З нагоды Дня Герояў Вітае суродзічаў Старшыня Рады БНР.


Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і ад сябе асабіста, вітаю вас з гэтым восеньскім месяцам лістападам, сьведкам слаўнага беларускага Збройнага Чыну.


Бязьмежна ганаруся маім народам, які ў лістападзе 1920-га году ўзяў зброю ў рукі, каб бараніць сваю зямлю ад чужой навалы.


Тады яшчэ перад дзясяткамі гадоў прамываньня мазгоў прапагандай савецкай улады, народ наш адчуваў сябе гаспадаром свайго краю і ведаў цану свабоды. Першае войска БНР — 10 000 случчакоў — не пашкадавала свайго жыцьця, каб бараніць Бацькаўшчыну.


У гэтым 2021-м годзе беларускі народ зноў апынуўся пад пагрозай чужой няволі. Але гэтым разам чужакам памагаюць свае «паліцаі» на чале з узурпатарам улады. Заміж каб бараніць свой народ, яны намагаюцца зьнішчыць яго. Яны трымаюць яго ў палоне, баронячы не сваю зямлю, а інтарэсы расейскай імпэрыі.


Дарагія суродзічы, давайце разам 27-га лістапада аддамо даніну павагі нашым Героям-Случакам, якія разумелі, што няма большай каштоўнасьці, як свой вольны незалежны край. Пакажам сьвету, што мы іх памятаем і імі ганарымся, гэтак як імі ганарыліся вольныя беларусы ў сьвеце ад 1920 году.


Прыйшоў час заявіць сьвету, што мы годныя сыны і дочкі нашых Слуцкіх герояў, і што мы таксама гатовыя бараніць свой край, пакуль не здабудзем нашай вольнай, справядлівай беларускай дзяржавы.

Дык памажы нам Божа!
Жыве Беларусь!
Івонка Сурвілла,Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
Лістапад 2021.



Categories: Гісторыя, Нацыя Беларусы, Uncategorized

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: