Дабрачынная акцыя ў Нью-Ёрку ў падтрымку беларускіх дабраахвотнікаў і палітзняволеных

1 траўня ў саборы Св. Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку адбылася мемарыяльная імпрэза, падчас якой прысутныя ўшанавалі памяць тых, хто ахвяраваў жыццём у барацьбе за вызваленне Беларусі і Ўкраіны. Таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары выступілі ў падтрымку Мікалая Аўтуховіча і іншых палітвязняў, якім, паводле апошніх зменаў у заканадаўстве, можа пагражаць смяротнае пакаранне.

Падчас дабрачыннага аўкцыёну ўдалося сабраць амаль 2,5 тысячы даляраў, якія пойдуць на патрэбы беларускіх дабраахвотнікаў, якія зараз ваююць ва Ўкраіне. Напрыканцы імпрэзы прагучалі беларускія і ўкраінскія народныя песні. 

Мерапрыемства было арганізавана пры падтрымцы Парафіяльнай Рады сабора Св. Кірылы Тураўскага, Беларускай Асветніцкай Лігі Амерыкі (BELA), Беларуска-Амерыканскага Задзіночання БАЗА, Беларуска-Амерыканскага Згуртавання “Пагоня”, Беларускай Фундацыі Крачэўскага, супольнасці “RAZOM for Ukraine”.



Categories: Нацыя Беларусы, Нацыя прачынаецца, Праект "РАЗАМ"

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: