ЭТНАЦЫД БЕЛАРУСАЎ: МУС прызнаў «экстрэмістамі» адразу 625 чалавек

«Экстрэмістамі» лукашысты абвяшчаюць усіх, хто патрабаваў свабодных выбараў ці выступаў супраць захопу ўлады Аляксандрам Лукашэнкам. Цяпер у адпаведным спісе амаль 1500 прозвішчаў. 

Аксана Колб

МУС 28 кастрычніка абнавіў «Пералік асобаў, датычных да экстрэміскай дзейнасці» — спіс абнавіўся адразу на рэкордныя 625 прозвішчы, паведамляе «Вясна».

Гэта беларусы і грамадзяне іншых дзяржаваў, якія пераследуюцца ці пераследаваліся па «палітычных» крымінальных артыкулах у Беларусі.

Сярод іх цяпер — галоўная рэдактарка газеты «Новы Час» Аксана Колб, асуджаны да 10 гадоў палітзняволены Ягор Міхайлаў, дырэктар студыі вэб-дызайну «Іквадарт» Глеб Койпішпалітзняволены доктар-неўролаг Аляксандр Цялега, былы палітзняволены айцішнік Аляксей Караткоў (адбыў тэрмін у сакавіку, але МУС пазначыў, што ён адбывае пакаранне), палітзняволеная Дар’я Ляўко, якой прызначана прымусовае лячэнне па арт. 342 КК, былы палітзянволены бяздомны Аляксандр Кутас, стваральніца Іўеўскага музея нацыянальных культур Рэгіна Лавор, якая адбывае «хатнюю хімію», былы палітвязень Данііл Калеснікаў, якога асудзілі да калоніі ў 17 гадоў, палітзняволены з разумовай адсталасцю Дзмітрый Гопта, былы палітзняволены супрацоўнік БМЗ Аляксандр Баброў, які 16 верасня 2021 года быў памілаваны, але пазначана, што ён адбывае пакаранне.
https://nashaniva.com/301990



Categories: Этнацыд беларусаў

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: