Віктар Корбут (Варшава, Польшча): “Фарміраванне мадэлі нацыянальнай гісторыі і нацыянальнага пантэона на старонкахгазеты «Наша Ніва» ў 1906–1907 гг.”
(webzine “Kultura. Natsyja”, issue 30, November 2022, 52-67, www.sakavik.net)
Анатацыя. На старонках другой беларускамоўнай газеты “Наша Нива” (“Nasza Niwa”) у 1906-1907 гг. з’явілася параўнаўча мала тэкстаў, прысвечаных гісторыі Беларусі. Сярод іх вылучаюцца нататкі Яна Луцкевіча пра замчышчы ў Лішкаве (Літва) і Навагрудку. Былі спробы таго ж аўтара ўключыць гісторыю Вялікага Княства Літоўскага ў беларускі кантэкст. Брат Яна, Антон Луцкевіч, выступіў на старонках газеты з публікацыяй пра аднаго з кіраўнікоў паўстання 1830-1831 гг. у Літве Шымана Канарскага, таксама спрабуючы надаць яму ролю ў “беларускай” гісторыі. Таксама А. Луцкевіч разглядаў наступствы паўстання 1863-1864 гг. для гаспадаркі і нацыянальных адносін у Беларусі. “Наша Нива” (“Nasza Niwa”) у 1907 г. упершыню абгрунтавала ўключэнне асобы польскага паэта Адама Міцкевіча ў беларускі нацыянальны пантэон. Усе гэтыя разрозненыя публікацыі яшчэ не маглі стварыць ва ўяўленні чытача стройнай карціны мінуўшчыны Беларусі. Аднак можна зрабіць вывад, што ў значнай ступені гістарычная ідэнтычнасць беларускіх дзеячаў складвалася ў выніку “інтэграцыі” ў беларускі нацыянальны наратыў асоб і падзей ВКЛ і польскага нацыянальна-взываленчага руху ХІХ ст., як ураджэнцаў Беларусі (А. Міцкевіч), так і не звязаных з ёю (Ш. Канарскі). Уключэнне ў беларускі нацыянальны пантэон асоб з польскай культурнай ідэнтычнасцю не было выпадковым, а было абумоўлена паходжаннем большасці дзеячаў беларускага руху і вядучых супрацоўнікаў “Нашай Нивы” (“Naszaj Niwy”) з польскага культурнага асяроддзя.
Categories: Гісторыя, Культура, Літаратура, Мова, Нацыя Беларусы
Пакінуць адказ