня дзіва, што [прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка] спрабуе пабудаваць нешта накшталт звычайнага лягера для зьняволеных, таму што можа грымнуць новая хваля пратэстаў. Яна можа быць справакаваная яго заявамі, можа быць справакаваная эканамічнай сытуацыяй, але яна прыйдзе. Ён гэта разумее, і ён таксама хоча быць гатовы больш, чым летась».
У жніўні 2020 году некаторыя ўдзельнікі пратэстаў, нагадвае CNN, паведамлялі, што паліцыя трымала іх некалькі дзён у лягеры для зьняволеных, часова пабудаваным на базе лячэбна-працоўнага прафілякторыю.ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:BYPOL апублікаваў запіс чалавека, голас якога нагадвае Карпянкова: «Мы створым лягеры для пратэстоўцаў»
У кастрычніку група актывістаў былых сілавікоў ByPol апублікавала запіс, які нібыта быў зроблены з удзелам цяперашняга намесьніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Карпянкова (тады начальніка ГУБАЗіК), у якім той сказаў, што лягеры павінны быць пабудаваныя для асабліва «востракапытных». У запісе Карпянкоў казаў, што лягер можа быць пабудаваны на базе існуючай калёніі ў горадзе Івацэвічы. Улады Беларусі абверглі сапраўднасьць запісу і назвалі яго фэйкам.
CNN не ўдалося атрымаць доступ да ўнутраных памяшканьняў установы каля Наваколасава, і няма ніякіх прыкмет таго, што ў лягеры ўжо разьмяшчаліся зьняволеныя. Прадстаўнік заходняй выведкі сказаў CNN, што выкарыстаньне аб’екта ў якасьці лягера для інтэрнаваных «магчымае», хоць у іх не было прамых доказаў на гэты конт.ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:Канцлягер у цэнтры Эўропы. Некалькі высноваў з скандальнага гуказапісу
Мясцовыя жыхары Наваколасава называюць аб’ект «лягерам». Адзін жыхар, якому нядаўна вайсковая ахова загадала пакінуць гэты раён, калі ён падышоў да месца, сказаў:
«Мой сябар Саша, будаўнік, сказаў мне, што яны адрамантавалі гэтае месца. Тут тры ўзроўні калючага дроту, і ён электрыфікаваны. Я зьбіраў грыбы, калі да мяне падышоў вайсковец і сказаў, што я не магу тут хадзіць».
Двое іншых сьведак таксама назіралі вайсковыя патрулі.
Інфармацыя пра лягер зьявілася пасьля некалькіх тыдняў рэпрэсій супраць апошніх незалежных СМІ ў Беларусі і пасьля падвышанай увагі міжнароднай супольнасьці да крызісу ўнутры аўтарытарнай краіны, піша CNN.
Урад Беларусі не адказаў на запыт CNN пра камэнтар да гэтага артыкула.
Categories: Этнацыд беларусаў, Uncategorized
Пакінуць адказ