Сустрэча беларускай дыяспары са Святланай Ціханоўскай у Атаве, 22 кастрычніка 2022 года (webzine “Kultura.Natsyja”, issue 30, November 2022, 441-444, www.sakavik.net)

Сустрэча беларускай дыяспары са Святланай Ціханоўскай у Атаве, 22 кастрычніка 2022 года

(webzine “Kultura.Natsyja”, issue 30, November 2022, 441-444, http://www.sakavik.net)

Святлана Ціханоўская са сваімі паплечнікамі знаходзілася ў сталіцы Канады з афіцыйным візітам  з 20 па 23 лістапада 2022 года. Апроч сустрэчы з І. Сурвілла і афіцыйных сустрэч у парламенце і з Прэм’ер-міністрам Канады, С. Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Атавы, Таронта, Манрэаля. Сустрэча была арганізавана сябрамі Згуртавання беларусаў Канады (ЗБК) і Беларускага інстытута навукі і мастацтва (БІНІМ, Канада). Сустрэча адбылася ў гатэлі “Лорд Элгін”, на якую прыйшлі звыш 100 чалавек. Па даручэньню беларускай грамады выступіў Пётра Мурзёнак, доктар мед. навук, старшыня БІНІМ Канады, рэдактар часопіса “Культура. Нацыя” (кароткая прамова прыкладаецца). Ён падарыў Нацыянальнаму лідэру цыкл вершаў “Рэвалюцыя надзеі 2020”, прысвечаны Святлане, Марыі і Вераніцы, а таксама сваю новую кнігу “Belarus: Prospects of a Middle Power”. На сустрэчы выступілі таксама госьці: Барыс Генгало, старшыня Атаўскага аддзела Канадыйска-Украінскага Кангрэса і Андрыс Кестэрыс, старшыня Канадыйска-Латвійскай Асацыяцыі. С. Ціханоўская адказала на некаторыя пытаньні. Пасля цёплая сустрэча, якая доўжылася каля трох гадзін, праходзіла ў нефармальнай абстаноўцы – здымкі, аўтографы, падарункі.



Categories: Культура, Нацыя Беларусы, Праект "РАЗАМ"

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: