Што прыйшло на зьмену вулічнаму пратэсту? Інтэрвію з сацыёлягам


Менск, 9 жніўня 2020 г.
Менск, 9 жніўня 2020 г.

Глядзець камэнтары

 Друкаваць

Як зьмянілася падтрымка Аляксандра Лукашэнкі з красавіка мінулага году? Ці ёсьць у беларускім грамадзтве каштоўнасны раскол? У параўнаньні з 2020 годам — што зьмянілася, а што захавалася ў грамадзкіх настроях? Ці павялічылася схільнасьць да нямірных шляхоў зьменаў?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае сацыёляг, былы дырэктар Інстытуту сацыялёгіі НАН Беларусі Генадзь Коршунаў.https://www.youtube.com/embed/ofGBEiyEQ7w?&&&fs=1&enablejsapi=1&rel=0

Коршунаў

Ці зьмянілася падтрымка Лукашэнкі?

  • Шчырая падтрымка Лукашэнкі цяпер ніжэйшая, чым тыя 28–20%, якія фігуруюць у апытаньнях нямецкага цэнтру ZOiS i брытанскага Chatham House.
  • Сярод прыхільнікаў улады яму няма ніякай альтэрнатывы.
  • Падчас апытаньняў у такіх умовах, якія цяпер у Беларусі, людзі крыху прыхоўваюць свае меркаваньні, нават не заўжды сьвядома.
Генадзь Коршунаў
Генадзь Коршунаў
  • Нават падчас онлайн-апытаньняў, якія больш бясьпечныя, уключаецца ўнутраны цэнзар.
  • З улікам гэтага фактару я мяркую, што яго падтрымка цяпер складае 20–25%.
  • Каб зразумець, што адбылося ў Беларусі ў 2020 годзе, трэба глядзець гадоў на 10 назад.
  • Улада стала кансэрвавацца, а грамадзтва разьвівацца — у першую чаргу дзякуючы лічбавізацыі і разьвіцьцю сацыяльных сетак.
  • Стварылася прастора, дзе людзі маглі разьвівацца без уладаў, а часам і насуперак уладам.

Ці патрэбная ўладзе сацыялёгія?

  • Дырэктар Інстытуту сацыялёгіі НАН, які быў да мяне, выключыў пытаньне аб даверы прэзыдэнту з маніторынгавай анкеты інстытуту.
  • Як той казаў, ня ведаеш — і галава не баліць.
  • Дынаміку можна адсачыць паводле дадзеных НІСЭПД, якія, на шчасьце, яшчэ ёсьць у вольным доступе.
  • І там усё адэкватна.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:«Незадаволенасьць пратэстамі не азначае аўтаматычнай падтрымкі Лукашэнкі». Сацыёляг пра даносы

  • Цікава, што ў адміністрацыі Лукашэнкі дадзенымі Інстытуту сацыялёгіі не карысталіся.
  • Дадзеныя ішлі наверх, але недзе праз год, калі я быў дырэктарам інстытуту, тэлефануе чалавек з адміністрацыі, пытаецца, што яны азначаюць.
  • Я тлумачу, спрабую даць дадатковую інфармацыю, чую ў адказ — «Ды ня трэба».
  • Тое самае было з ІАЦ [Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі прэзыдэнта], які зьнішчылі ў 2019 годзе.
  • Вынішчалася ня толькі незалежная сацыялёгія, але і праўладная, уладам была нецікавая і непатрэбная інфармацыя пра тое, што адбываецца ў грамадзтве.

Ці ёсьць раскол у беларускім грамадзтве?

  • Адзінадушша ў меркаваньнях няма ў ніводным грамадзтве.
  • Я мяркую, што тэза пра раскол у беларускім грамадзтве — гэта перабольшаньне.
  • Раскол ёсьць паміж грамадзтвам і ўладай, унутры грамадзтва ёсьць падзелы.
  • Галоўны падзел — каштоўнасны, цывілізацыйны, гэта падзел паміж эпохамі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:«Беларусы жывуць ва ўсё больш падзеленай краіне». Новае апытаньне Chatham House

  • Частка грамадзтва ўвайшла ў лічбавую, постындустрыяльную стадыю разьвіцьця, іншая частка толькі ўваходзіць, а яшчэ адна ня хоча нікуды ўваходзіць, яна сядзіць у індустрыяльнай эпосе і ёй там добра.
  • У апытаньні Chatham House падтрымка патрабаваньняў пратэсту значна шырэйшая, чым доля прыхільнікаў пратэсту.
  • Па некаторых патрабаваньнях там падтрымка 60–70%, амаль удвая большая, чым падтрымка пратэсту як такога.
  • Тых, хто апраўдвае гвалт, усяго 15%.
  • У носьбітаў традыцыйных каштоўнасьцяў локус кантролю вынесены вонкі, яны аддаюць права кіраваць сабой Лукашэнку, уладзе.

У што ператварыўся вулічны пратэст?

  • Варта ўлічваць таксама дадзеныя «Народнага апытаньня», якое апытвае праз Viber больш пратэставае грамадзтва.
  • Вулічныя пратэсты сваю ролю ўжо адыгралі.
  • Зараз цана выхаду на вуліцу неймаверная.
  • Небясьпека для сябе і сваёй сям’і — гэтую прычыну людзі пераважна называюць у «Народным апытаньні», калі тлумачаць, чаму яны не выходзяць на вуліцу.
  • Паводле апытаньняў і ZOiS, і Chatham House, за год незадаволенасьць уладамі і жаданьне зьменаў амаль не зьмяніліся.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:Больш за палову беларусаў хочуць новых выбараў, — вынікі апытаньня пра сытуацыю ў краіне

«Падзеі 2020-га— пачатак „гістарычнай рэвалюцыі“»

  • Калі б улада дала магчымасьць людзям некуды сысьці ад палітыкі, яны б, можа, туды і сышлі.
  • Але зараз сысьці няма куды, акрамя сваёй кухні.
  • 2020 год даў людзям неймавернае адчуваньне еднасьці.
  • Тады велізарная колькасьць людзей казала, як Бандарэнка, — «Я выходжу».

Ці павялічваецца доля прыхільнікаў нямірных шляхоў пераменаў?

  • Доля прыхільнікаў нямірнага пратэсту не павялічваецца.
  • Дадзеныя нямецкага ZOiS у гэтым пытаньні пацьвярджаюцца і дадзенымі «Народнага апытаньня».
  • Асноўныя стратэгіі, якія людзі падтрымліваюць, гэта стратэгіі мірнага пратэсту.
  • Я падзяляю такі падыход.
  • Калі б у жніўні пратэст ня быў мірны, улады б аддалі загад страляць не гумовымі, а баявымі кулямі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:Пратэсты мірныя і нямірныя: перамагае заўсёды дух

  • Тады ж Пуцін сфармаваў сілавую рэзэрву і папярэдзіў, што ў выпадку чаго расейскія сябры беларускага АМАПу прыйдуць на дапамогу.
  • Я ня бачу ані сэнсу, ані патэнцыялу эфэктыўнасьці ў гвалтоўных адказах на гвалт улады.
  • Ня бачу ні ў мінулым, ні цяпер.
  • Праз гвалт мы не пабудуем трывалых падмуркаў будучыні.
  • Зь негвалтоўнага пратэсту вырасьце здаровае дрэва, не палітае крывёй.
  • Летась гучалі заклікі да сілавых дзеяньняў з боку пратэсту, але грамадзтва гэтых заклікаў не пачула, яно рабіла тое, да чаго яно высьпела, пра што яно вырашыла само.

Што было раней

  • Нямецкі Цэнтар усходнеэўрапейскіх і міжнародных дасьледаваньняў ZOiS апублікаваў вынікі онлайн-апытаньня беларусаў, праведзенага ў чэрвені 2021 году.
  • На пытаньне аб найлепшым выхадзе зь цяперашняга палітычнага тупіку большасьць рэспандэнтаў назвала новыя выбары.
  • 30% апытаных аказаліся прыхільнікамі рэжыму, 53,5% — праціўнікамі рэжыму.
  • Chatham House Belarus Initiative правёў чарговае онлайн-апытаньне ў ліпені-жніўні сёлета.
  • Паводле апытаньня Chatham House, стаўленьне да пратэстаў стабільнае са студзеня 2021 году: прыкладна 40% гарадзкіх беларусаў ставяцца да іх станоўча, яшчэ 40% — адмоўна.
  • Большасьць гарадзкіх беларусаў падтрымліваюць усе патрабаваньні пратэсту (акрамя адстаўкі Лукашэнкі — за гэта выступае 46%).
  • Лукашэнку ў ліпені лічылі найбольш годным прэзыдэнтам 27% апытаных.


Categories: Нацыя прачынаецца

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google photo

You are commenting using your Google account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: