———————————–
Здаецца, ажываю –
ад мёртвасьці прачнуўся …
Мой свет над роднай Беларусьсю
чароўна-радасна хіснуўся
і знік …
на замаруджаны,
і страшны час –
Ды ён не стане
беларусам вечным,
Бо сёньня новы гонар маюць…
І ў гэтым соль!
На крок падросшыя
Ім шлях наверх,
да дзеі –
праз выцерпелыя мукі, страх і боль.
На ўсходзе еўразійцы адчыняюць дзверы –
Ў краіне – людзі вольныя –
Еўропа іх улоньне,
Ім не патрэбныя “малюты” у законе …
Прачнуся адным ранкам з імі вольным я –
не зверам.
—————————————————————-
Кармілі пафасам, які навеяў Маркс,
душой гулялі,
травілі абяцанкамі не раз,
згубілі час,
спаганілі ідэю,
пакінулі што маем …
без прыўкрас.
Усё што думае,
“агентамі” за межы
выперты нараз,
За кратамі свабода,
Апрычніна, манкурты,
і пахне 37-мым годам …
Як адхрысціцца набраддзі такой,
апошні, канчатковы раз.
Прыпухлі ў лідэраў мазгі
Ад велічы надутай і
ад тых парадаў,
што па кумачовых плошчах крочаць.
Народу пакідаюць абяцанкі і даўгі,
А той ад лідэраў нязменна-беззаганых
ня хоча збочыць.
Так ёсць …
Так ёсць …
Над Азіяй час думаць не спяшае.
Там рабства – гаспадар,
не госць –
частуе з самавара люд свой
горкім чаем.
Categories: Літаратура, Нацыя прачынаецца
Пакінуць адказ