Другі дзень канферэнцыі «Новая Беларусь»

АНЛАЙН АБНАЎЛЯЕЦЦА 13

Сёння ў Вільні праходзіць другі дзень канферэнцыі дэмакратычных сіл «Новая Беларусь». З учорашніх важных прапаноў — стварыць кабінет міністраў. Ідэю часовага ўрада ў выгнанні падтрымлівае кіраўнік НАУ Павел Латушка, прадстаўнік «Байпол» Аляксандр Азараў, палітык Вадзім Пракоп’еў. Ад Святланы Ціханоўскай чакаюць хуткага адказу на гэтую прапанову.

Свой анлайн вядзе «Наша Ніва». Трансляцыю таксама можна глядзець тут:

16:38

Часовы склад Кабміна. Фота: аргкамітэт канферэнцыі

16:36

Святлана Ціханоўская агучыла іншыя планы:

«Да канца верасня мы працягнем фарміраваць кабінет, і ўсе прадстаўнікі апублікуюць свае службовыя абавязкі.

Працягнецца і перазапуск Каардынацыйнай рады як прадстаўнічага органа. У новы склад увойдуць палітыкі і прадстаўнікі грамадзянскіх ініцыятываў. Гэта робіцца для таго, каб ён стаў галоўнай пляцоўкай для публічных дыскусій і выпрацоўкі рашэнняў. Калі вы хочаце, каб ваш голас пачулі, далучайцеся, дэлегуйце людзей. Каардынацыйная рада скончыць падрыхтоўку да рэарганізацыі да 1 верасня.

За час канферэнцыі аргкамітэт, які складаецца з КР, НАУ, каманды Бабарыка, BYPOL, «Супраціву», прадстаўнікоў партый і грамадзянскага сектара, прыняў некалькі важных дакументаў. Гэта дэкларацыя аб мэтах і каштоўнасцях нашага агульнага руху, заявы ў падтрымку Украіны і супраць антыпольскай кампаніі рэжыму, а таксама этычны кодэкс дэмакратычных сіл. Гэтыя дакументы апублікаваныя на сайце канферэнцыі. Нам усім трэба вучыцца весці дыскусію — і таму, спадзяюся, кожны партнёр сёння ці заўтра падпіша яго.

Хачу звярнуцца і да Паўла Лібера і каманды. Мы вельмі чакаем запуску лічбавай Беларусі восенню і дапаможам зрабіць усё, каб гэта не стала дадаткам толькі для дыяспары. А са свайго боку мы будзем дапамагаць, каб маглі зарабіць лічбавыя айди. Вядома, мы не гаворым адразу пра замену пашпартоў — але трэба рабіць першыя крокі ў гэтым кірунку.

Да кастрычніка мы раскажам, як можа быць ажыццяўлёны план дапамогі ад ЕС на тры мільярды, а таксама як і куды сыходзіць заходняя дапамога і як яе атрымаць. Да лістапада мы прадставім канцэпцыі рэформаў эканомікі і заканадаўства, пра якія казаў Анатоль Лябедзька і нашы эканамісты.

Увосень пройдзе форум беларускага бізнэсу. У бліжэйшыя месяцы мы сфармуем міжнародны эканамічную раду новай Беларусі, куды запросім былых кіраўнікоў урадаў і лепшых эканамістаў — каб выпрацоўваць рашэнні, якія патрэбныя Беларусі ўжо зараз.

Нас чакаюць напружаныя месяцы працы. Упершыню будзем ўдзельнічаць у Генасамблеі ААН. Адкрыем прадстаўніцтва ў Эстоніі, Празе, у Бруселі».

16:17

16:11

Павел Латушка:

«Сёння, калі незалежнасць нашай краіны знаходзіцца пад пагрозай, калі існаванне беларускай нацыі знаходзіцца пад пагрозай знішчэння, мы павінны аб’яднацца і рабіць усё, каб не дапусціць гэтага».

«Мы не апазіцыя — нас большасць», — падкрэсліў Латушка.

Латушка будзе адказваць за ўзмацненні ціску на нелегітымны рэжым Лукашэнкі, выкарыстанне ўсіх магчымых юрыдычных, эканамічных, персанальных рэсурсаў дзеля гэтага.

«Спадзяюся нас падтрымае большасць дэмакратычных сіл», — выказаўся Латушка.

«Наша мэта — гэта наша дзяржава, якая ў кожнага ў сэрцы. І я не магу здрадзіць сваёй роднай Беларусі. Жыве Беларусь!» — прамовіў палітык.

16:05

Зала сустрэла абвяшчэнне кабінета авацыяй і скандаваннем «Жыве Беларусь».

«У выпадку маёй адсутнасці маімі прадстаўнікамі будуць Павел Латушка і Валер Кавалеўскі», — заявіла Святлана Ціханоўская і дала слова прызначаным прадстаўнікам, першым яго ўзяў Павел Латушка.

16:01

Кабінет ствараецца на тэрмін 6 месяцаў.

16:01

Святлана Ціханоўская стварае кабінет, мэта якога — «дэакупацыя краіны і правядзенне свабодных выбараў»

Прызначэнні:

Павел Латушка — прадстаўнік кабінета па транзіце ўлады.

Аляксандр Азараў — прадстаўнік па бяспецы.

Валер Кавалеўскі — па замежных справах.

Валерый Сахашчык — прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы.

16:01

Святлана Ціханоўская стварае кабінет, мэта якога — «дэакупацыя краіны і правядзенне свабодных выбараў»

Прызначэнні:

Павел Латушка — прадстаўнік кабінета па транзіце ўлады.

Аляксандр Азараў — прадстаўнік па бяспецы.

Валерый Сахашчык — прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы.

16:00

Антон Раднянкоў

14:57

Тым часам актывіст руху за легалізацыю наркотыкаў Пятро Маркелаў, якога не прапусцілі на канферэнцыю, пікетуе каля будынка, дзе яна праходзіць.

14:43

Трэцяя на сёння дыскусія прысвечана прыярытэтатам грамадзянскай супольнасці.

Удзельнікі абмеркавання:

— Алена Жываглод, лідарка ініцыятывы «Сумленныя людзі»;

— Уладзімір Корж, эксперт па грамадзянскай супольнасці;

– Аліна Коўшык, сузаснавальніца ІнБелКульт 2.0, стваральніца bymapka.me;

— Вікторыя Фёдарава, кіраўніца «Прававой ініцыятывы»;

— Яраслаў Бекіш, кіраўнік рады міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь», сузаснавальнік таварыства «Зялёная сетка»;

— Антон Раднянкоў, сябра аргкамітэта па стварэнні партыі «Разам» і каманды Віктара Бабарыкі;

— Міхаiл Рубін, сакратар супольнасьці «Беларусы Замежжа» і адзін з каардынатараў праекта «Народныя Амбасады».

14:29

Яраслаў Ліхачэўскі заўважыў, што калі беларусы хочуць армію «ў выганнні», на якую трэба 200-300 мільёнаў даляраў, то патрэбна 200-300 тысяч чалавек, якія адлічалі б падаткі на яе фінансаванне.

Ён заўважыў таксама, што для рэпрэзентатыўнасці лічбавай платфомы, трэба сабраць каля паўмільёна чалавек. Тады лічбавыя дакументы і вынікі выбараў на платформе змогуць прызнаваць і іншыя краіны.

14:07

Калі можна казаць пра запуск платформы лічбавай дзяржавы?

Павел Лібер адказаў, што ў верасні яны будуць тэставаць свой прадукт з элементамі выбараў і кіравання супольнасцямі, у кастрычніку, верагодна, яго запусцяць.

13:53

Зварот да ўдзельнікаў канферэнцыі накіравала Марына Адамовіч, жонка палітыка і палітвязня Міколы Статкевіча.

«Гэтым паведамленнем імкнемся прадставіць пазіцыю і інтарэсы сваякоў палітычных вязняў Беларусі, якія згуртаваліся дзеля ўзаемападтрымкі і супольнага адстойвання інтарэсаў сваіх родных. Большасць з нас знаходзіцца ў Беларусі.

Падыходы, на якіх мы грунтуемся, простыя:

— мы лічым, што любы, хто знаходзіцца за кратамі ў сувязі з пратэстамі, павінен лічыцца палітвязнем «па змоўчанні» ў сувязі з адсутнасцю доступу да правасуддзя ў Беларусі, і сыходзячы з прэзумпцыі невінаватасці (як мінімум, да моманту, калі нечыя віна будзе даказаная справядлівым незалежным судом);

— мы лічым, што патрабаванне безумоўнага і неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў і спынення рэпрэсій у Беларусі мусіць быць галоўным ва ўсіх камунікацыях любых дэмакратычных лідараў нашай краіны пастаянна;

— мы безумоўна падтрымліваем Украіну, якая змагаецца з агрэсарам;

— мы падтрымліваем патрабаванне прызнаць Беларусь акупаванай дзяржавай і патрабаванне вываду расійскіх акупацыйных войскаў з Беларусі.

З гэтага вынікаюць асноўныя тэмы, на якія мы хацелі б звярнуць увагу ўдзельнікаў Канферэнцыі:

— просім падтрымаць нашу заяву і на ўсіх узроўнях агучваць вядомыя нам лічбы палітычных зняволеных (1561 чалавек па стану на 08.08) з абавязковым удакладненнем, што гэта далёка не поўная колькасць палітвязняў, і што ўсе, чые лёсы стануць вядомыя, атрымаюць такую ж падтрымку і патрабаванне неадкладнага вызвалення. Выключыць з ужывання сам панятак «афіцыйна прызнаныя палітвязні» на любым узроўні, у тым ліку, у незалежных СМІ;

— ужо сёння неабходна распрацаваць і рэалізоўваць праграму рэабілітацыі былых палітвязняў;

— нас вельмі хвалюе недастатковае асвятленне тэмы палітзняволеных у інфармацыйным полі, у тым ліку, у незалежных СМІ;

— беларуская салідарнасць, якая напоўніцу праявілася ў 2020, можа звярнуць горы. Мы чакаем вашай падтрымкі ў пошуках матэрыяльнай дапамогі ўсім сем’ям палітвязняў, асобам, якія апынуліся на «хіміі», і пошуках варыянтаў дапамогі тым, у каго няма сям’і, альбо сем’і іх не падтрымліваюць. Мы разумеем, што зараз асноўная ўвага і дапамога скіраваныя ў бок Украіны, і пошук рэсурсаў абцяжараны, але спадзяемся, што блізкія палітвязняў і самі палітвязні пасля вызвалення не застануцца без падтрымкі;

– у камунікацыях з замежнымі партнёрамі і СМІ неабходна звяртаць увагу на тое, што колькасць і становішча палітвязняў няўхільна пагаршаецца: ад павелічэння жорсткасці прысудаў і абсурднасці абвінавачванняў да няўхільнага пагаршэння ўмоў утрымання ў СІЗА, калоніях і пераводу ў ПКТ ці на турэмны рэжым;

— чакаем шырокага ўдзелу ўсіх беларусаў замежжа ў выпрацоўцы і прасоўванні мэтавых санкцый супраць рэжыму, а не супраць грамадзян Беларусі.

Давайце думаць, як звярнуць увагу свету на тое, што, пакінуўшы без увагі аднаго тэрарыста, свет зрабіў рэальнасцю з’яўленне новых і прывёў да магчымасці новай сусветнай вайны.

Мы чакаем ад беларусаў замежжа, што яны здолеюць пакінуць узаемныя разборкі, згадаюць, наколькі натхняльнай і эфектыўнай можа быць супольная праца, і:

— будуць грукацца ва ўсе дзверы ў краінах іх знаходжання дзеля вырашэння пытанняў дэакупацыі Беларусі і прыцягнення да адказнасці вінаватых у злачынствах супраць уласнага і суседніх народаў;

— будуць працаваць разам, як дзеля стварэння міжнароднага трыбуналу супраць рэжыму, так і для распрацоўкі новага «плана Маршала» для вольнай Беларусі;

— будуць на ўсіх узроўнях называць і агучваць рэальныя лічбы палітвязняў. Мы верым, што першае, што будзе зроблена пры вызваленні Беларусі — вызваленне ўсіх без выключэння палітвязняў. У гэтай сувязі, чакаем падтрымкі і без таго вялізарных высілкаў праваабаронцаў ад усіх дэмсіл.

— мы чакаем распрацоўкі паслядоўнай праграмы дзеянняў па дэакупацыі і вызваленні Беларусі. Сярод удзельнікаў Канферэнцыі — эфектыўныя мэнэджэры, вайскоўцы, прадстаўнікі ІТ-сферы, распрацоўшчыкі эфектыўных бізнес-праектаў, псіхолагі, бізнесоўцы. Мы верым, што вы здольныя аб’яднацца і зрабіць гэта. Мы падтрымаем вас ва ўсіх дзеяння на карысць вольнай Беларусі.

Без скаардынаванай працы і падтрымкі з усіх бакоў мы можам назаўжды згубіць нашу краіну.

Нельга дапусціць ніякага гандлю з рэжымам дзеля свабоды нашых родных. Адзінай гарантыяй вызвалення палітвязняў можа быць толькі свабода Беларусі.

Вызваліць яе — наша агульная задача. Жыве Беларусь!»

13:47

Прадстаўнік Офіса Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі

13:38

Псіхолаг Наталля Скібская і прадстаўніца беларусаў у Чэхіі Крысціна Шыянок

13:38

Яраслаў Ліхачэўскі (у цэнтры) і Юліяна Шаметавец

13:36

Пытанне па лічбавай дзяржаве — як забяспечыць бяспеку такой сістэмы?

Прадстаўнік «Кіберпартызанаў» сказала, што іх ініцыятыва гатова дапамагчы з гэтым пытаннем і зладзіць краш-тэст сістэме. Важна таксама прадумаць механізм, каб абараніць сістэму ад укідаў з боку сілавікоў, якія маюць копіі пашпартоў (калі аўтарызацыя будзе па пашпартах). Важнае пытанне — хто будзе валодаць платформай.

Яраслаў Ліхачэўскі, прадстаўнік фонду салідарнасці, пажартаваў: пытанне бяспекі настолькі сур’ёзнае, што мы нават не пачалі яшчэ пра гэта размаўляць, а ўжо замініравалі залу.

«Нам не трэба вынаходзіць ровар — трэба паглядзець, як гэта працуе ў іншай дзяржаве».

У такой сістэме кожны чалавек мае лічбавы ID, а інфармацыя захоўваецца на розных серверах.

13:20

13:20

13:20

13:20

Былы сілавік Ігар Макар

13:11

Другая дыскусія — лічбавая дэмакратыя. Спікеры — стваральнік «Голаса» Павел Лібер, прадстаўнік Офіса Ціханоўскай Валер Кавалеўскі, сузаснавальнік фонда салідарнасці Яраслаў Ліхачэўскі, прэс-сакратарка «Кіберпартызанаў» Юліяна Шаметавец, прадстаўнік Асацыяцыі беларусаў Германіі Антон Нядзелька і прадстаўнік кааліцыі дваровых ініцыятыў Дзяніс Баранаў. Мадэратар — бізнэсовец Аляксандр Кныровіч.

Павел Лібер

12:51

Паліцыя Вільні ўвяла план «Шчыт»

На электронную скрыню паліцыі прыйшоў ліст, у якім ішла размова пра запланаваныя выбухі ў 12 адрасах. Сярод іх — рэдакцыя партала Delfi і будынак, дзе праходзіць Канферэнцыя новай Беларусі.

12:38

Праверка будынка скончылася, удзельнікі Канферэнцыі новай Беларусі вяртаюцца ў залу.

12:38

Падчас стрыму, які працягнуўся на вуліцы вядучая Кацярына Раецкая звярнулася з пытаннем да Паўла Латушкі: як зматываваць тую частку грамадства, якая стамілася ад палітыкі?

«Гэта звышзадача, — прызнаў Латушка. — Я бы рабіў стаўку на актыўную частку і аднасова рабіў пасыл да тых людзей, якія неактыўныя, вяртацца крок за крокам. Усё залежыць ад нашых дзеянняў — важна менш гаварыць, а больш рабіць».

Што рабіць работнікам культуры, якія застаюцца ў краіне? Новы Кодэкс аб культуры перакрывае паветра ўсім нязгодным з афіцыйнымі ўладамі. Выхад — толькі эміграцыя?

«Міністэрства культуры заўсёды хацелі выкарыстаць як канцэртны аддзел пры Адміністрацыі Лукашэнка, — згадвае Латушка. — І задача была — не сачыць, наколькі правільна будзе развівацца культура, а абслужыць аднаго. Таму паступалі задачы на тыя канцэрты, дзе знаходзіўся ён, гэтага ці іншага арыста паставіць. Як правіла, артыстку (пры ўсёй павазе да жаночага полу)». 

Латушка згадвае, што яны выступалі за тое, каб прыцягваць у культуру прыватных інвестараў, і абураліся чорным спісам яшчэ тады.

«Цяпер, што адбываецца, гэта татальны кантроль. Я не ведаю, дзе можа развівацца культура ў Беларусі, напэўна, нават на кухні ці ў душы нельга спяваць сваю песню. Культура павінна развівацца там, дзе знаходзіцца этнічная радзіма. Сёння мы павінны зрабіць ўсё — спадзяюся, еўрапейскія партнёры нас пачулі аб выдзяленні траншу для культуры. Мы можам тут ствараць маленькія ячэйкі, калектывы, падтрымліваць установы, якія потым змогуць рэлакавацца ў Беларусь.

Што рабіць цяпер творцам у Беларусі? Максімальна пазбягаць здзелак з сумленнем».

12:12

Усіх гасцей Канферэнцыі новай Беларусі папрасілі пакінуць будынак.

Арганізатары абвесцілі пра «палітычную правакацыю». Магчыма, гаворка аб паведамленні пра мініраванне. Праверка мае заняць прыкладна гадзіну.

Гэта здарылася пад канец секцыі «Прыярытэты беларускага бізнесу».

12:06

Пытанне: як вярнуць бізнэсы назад у Беларусь, калі змены адбудуцца?

Яраслаў Кот заўважае, што з дапамогай Асацыяцыі бізнэсу за мяжой ім прасцей трымацца разам. Ці вернуцца — залежыць ад таго, што будзе ў Беларусі.

«Калі клімат будзе спрыяльны, прадпрымальнікі вернуцца».

Святлана Бабінцава дадала:

«Вопыт паказвае, што калі бізнэс у эміграцыі выжывае, не абавязкова, каб кампаніі фізічна вярталіся ў Беларусь. Бізнэсы могуць фінансаваць беларускія праекты, даваць інвестыцыі, развіваць адукацыі і сацыяльныя сферы».

11:51

11:51

11:49

Стваральніца стартапаў Таццяна Зарэцкая заўважае:

«Як Беларусі зарабляць грошы цяпер? Беларусь жыве ў вялізным дэфіцыце. І нават калі мы хутка праводзім рэформы, новыя выбары — у нас вялізны доўг. Нават калі Еўрасаюз выконвае свае абяцанні, мы прыцягваем 3 мільярды еўра — гэта нічога. Бюджэт Эстоніі на 1 мільён чалавек — 13 мільярдаў, бюджэт Фінляндыі на год — 65 мільярдаў. Беларусь цяпер прыкладна з дэфіцытам у 13 мільярдаў. То-бок нам 3 мільярдаў у добрых умовах хопіць месяцы на тры».

«У нас ні ўнутры краіны, ні за межамі яе няма фінансавай сістэмы, якая можа падтрымаць Беларусь. Ізраіль — цудоўны прыклад, калі сістэма па падтрымцы яўрэеў была створана па ўсім свеце», — дадала Зарэцкая.

Яна выказала заўвагу наконт крыўдаў, што нехта з ініцыятыў не атрымаў грошы.

«Вы або не ўмееце падымаць грошы, або з вамі нешта не так».

11:37

11:37

Па даных даследавання «Імагуру», якое было праведзена адразу пасля пачатку вайны, больш за 70% стартап-заснавальнікаў ужо пакінулі краіну. З тых, хто застаўся, большасць планавала пакінуць.

Разам з тым, беларускія стартап-заснавальнікі прыцягваюць больш інвестыцый (у асноўным за мяжой) па выніках мінулага года.

11:30

Святлана Бабінцава кажа, што працэдуры верыфікацыі, падзелу на добрых і дрэнных беларусаў некаторыя лічаць дыскрымінацыйнымі.

Санкцыі павінны быць абгрунтаванымі, нельга дыскрымінаваць па пашпарце — такую пазіцыю Офіс Ціханоўскай стараецца данесці да міжнародных партнёраў.

Мы павінны захаваць бізнэсы, каб выжыць, лічыць Бабінцава. Важна, каб беларускія кампаніі мелі права голасу і абарону.

11:27

Яраслаў Кот расказаў, што адбываецца ў гульнявой сферы. Напрыклад, супрацоўнікам складаней атрымаць працоўныя візы, чым гуманітарныя. Замежныя кампаніі баяцца працаваць з беларускім бізнэсам, бо не ведаюць, з кім бяспечна. Некаторым прасцей цалкам адмовіцца ад супрацы з беларускімі бізнэсамі, чым іх верыфікаваць. Праз гэта многія супрацоўнікі сыходзяць у замежныя, больш стабільныя кампаніі.

11:23

Праблемы бізнэсу агучыла сузаснавальніца «Імагуру» Настасся Хаменкова:

— страта кліентаў, адток талентаў;

— немагчымасць планавання, немагчымасць бачыць перспектывы;

— адсутнасць законаў унутры краіны.

Для тых, хто працуе на міжнародным рынку, праблемай становіцца імідж Беларусі на сусветнай арэне.

Праблемы бізнэсу, які рэлакаваўся:

— легалізацыя ў новых краінах;

— той жа імідж Беларусі;

— доступ да фінансавання, каб развіваць бізнэс ці працягваць у новай краіне.

11:16

Першая з сённяшніх дыскусій прысвечана праблемам бізнэсу ў Беларусі. Удзельнікі — прадстаўніца Офіса Ціханоўскай Святлана Бабінцава, прадстаўнік Асацыяцыі бізнэсу за мяжой Яраслаў Кот, стваральніца стартапаў Таццяна Зарэцкая, сузаснавальніца «Імагуру» Настасся Хаменкова.

10:59

10:56

Цікавая дэталь — у залі, дзе цяпер сабраліся дэмакратычныя сілы (будынак Vaidilos teatras у Вільні, побач з Лукішскай плошчай), 33 гады таму сабраў Другі вальны сход беларускіх суполак, з якога пачаўся Беларускі народны фронт, Беларускі моладзевы рух.

10:51

З залы прагучала пытанне пра папулярызацыю беларускай мовы.

Ціханоўская пагадзілася, што трэба размаўляць па-беларуску і прасоўваць сваю культуру.

«Але я не найлепшы прыклад. Мне ўсё гэтак жа цяжка размаўляць на беларускай мове. Я практыкуюся, размаўляю ў беларускамоўным асяроддзі. Але вельмі цяжка выкрасліць рускую мову і пачаць [размаўляць] па-белауску.

Але ў будучыні вырашаць гэта павінны людзі. Маё ўласнае меркаванне — што нельга загадамі ламаць людзей. Гэта перш за ўсё ўласныя крокі».

10:43

Актывістка Вольга Павук: «Нам трэба вызначыцца — Еўропа ці Расія. Якая ваша пазіцыя ў адносінах еўрапейскага кірунку?»

Ціханоўская адзначыла, што беларусы — еўрапейскі народ. 

Вячорка дадаў, што многія беларусы хочуць заставацца ў добрых стасунках і з тымі, і з тымі — гэта вынік гістарычных падзей. Але пасля пачатку вайны сітуацыя змянілася. Ён лічыць, што Беларусь мусіць быць часткай еўрапейскіх альянсаў — гэта дасць новыя магчымасці, зробіць Беларусь заможнай краінай. 

Офіс пачаў працу з Радай Еўропы — каб там з’явілася група ад дэмакратычных беларускіх сіл.

10:34

Чаму Офіс запусціў антываенны рух, а не антыпуцінскі — прагучала пытанне.

Аляксандра Логвінава патлумачыла, што яны падхапілі і падтрымалі рух людзей унутры краіны, якія выходзілі з плакатамі «Не вайне».

10:28

Прадстаўнік Форуму дэмакратычных сіл Міхаіл Кучараў заявіў, што ініцыятыва кабінета будзе падтрымана імі толькі пасля клятвы на Канстытуцыі.

10:23

«Як Святлана Ціханоўская збіраецца дамаўляцца з Зянонам Пазняком?» — прагучала пытанне.

Палітык адказала, што для гэтага патрэбна жаданне з двух бакоў. Яна прадпрымала спробу наладзіць кантакт з Пазняком

«Але калі чалаве кажа, што гатовы бачыць мяне толькі ў турме, не бачу сэнсу ў далейшай камунікацыі. Напэўна, чалавека не пераканаеш. І любыя адказы яго не пераконваюць. Ён пры сваім меркаванні — і яго трэба ўлічваць. Ён вялікі чалавек для Беларусі», — адказала Ціханоўская.

Але ў Офіса ёсць людзі, праз якіх яны камунікуюць з Зянонам Пазняком.

Калі Пазняк хоча ў кабінет, яго гатовы ўзяць, запэўнілі ў Офісе.

10:16

Пытанне з зала: чаму выкарыстоўваецца назва «кабінет» для ўрада ў выгнанні і ці будзе падтрымана ініцыятыва Вадзіма Пракоп’ева?

«Руку на Канстытуцыю, не зразумела якую, я класці не буду. Той факт, што я працягваю, як бульдозер працаваць, гэта і ёсць фактычна прысяга беларускаму народу. Я разумею, што сімвалізм шмат значыць, але не ў гэтым выпадку», — адказала Святлана Ціханоўская.

Яна патлумачыла, што ў 2020-м не было адчування, што выязджаюць надоўга, таму не ствараўся ўрад у выгнанні.

«Цяпер час наспеў. Ужо больш галасоў за стварэнне. Але зноў жа — прота-ўрад, прота-парламент — такія рэчы мне далёкія. Будзем ствараць кабінет, каб не было прамой аналогіі з тым, што ёсць у рэжыму».

10:07

Міхаіл Таўбін, народныя пасольствы Беларусі: ці ствараецца інструмент, які дазволіць максімальна бяпечна і шырока ўдзельнічаць у пераменах беларусам унутры краіны?

Аляксандра Логвінава, прадстаўніца Офісу, адказала, што такія інструменты развіваюцца. Найбольш набліжаны да гэтага праект «Лічбавая Беларусь».

Франак Вячорка дадаў, што ім часам тэлефануюць прадстаўнікі НДА, якія застаюцца ў Беларусі. Ён пагадзіўся, што самы галоўны актыў — унутры краіны. І прывёў у прыклад праект «Беларускі гаюн», дзе больш за 30 тысяч чалавек удзельнічае ў зборы інфармацыі, праект дапамогі палітвязням INeedHelp.

09:56

Бізнэсоўца Аляксандр Кныровіч звярнуўся да Ціханоўскай з такім пытаннем: «Кім вы сама сябе адчуваеце — адной з палітычных сіл ці абраным прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь?»

«Я волей лёсу ўзяла абавязак выканаць свой доўг перад беларусамі, асабліва перад тымі, хто ахвяраваў сабой і сядзіць у турмах», — сказала палітык.

«Што я магу цяпер? Я магу працаваць, я гатова падзяліць адказнасць з тымі людзьмі, хто ідзе плячо да пляча са мной. Так, я адчуваю сябе нацыянальным лідарам», — дадала Ціханоўская.

09:51

З пытаннем выйшаў былы сілавік Ігар Макар: ці магчыма стварыць незалежную камісію, якая будзе больш паглыблена займацца тэмай вызвалення палітвязняў? Напрыклад, запрасіць прадстаўнікоў дыяспары, каб больш пільны кантроль за фінансамі па гэтай тэме быў?

«Я ведаю, як вызваліць палітвязняў. Гэта не сто працэнтаў гарантыя, але магчымасць ёсць. Вы ведаеце, што Вольга Такарчук выйшла на два месяцы раней за тэрмін…»

«Гэта ваша праца?» — удакладніла Ціханоўская.

«Не кажу, што мая, прынамсі тут не магу гаварыць», — адказаў Макар.

Ён папрасіў дазволіць тэмай палітвязняў займацца нейкаму фонду і згадаў, што ў яго, напрыклад, таксама ёсць фонд.

«Ігар, ну ў нас няма паняцця «дазволіла». Калі ініцыятыва працоўная, мы можам дапамагчы толькі прыцягваць туды людзей», — сказала Ціханоўская.

09:41

Канферэнцыя пачнецца з сесіі адкрытых пытанняў да Ціханоўскай.

Як прайшоў першы дзень, чытайце тут:

У Вільні праходзіць канферэнцыя «Новая Беларусь», Латушка і Пракоп’еў патрабуюць стварэння ўрада АНЛАЙН
https://nashaniva.com/296984



Categories: Нацыя прачынаецца, Праект "РАЗАМ"

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: