Сянкевіч Генрык – “Казкі і легенды”
Пераклад з польскай мовы Міхася Кенькі
Пераклад зроблены з выдання Henryk Sienkiewicz: Baśnie i legendy w cyklu Dzieła wybrane. Wybór, wstęp i przypisy Tomasz Jodełka-Burzecki.Warszawa: Ludowa Spółdzielnia Wydawnicza, 1991.
Анатацыя да зборніка навел Генрыка Сянкевіча “Казкі і легенды”
Генрык Сянкевіч – сусветна вядомы польскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі. Яго творы здаўна перакладаюцца, чытаюцца па ўсім свеце. Але толькі нядаўна былі сабраны і выдадзены ў Польшчы пад адной вокладкай навелы, якія пры жыцці Сянкевіч друкаваў у часопісах і зборніках. І яны ў большасці не былі вядомымі пазнейшым пакаленням. Гэта алегарычныя, сатырычныя і проста пазнавальныя творы, напісаныя на гістарычным фоне, звязаныя з міфалогіяй Індыі, Егіпта, старажытных Грэцыі і Рыму, Бібліяй. Ні па-руску, ні па-беларуску яны дагэтуль не перакладаліся, не друкаваліся. Між тым яны ў’яўляюць не толькі чыста пазнавальную, але і і навуковую каштоўнасць як сведчанне яшчэ адной, дагэтуль нават сучаснаму польскаму чытачу не вядомай грані таленту Генрыка Сянкевіча.
Categories: Культура, Літаратура, Мова, Нацыя Беларусы
Пакінуць адказ