Сяргей Панізьнік: ПАВУЧАННІ – ПАРАДЫ (нататкі пра хроснага бацьку)(webzine “Kultura.Natsyja”, issue 31, April 2023, 118-119, www.sakavik.net)

Пакідайце Словы на дабрыдзень! 

Добрым  людзям служыць, 

– каб у здароўі ім жыць!

–  *  –  *  –

І зноў Лявонпаль ля Дзвіны разбудзім,
каб  раніцай, пастукаўшы у грудзі,
суседзям пра сябе напамінаць,
бяседныя іскрынкі гартаваць…
У Мёры, Дрыса, Друя будуць знаць:
мы тут былі, тут ёсць і заўтра будзем!
Айчыну-Бацькаўшчыну не забудзем!
              

Покліч
для падзякі майму хроснаму бацьку Курашу Льву Іванавічу (20.Х!.1894—17.Х!.1973), лекару Лявонпальскай участковай бальніцы – ад імя навучэнца фельчарскага аддзялення Магілёўскага медыцынскага вучылішча, аўтара малюнка 1961 года:  “Амар Хайям (18.У.1048—14.ХІІ.1131)—персідскі філосаф, астраном, астролаг, нацыянальны паэт Ірана”.

Я, Сяргей Панізьнік, нарадзіўся 10 мая 1942 года на тэрыторыі Остланда. У тыя часы акупацыйныя ўладары, самаахова, паліцыя сачылі за партызанскай зонай… Рашучы бацька Сцяпан запрог  каня і адправіўся ў Лявонпальскую царкву Сьвятой Тройцы на кшчэнне народжанага сына Сяргея.

Прамінуўшы вёску Смулькі,рэчку Волту, на якой стаяў млын Юзіка Пяткевіча, ён нечакана ўбачыў мужчыну, які нёс з млына невялікі мяшок з мукою. Паводле народнага звычаю — чалавека, які сустрэўся па дарозе ў царкву для кшчэння,просяць быць хросным бацькам. Кураш Леў Іванавіч, урач Лявонпальскай участковай бальніцы, адразу згадзіўся, бо часта спатыкаўся з Панізьнікам Сцяпанам.

Знайшліся дакументы, дзе ёсць і такія пазнакі: у канцы мая 1942 года Леў Іванавіч Кураш стаў “воспрыемнікам” хроснай падзеі. Прысутнічалі пры гэтым протаірэй Гермалай Сурвіла, псаломшчык Пётра Хрышчановіч. На вялікі жаль, мне толькі адзін раз давялося прывітацца з хросным бацькам, калі наведаў цётку Лесцініху з маёй далёкай радні. Сядзіба Кураша стаяла побач, і ён асмеліўся пазваць мяне і падзкаваць за тое, што ў раённай газеце прачытаў мой артыкул  ва ўшанаванне Льва Іванавіча.

Калі гаспадара прыгожага дома не стала, я наведваў яго родзічаў, прасіў перадаць у Музей Радзімазнаўства некаторыя рэчы,каб сталі каштоўнымі экспанатамі музея, заснаванага мной пры Цэнтры культуры і адпачынку ў Лявонпалі 26.ХІ. 1999 года. Мне дазвалялі. О, колькі сапраўдных скарбаў было на гарышчы дома… Я вельмі ўдзячны дачцы Кураша Марыі Львоўне Дзьякавай, з якой сустракаўся і ў Лявонпалі, і ў Мінску на вуліцы Веры Харужай. Стараннямі яе сям”і пры ўваходзе на Лявонпальскія могілкі можна ўбачыць помнік на месцы пахавання Кураша Льва Іванавіча.

Каля помніка я праходзіў і з роднай сястрою Нінай. Яна мне расказала пра трагічныя падзеі. Яе сястрыца Валя пражыла паўгода, памерла ў канцы 1938 г. А сястрыцы Лізы, народжанай ў 1939-м, не стала праз няпоўныя два гады. Для паратунку прасілі Кураша паспагадаць. Бацька пачуў пра пасяўную ў калгасе. Каня не далі. І лекар не змог дапамагчы: у яго ровар канфіскавалі. А калі бацька выпрасіў каня, Лізу павезлі, але каля мельніцы ў Смульках памерла. Сястра Ніна была ў роспачы. І ў яе пачаўся дыфтэрыт, пакуты ад удушша. Рухавы бацька рознымі спосабамі дамогся каня. Завезлі Ніну ў Лявонпальскую лякарню. Кураш ратаваў яе жыццё. Ніна  прыпамінала тыя ўколы, увагу, супакаенні… А пражыла яна ад 21.Х!.1933 года да 11.!Х. 2019 года.
   І як мне было не ўстрапянуцца, што ў Лявонпалі жыў такі ратаўнік, які лячыў не толькі звыклымі сродкамі, а чароўнымі лекамі сваёй шчырай душы, натхненнем сэрца. Вось чаму пасля заканчэння Лявонпальскай школы я апынуўся ў Магілёве, каб вывучыцца на фельчара, каб ну хоць чуць-чуць быць падобным на хроснага бацьку Кураша Льва Іванавіча.

Сяргей Панізьнік.  2023 г.

Siarhei Paniznik: Advice (pavuchanni) (notes about the godfather)

(webzine “Kultura.Natsyja”, issue 31, April 2023, 118-119, www.sakavik.net )

S. Paniznіk remembers his godfather L. I. Kurash, a doctor at the Ljavonpal district hospital, who inspired him later to study as a paramedic in Mogilev medical school.

Сергей Панизник: Советы-наставления (заметки о крестном отце) 

(веб-журнал «Культура.Нация», вып. 31, апрель 2023, 118-119, http://www.sakavik.net)                                                                                                         

С. Панизник вспоминает своего крёстного отца Л. И. Кураша, врача Лявонпальской районной больницы, который впоследствии вдохновил его учиться на фельдшера в Могилевском медицинском училище.



Categories: Асобы, Культура, Мараль

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: