
Беларускі паэт Уладзімір Мікалаевіч Дубоўка (1901 – 1976) плённа займаўся і мастацкім перакладам. Ён ведаў англійскую, польскую, украінскую і рускую мовы, перакладаў пераважна з арыгіналаў. Аўтар артыкула пазнаёміўся ў архіве У. Дубоўкі, які захоўваецца ў адддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, з рукапісамі яго перакладаў. Яго назіранні і ляглі ў аснову артыкула.
Categories: Культура, Літаратура
Пакінуць адказ