Этнацыд беларусаў: Кіраўніцтва Ўнівэрсытэту культуры ліквідавала катэдру этналёгіі і фальклёру

03 верасень 2021, 11:09


Захаваньне народных традыцый, ілюстрацыйнае фота
Захаваньне народных традыцый, ілюстрацыйнае фота

Падзяліцца

  • 1
  • 1

Глядзець камэнтары

 Друкаваць

Адміністрацыя Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў спыніла дзейнасьць катэдры этналёгіі і фальклёру. Супрацоўнікаў паставілі перад фактам. Прычына кроку тлумачыцца «аптымізацыяй» працэсу.

Пра «надзвычайнае здарэньне» ў навучальнай установе расказала старшая выкладчыцы катэдры, артыстка-вакалістка вышэйшай катэгорыі Тацяна Пладунова. Асабліва яе абурае, што рашэньне прынялі ў самым пачатку сэзону, калі ў пэдагогаў і студэнтаў ужо былі расьпісаныя творчыя пляны на наступны год.

«Ну што ж, прыйшла і да нас чарга. Катэдра этналёгіі і фальклёру закрытая зь нявысьветленых прычынаў, вядомых толькі кіраўніцтву. Прынамсі, да выкладчыкаў, якія аддалі ўнівэрсытэту 20 гадоў жыцьця-душы-розуму-натхненьня, нават не давялі прычыну такой рэзкай перамены. Пры тым, што ўся культурная грамадзкасьць ведае нашых супрацоўнікаў як няспынных рухавікоў беларускасьці, неардынарных творцаў і шчырых, разумных пэдагогаў, „сябры“-начальнікі робяць выгляд, што працэдура мае на мэце забясьпечыць больш інтэнсыўны характар навучаньня студэнтаў-фальклярыстаў на іншай катэдры», — наракае адмыслоўца.ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:«Зусім не шкадую, што больш не працую на дзяржаву». Звольнілі чарговага выкладчыка БДУІР

Яна ўдакладніла, што з гэтага моманту дадатковы цяжар узвальваецца на катэдру народна-песеннай творчасьці факультэту музычнага і харэаграфічнага мастацтва, куды пяройдуць навучэнцы і некаторыя супрацоўнікі.

Тацяна Пладунова спадзяецца хаця б на тое, што спэцыялізацыя «Этнафоназнаўства» застанецца нязьменнай паводле зьместу і формы — са спэцыяльнымі дысцыплінамі, выкладчыкамі і аўдыторыямі.

«Таму што вытраўліваць са сьвядомасьці гісторыю, культуру, мову нашых продкаў небясьпечна для жыцьця саміх нашчадкаў. Спадзяюся, калі-небудзь гэта ўсьвядомяць і тыя, хто сёньня гвалтоўна і зьбянтэжана яе вынішчае. Як кажуць простыя людзі, мы жывыя, пакуль жывём і дапамагаем адзін аднаму. Мова жыве, пакуль мы на ёй гаворым, а песьня — пакуль мы яе сьпяваем. Веру, што мае калегі і далей будуць ажыцьцяўляць галоўную мэту свайго існаваньня — вывучаць, засвойваць і прапагандаваць традыцыйную беларускую культуру», — падсумоўвае Тацяна Пладунова.ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:«Абсурд, што ў цэнтры Эўропы людзей перасьледуюць за колер фіранак». У Віцебску звольнілі выкладчыка з мэдунівэрсытэту

Катэдру этналёгіі і фальклёру стварылі ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце культуры і мастацтваў у самым пачатку нулявых. За наступныя два дзясяткі гадоў адсюль выйшлі сотні высокакваліфікаваных адмыслоўцаў-этнолягаў.

Тут працавалі шматлікія студэнцкія гурты: «Этнасуполка» пад кіраўніцтвам дацэнта Тацяны Пладуновай, «Страла» пад кіраўніцтвам старшай выкладчыцы Эвеліны Шчадрынай, «Човэн» пад кіраўніцтвам выкладчыцы Юліі Люкевіч ды іншыя.

Тым часам стала вядома пра звальненьне колішняга загадчыка расфармаванай катэдры, кандыдата культуралёгіі, дацэнта Вячаслава Калацэя. Ён выкладаў дысцыпліны «Этнаграфія, міталёгія і фальклёр беларусаў», «Гісторыя фальклярыстыкі», «Кляса фальклёрнага выканальніцкага майстэрства».ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:З унівэрсытэту транспарту звольнілі выкладчыка, які адседзеў «суткі» за пікет салідарнасьці і троліў кіраўніцтва фота з вусамі

Раней празь перасьлед за грамадзянскую пазыцыю звольніўся і выехаў за мяжу іншы дасьведчаны выкладчык, кандыдат навук Вячаслаў Красулін.

Астатнія супрацоўнікі не выключаюць, што скарачэньні неўзабаве могуць закрануць і іх — у такой колькасьці выкладчыкаў пры новым фармаце патрэбы няма.



Categories: Нацыя Беларусы, Этнацыд беларусаў

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google photo

You are commenting using your Google account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: