Алесь Сімакоў (Гомель, Беларусь): “Беларуска-індзейская кампаратывістыка: найважнейшыя неэтнаграфічныя рубрыкі»
(webzine “Kultura. Natsyja”, issue 30, November 2022, 106-124, www.sakavik.net)
Анатацыя. Найважнейшымі ў беларуска-індзейскай кампаратывістыцы (скарочана БІП, “параўнанне”) мы лічым агульныя ацэнкі са збліжэннем становішча ў галіне захавання традыцыйнай і развіцця сучаснай культуры, мовы. Сярод прыярытэтных катэгорый – адносіны да (не)талерантнасці і іншых важных этнапсіхалагічных рыс беларусаў / індзейцаў і іх суседзяў, да заваявання, заняцця тэрыторый, перадачы рэлігійных, адукацыйных норм, спроб сегрэгацыі, запавольвання развіцця (рэзервацыі). Ад C. Буднага і П. Скаргі да Я. Лёсіка, М. Танка, У. Караткевіча і С. Яновіча параўноўваліся практыкі ўздзеяння каланізатараў на абарыгенаў і веданне суседзямі Беларусі – з іх веданнем Амерыкі і індзейцаў. Важнае значэнне мае параўнанне ўніверсальных рыс (фізічная трываласць і ў той жа час абыякавыя, але прагматычныя адносіны да смерці, пасіўнасць, алкагалізм) і сімвалаў і іх спалучэнняў (арол / бусел, бізон / зубр, конь, меч / сякера, крыж – “індзейская” і “канкістадорская” “палітычная” трактоўка). БІП улічвае драматычнае і незваротнае “выміранне” многіх моў, племянных інстытутаў і традыцыйных каштоўнасцей ва ўмовах глабалізацыі і тэхнакратычнага супрацьстаяння ў свеце, часам “заклікае” да эскапізму. БІП – надзвычай папулярны метад: намі зафіксаваны тысячы асобных выпадкаў у друкаваных крыніцах (нашы неапублікаваныя тэксты, а таксама перапіска даюць параўнальна няшмат прыкладаў, але мы часткова ўлічваем і іх, як і “эксклюзіў” інтэрнэт-аўтараў).
Categories: Гісторыя, Зьнешнія адносіны, Мараль, Нацыя
Пакінуць адказ