23 студзеня 2022 года

Падзяліцца
Друкаваць
Кніга сабрала ўсю гісторыю беларускіх падручнікаў для пачатковага навучаньня ад старажытнасьці да нашых дзён.
Пра выхад кнігі ў сьвет напісаў намесьнік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша. Ён адзначыў, што праца над выданьнем вялася пяць гадоў. У выніку кніга стала «шматпакутным навуковым дасьледаваньнем», хаця «задумвалася як лёгкая праца на фоне 400-годзьдзя першай кнігі пад назвай „Буквар“».
Кніга «Беларускі буквар» мае 336 старонак вялікага фармату, 8 разьдзелаў, 125 параграфаў, 730 ілюстрацый, 1025 спасылак на апублікаваныя і архіўныя крыніцы.https://www.facebook.com/plugins/post.php?href=https%3A%2F%2Fwww.facebook.com%2Fales.susha.5%2Fposts%2F2090010214491295&show_text=true&width=500
«Каб сабраць зьвесткі пра беларускія Буквары давялося аб’ехаць шмат краін, працаваць у дзясятках бібліятэк, музэяў, архіваў, шукаць у прыватных зборах і калекцыях, бо даўнія (ды і адносна сучасныя) беларускія падручнікі выключна слаба захаваліся ў самой Беларусі (што там, амаль не захаваліся).
Па факце былі выкарыстаны ілюстрацыі з 78 дзяржаўных і прыватных калекцый у Беларусі, Аўстрыі, Вялікай Брытаніі, Нямеччыны, Даніі, Ірляндыі, Італіі, ЗША, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расеі, Славеніі, Украіны, Францыі, Чэхіі і Швэцыі», — расказаў Алесь Суша.
Кніга зьявілася пры дапамозе выдавецтва «Беларуская энцыкляпэдыя».
Categories: Асьвета
Пакінуць адказ