Віталь Зайка (Н’ю Ёрк, ЗША): Янка Запруднік як гісторык і беларускі грамадзскі дзеяч у Эўропе і ЗША
(webzine “Kultura. Natsyja”, issue 30, November 2022, 125-132, www.sakavik.net)
Анатацыя.У артыкуле разглядаецца дасьледчыцкая, навуковая і грамадская дзейнасьць адной з найбольш выбітных асобаў беларускай іміграцыі ў Паўночнай Амэрыцы другой паловы 20-га і пачтку 21 ст., гісторыка, публіцыста і грамадскага дзеяча, нядаўна адыйшоўшага ў вечнасьць – сп. Янкі Запрудніка (1926-2022). Спазнаўшы нялёгкую долю выгнанца з Бацькаўшчыны, Янка Запруднік прысьвяціў сваё жыцьцё дасьледванню беларускай культуры, а таксама як рэдактар Радыё Свабода—данясеньню ідэяў свабоды і незалежнасьці Беларусі на паняволеную камунізмам Бацькаўшчыну. Янка Запруднік прафэсыйна займаўся гістарычнымі досьледамі, браў удзел у розных беларускіх арганізацыях, і ў выданьні шэрагу беларускіх перыёдыкаў, і напісаў каля тузіну кнігаў і больш за 500 публікаваных артыкулаў і безьліч скрыптаў для радыё. Ён пражыў годнае, плённае і багатае падзеямі жыцьцё, якое можа быць прыкладам для новых пакаленьняў беларусаў.
Categories: Асобы, Гісторыя, Культура, Нацыя Беларусы
Пакінуць адказ