Уладзімер Мацкевіч з-за кратаў: «Трэба перастаць напампоўваць адзін аднаго патасным пазытывам»

24 жніўня 2021 года


Уладзімер Мацкевіч, архіўнае фота
Уладзімер Мацкевіч, архіўнае фота

Глядзець камэнтары

 Друкаваць

Філёзаф Уладзімер Мацкевіч, які цяпер знаходзіцца ў СІЗА № 1 Менску, пісьмова адказаў на пытаньні Deutsche Welle пра разьвіцьцё сытуацыі ў краіне ды стаўленьне да абвінавачаньня супраць сябе.

Уладзімер Мацкевіч — адзін з выбітных інтэлектуалаў сучаснай Беларусі, адзначае Deutsche Welle. Цягам усёй сваёй дзейнасьці ён быў апанэнтам уладаў, уключна з Аляксандрам Лукашэнкам. У пачатку жніўня супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у філёзафа і затрымалі яго за «арганізацыю групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак».

Нямецкаму мэдыя ўдалося атрымаць ад Уладзімера Мацкевіча пісьмовыя адказы на шэраг пытаньняў, у якіх ён сярод іншага расказаў, ці быў арышт для яго чаканым.ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:«Найяскравейшая постаць крытычнага інтэлектуала». Хто такі Ўладзімер Мацкевіч, якога ня выпусьцілі з турмы пасьля 10 сутак

«Арышт быў чаканы на працягу ўсяго году. Але, як гэта часта бывае, усё адбылося нечакана. Я думаў, што могуць узяць у аэрапорце падчас вылету / прылёту, а калі гэтага ня здарылася, трохі расслабіўся. І вось тады па мяне прыйшлі. Мая разгубленасьць доўжылася некалькі хвілін.

У абвінавачанні, якое я атрымаў, не названае ніводнага дзеяньня або ўчынку. Я разумею, што падставай для арышту сталі артыкулы, выказваньні, ідэі і думкі; гэта значыць, мяне зьбіраюцца судзіць за „думзлачынства“ паводле Оруэла. Менавіта гэта найлепш характарызуе сёньняшні рэжым у Беларусі».

Далей Уладзімер Мацкевіч адзначыў, што рэжым арыштаваў лідэраў, здушыў і запалохаў актывістаў, адчуў сябе беспакараным, таму бярэцца за ўсё, што ўяўляецца крыніцай любых пераменаў, прагрэсу, нясе пагрозу дыктатуры і самавольства. Урэшце ўзяўся за свабодную думку.ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:Уладзімера Мацкевіча перавялі на «Валадарку»

«Рэпрэсіі супраць інтэлектуалаў характэрныя для таталітарных рэжымаў, якія прэтэндуюць на поўную перабудову сьвету, а для аўтарытарных рэжымаў гэта хутчэй казус і промах. Лукашэнка паставіў сябе нараўне з самымі бесчалавечнымі рэжымамі XX стагодзьдзя.

Такая сытуацыя, як у 2020 годзе, складваецца нячаста, калі розныя сілы і тэндэнцыі сыходзяцца ў адну кропку і іх можна сфармуляваць у адным пытаньні. Цяпер сытуацыя не такая. Няма простых пытаньняў і простых адказаў.

Комплекс праблемаў, якія неабходна вырашаць у сытуацыі контрарэвалюцыі, я сфармуляваў у тэзісах аб 4-й рэспубліцы, устаноўчым сходзе і перазаснаваньні дзяржавы. Спадзяюся, сябры і калегі змогуць разьвіць гэтыя тэзісы, зрабіць іх больш даступнымі для шырокай публікі».

Фактычна да моманту затрыманьня Ўладзімер Мацкевіч пастаянна аналізаваў сытуацыю ў Беларусі. Якім ён бачыць разьвіцьцё падзеяў, назіраючы з-за кратаў?ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:Філёзафа Мацкевіча абвінавацілі ў «грубым парушэньні грамадзкага парадку» і пакінулі пад вартай

«Канчатковы зыход можна апісаць словамі Віталя Сіліцкага, якімі ён назваў свой артыкул: „Дыктатура руйнуецца“. Магу дадаць толькі адно: „Амэн“. Вось толькі Сіліцкі не дажыў да гэтай непазьбежнай падзеі, а я не магу сказаць, калі менавіта гэта адбудзецца. Таму аб’ядноўвайцеся і перастаньце спадзявацца на цуд. Уратаваньне Беларусі ў руках саміх беларусаў, ніхто звонку ня зробіць нашу працу. Трэба перастаць зьдзяйсьняць шаманскія абрады, напампоўваць адзін аднаго патасным пазытывам. Мы адкінутыя далёка назад, усё трэба пачынаць спачатку. І каб пачаць — яднайцеся!» — заклікаў зьняволены філёзаф.

Раніцай 4 жніўня супрацоўнікі КДБ прыйшлі зь ператрусамі да шэрагу прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый і ініцыятываў. Бальшыню адпусьцілі ў той жа дзень ці пазьней, а Ўладзімера Мацкевіча абвінавацілі ў «арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу, да чатырох гадоў пазбаўленьня волі) і пакінулі пад вартай. Праваабаронцы прызналі яго палітычным вязьнем.https://www.facebook.com/plugins/quote.php?app_id=639500409416371&channel=https%3A%2F%2Fstaticxx.facebook.com%2Fx%2Fconnect%2Fxd_arbiter%2F%3Fversion%3D46%23cb%3Df26ebf36e064f34%26domain%3Dwww.svaboda.org%26is_canvas%3Dfalse%26origin%3Dhttps%253A%252F%252Fwww.svaboda.org%252Ff26f457f6a04fc%26relation%3Dparent.parent&container_width=1583&href=https%3A%2F%2Fwww.svaboda.org%2Fa%2F31425821.html&locale=en_US&sdk=joeyГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:Затрымалі Ўладзімера Мацкевіча, Тацяну Вадаласкую, Улада Вялічку і Юрася Меляшкевіча. Чым яны вядомыя

Уладзімер Мацкевіч — філёзаф і мэтадоляг, грамадзкі дзеяч, тэлевядоўца. Заснавальнік і кіраўнік Агенцтва гуманітарных тэхналёгіяў, першы кіраўнік Рады Міжнароднага кансорцыюму «ЭўраБеларусь», заснавальнік праграмы «Лятучага ўнівэрсытэту».



Categories: Асобы, Праект "РАЗАМ"

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google photo

You are commenting using your Google account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: