Пётра Мурзёнак (Атава, Канада): Дынаміка фактараў спрыяльнага ўплыву на нацыянальную свядомасць у пачатку ХХІ стагоддзя
(webzine “Kultura. Natsyja”, issue 30, November 2022, 90-103, www.sakavik.net )
Анатацыя. Аналізуецца дынаміка фактараў, якія станоўча ўплываюць ці могуць уплываць на ўзровень нацыянальнай свядомасьці беларусаў у ХХІ ст. У прыватнасці, робіцца спроба зразумець, што адбывалася за апошнія два з нечым дзесяцігоддзі з беларускім насельніцтвам і яго элітай, і як змяняюцца знешнія ўмовы існаваньня беларускай дзяржавы, якія, як і ў ранейшыя перыяды ў ХХ ст., былі ў значнай ступені вызначальнымі для паваротаў у лёсе беларускай нацыі. Праводзіцца аналіз магчымых аптымальных шляхоў, якія б прывялі да жаданых змен – змену аўтарытарнай ўлады і ўсталяваньня дэмакратычнай і вольнай нацыянальнай дзяржавы. Мы ўсведамляем, што працэсы, якія ўплываюць на нацыянальную свядомасць маюць аб’ектыўны характар, і хіба што могуць нават толькі паскорыцца пасьля заканчэньня міжцывілізацыйнай вайны паміж Украінай і Расіяй – паміж Заходне-рутэнскай (беларуска-украінскай) і Еўразійскай цывілізацыямі.
Categories: Асьвета, Гісторыя, Мараль, Нацыя, Нацыя Беларусы, Нацыя прачынаецца, Праект "РАЗАМ"
Пакінуць адказ