Этнацыд беларусаў: Міністар культуры заявіў, што больш як 300 супрацоўнікаў звольненыя за «дэструктыўную пазыцыю»

20 студзеня 2022 года


Міністар культуры Анатоль Маркевіч. Архіўнае фота
Міністар культуры Анатоль Маркевіч. Архіўнае фота

Глядзець камэнтары

 Друкаваць

300 чалавек «папрасілі» за «дэструктыўную пазыцыю» з установаў культуры, 1611 штатную адзінку «аптымізавалі». Такія вынікі 2021 года агучыў міністар культуры Анатоль Маркевіч на «дыялёгавай пляцоўцы» у Стоўпцах.

СБ цытуе словы міністра культуры Анатоля Маркевіча ў Стоўпцах.

«Ня буду хаваць, што праводзілі і праводзім сур’ёзную працу па тых нашых супрацоўніках, работніках, якія займаюць дэструктыўную пазыцыю, — заявіў міністар. — Маё глыбокае перакананьне, што на двух крэслах знаходзіцца не атрымліваецца. Гэта недапушчальна. Трэба вызначыцца ўрэшце. Па гэтых меркаваньнях больш за 300 чалавек з нашых калектываў папрасілі. І лічу гэта слушным. Работнікі культуры пастаянна ўзаемадзейнічаюць з людзьмі і шмат у чым фармуюць грамадзкую думку. Таму нельга паводзіць сябе па падвойных стандартах. Трэба вызначыцца».

  • У 2020-2021 гг. культурніцкая сфэра зазнала шматлікія звальненьні з палітычных прычынаў. Кіраўнікі розных установаў пазбаўляліся працы за адмову звальняць супрацоўнікаў, якія ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту альбо падпісваліся не за Лукашэнку.
  • 4 студзеня працы пазбавілася дырэктарка музэю імя Янкі Купалы Алена Ляшковіч, якая кіравала музэем 15 гадоў. Дырэктарка адмовілася звальняць сваіх супрацоўнікаў з надуманых «палітычных» прычынаў.


Categories: Этнацыд беларусаў

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: