8 мая 2022 года прадстаўнікі розных дыяспар Атавы сабраліся каля помніка за правы чалавека (the Canadian Tribute to Human Right), дзе яны ў сваіх прамовах выступалі за мір і супраць вайны ўвогуле, і супраць агрэсіўнай вайны, развязанай Расіяй супраць Украіны, і выказалі падтрымку украінскаму народу ў яго справядлівай барацьбе за свабоду і захаваньне сваёй дзяржавы.
На падзеі “No to war” прысутнічалі каля 50 асоб з нацыянальнымі сьцягамі ад беларускай, габрэйскай, латышскай, літоўскай, эстонскай, украінскай і рускай (з бел-сіне-белым сьцягам) дыяспар.
Categories: Зьнешнія адносіны, Праект "РАЗАМ"
Пакінуць адказ