Расійскія ўлады збіраюцца да 2030 года далучыць Беларусь — СМІ атрымалі доступ да дакумента Крамля 

Журналісты атрымалі доступ да ўнутранага дакумента расійскіх уладаў пад назвай «Стратэгічныя мэты Расійскай Федэрацыі ў Беларусі», згодна з якім Расія збіраецца да 2030 года акупаваць Беларусь. У расследаванні ўдзельнічаў кансорцыум журналістаў з Süddeutsche Zeitung, WDR, NDR, Yahoo News, Delfi Eesti, цэнтра «Дасье», Expressen, Independent, Frontstory, «Беларускага расследавальніцкага цэнтра» і VSquare, піша «Новая газета. Европа».

Дакумент датуецца летам 2021 года і змяшчае 17 старонак. У ім пералічаныя палітычныя, абаронныя, гандлёвыя і сацыяльныя мэты расійскіх уладаў у Беларусі. Яны падзеленыя на тры катэгорыі — кароткатэрміновыя (да 2022 года), сярэднетэрміновыя (да 2025 года) і далёкатэрміновыя (2030 год).

У дакуменце разгледжана ўсё, што звязана з абʼяднаннем краін, сцвярджаюць журналісты. Сам дакумент яны не публікуюць.

Напрыклад, у ім гаворыцца, што рэформа Канстытуцыі — яе ў Беларусі прымуць у лютым 2022 года — павінна быць завершаная ў адпаведнасці з расійскімі інтарэсамі, а законы рэспублікі — «гарманізаваныя» з законамі РФ.

Яшчэ адной мэтай зʼяўляецца «забеспячэнне пераважнага ўплыву Расійскай Федэрацыі ў галіне сацыяльнай палітыкі, гандлю, эканомікі, навукі, адукацыі і культуры».

Акрамя гэтага, расійскія ўлады збіраюцца спрасціць працэдуру выдачы расійскіх пашпартоў беларускім грамадзянам «у мэтах стварэння праслойкі расіян, зацікаўленых у інтэграцыі, і бізнэс-колаў, арыентаваных на расійскі рынак» — такую стратэгію Расія выкарыстоўвала ў Паўднёвай Асеціі, Абхазіі, а таксама ў акупаванай частцы Украіны.

Таксама да 2030 года плануецца адкрыць у Беларусі пункты здачы Адзінага дзяржаўнага экзамена.

Вонкавыя эксперты, якія таксама вывучылі дакумент, лічаць яго сапраўдным.

«Па сваёй знешняй форме дакумент нагадвае стандартны дакумент расійскай бюракратыі або палітычнага кіравання», — сказаў намеснік дырэктара Стакгольмскага цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў (SCEEUS) Марцін Краг.

Такое ж меркаванне выказалі прадстаўнікі заходніх спецслужбаў, якім журналісты паказалі дакумент. «Змест дакумента абсалютна праўдападобны і адпавядае таму, што мы таксама бачым», — пракаментаваў неназваны супрацоўнік разведкі.

«Мэты Расіі ў дачыненні да Беларусі тыя ж, што і ў дачыненні да Украіны. Толькі ў Беларусі яна разлічвае на прымус, а не на вайну.
https://nashaniva.com/310823



Categories: Зьнешнія адносіны

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: