Зварот аўтараў, анкета і кароткая версія “Стратэгіі развіцця беларускай нацыі”
Паважаныя сябры!
Праект “Стратэгіі развіцьця беларускай нацыі” упершыню апублікаваны на старонках часопіса “КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ” 6 лютага 2016 года. У першапачатковай распрацоўцы праекта прымалі ўдзел: Алена Анісім, Аляксандр Кашо, Пётра Мурзёнак, Алег Трусаў, Ірына Шумская. Рэдакцыя часопіса выказвае шчырую ўдзячнасць сп. А. Астроўскаму, сп. М. Бамбіза, сп. С. Бяспанскаму, сп. З. Гімпелевіч, сп. М. Кеньку, сп. В. Панасоўскай, сп. Ю. Рапецкаму, сп. В. Станішэўскаму, сп. В. Шышко, сп. В. Якавенку, сябрам Асіповіцкай арганізацыі ТБМ за крытычныя заўвагі, дапаўненьні і праўкі па стылю і мове дакумента. Праект “Стратэгіі развіцьця беларускай нацыі” быў апублікаваны на старонках нашага часопіса “Культура, Нацыя” (6 лютага 2016 года), газеты “Наша Ніва” (7 лютага, з 55 каментарамі), газеты “Новы час”, на вэб-сайтах Згуртаваньня беларусаў свету “Бацькаўшчына”, Таварыства беларускай мовы, “Мы – нацыя”, “Наша зямля”, “Пагоня” (Чэхія), Belarus News. Праект абмяркоўваўся беларускай рэдакцыяй Польскага радыё (27 лютага 2016 года) і на “Белсаце” (12 сакавіка 2016 года).
Тэкст “Стратэгіі развіцьця беларускай нацыі” быў распаўсюджаны сярод удзельнікаў 7-га з’езда беларусаў сьвету, арганізаванага Згуртаваньнем беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” (15-16 ліпеня 2017 года). Сп. А. Трусаў, адзін з аўтараў “Стратэгіі”, прадставіў яе асноўны зьмест на адным з паседжаньняў з’езда. У канчатковай рэзалюцыі 7-га з’езда падкрэслена неабходнасць прыняцьця стратэгіі нацыянальнага развіцьця і ўмацаваньня нацыянальнай незалежнасьці. Тэкст “Стратэгіі” быў распаўсюджаны сярод удзельнікаў ХІІІ-га з’езда Таварыства Беларускай Мовы (ТБМ) і накіраваны ў раённыя арганізацыі ТБМ (29 кастрычніка 2017 года, Мінск).
Прадстаўлены дакумент “Стратэгіі” адкрыты для далейшай дыскусіі. Рэдакцыя часопіса просіць арганізацыі, якія ў асноўным згодны з палажэньнямі Стратэгіі, далучацца да выкананьня яе задач. З абгрунтаваньнем “Стратэгіі” чытачы могуць азнаёміцца ў часопісе “Культура, Нацыя”, №13, сакавік 2016, с. 27-34. Калі ласка, свае каментары і заўвагі дасылайце на адрас: chasopis.sakavik@hotmail.com
З павагай, А. Анісім, А. Кашо, П. Мурзёнак, А. Трусаў, І. Шумская
11 сакавіка 2018 года
…………………………………………………………………………………………………………………..
Кароткая анкета
- Ваша імя, прозвішча (па жаданню) ____________________________________
- Якую грамадскую арганізацыю Вы прадстаўляеце ____________________________
- Ці згодны Вы ў асноўным з палажэннямі «Стратэгіі» ___ (так), ___ (не)
- Якія палажэнні вам не падабаюцца, чаму, і як бы вы хацелі іх змяніць? ________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
- Што б вы хацелі ўнесці дадаткова ў «Стратэгію»? ________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
- Дадатковыя каментары ________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
- Дадатковая інфармацыя ад кіраўніка грамадскай арганізацыі: Дадайце, калі ласка, вынікі апытання ў вашай арганізацыі, калі такое адбудзецца пазьней, напрыклад, згодны ў асноўным з палажэннямі «Стратэгіі» – 7 чалавек, не згодны – 5.
Калі ласка, просім вашы каментары і заўвагі перадаць непасрэдна аўтарам ці даслаць на адрас: chasopis.sakavik@hotmail.com
…………………………………………………………………………………………………………………..
«СТРАТЭГІЯ РАЗВІЦЬЦЯ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ»
Мэта Cтратэгіі
Мэтай Стратэгіі з’яўляецца пабудова нейтральнай, нацыянальнай дзяржавы, у якой абсалютна роўныя правы будуць мець прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў і прадстаўнікі нацыяўтваральнага этнаса – беларусы.
Задачы, які вынікаюць з характарыстыкі сучаснага стану беларускай нацыі і пастаўленай мэты
Распаўсюджваць ідэю аб атрыманні краінай нейтральнага стану праз правядзенне рэферэндума і замацаванні гэтага палажэння ў Канстытуцыі РБ.
Падтрымліваць і прапагандаваць, абапіраючыся на гістарычныя факты, ідэю аб этнічнай гістарычнай унікальнасці беларускай народа, развіццё якога істотна адрозніваецца ад развіцця народаў Расіі. Лічыць ідэю аб трыадзінстве усходнеславянскіх народаў (Беларусі, Расіі, Украіны) не адпавядаючай гістарычнай праўдзе і шкоднай.
Падтрымліваць ідэю пераемнасці ў гістарычным развіцці беларускай дзяржаўнасці. Дабівацца сусветнага прызнання выключнай ці роўнай ролі беларускага народа ў развіцці Вялікага Княства Літоўскага – вялікай еўрапейскай дзяржавы мінулага, на тэрыторыі якой сёння пражываюць людзі сучасных незалежных краін, Беларусі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Украіны і Расіі. Першыя княствы на тэрыторыі Беларусі, Вялікае Княства Літоўскае, станаўленне (БНР, БССР) і здабыццё незалежнасці Рэспублікі Беларусь, – усе гэтыя перыяды з’яўляюцца састаўнымі часткамі нашай нацыянальнай гісторыі. Выцісканне і прыніжэнне любога гістарычнага перыяда не адпавядае інтарэсам нацыі.
Для папярэджання пагрозы страты незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь праз ваенныя, эканамічныя ці культурныя механізмы супрацьстаяць ідэалогіі “русского мира” і н’юеўразізма, якія ўяўляюць сабой абноўленыя формы імперскага расійскага шавінізму.
Не падтрымліваць будаўніцтва рускамоўнай дзяржавы і адначасова працягваць пошук актыўнага ўзаемадзеяння з мясцовымі ўладамі ў рамках законаў, як індывідуальна, так і арганізаванымі групамі грамадзян, для паляпшэння сітуацыі ў адносінах да мовы (садкі, класы, школы, дакументацыя), гісторыі (назвы вуліц, памятныя знакі) і па іншых пытаннях.
На сучасным этапе праводзіць асветніцкую дзейнасць сярод насельніцтва ў першую чаргу ў галіне гісторыі, элітарнай і мас-культуры і традыцый беларускага народа (Полацкая дзяржава, ВКЛ, БНР, БССР, адраджэнне 90-х), не збаўляючы высілкаў па вызваленні беларускай мовы з прыгнечанага стану. Дабівацца раўнапраўнага, непрымусовага ўжывання беларускай мовы ў дзяржаве, стварэння нарматыўнай базы на мове тытульнай нацыі.
Патрабаваць выкананне “Закона аб мовах” і стымуляваць выкарыстанне Мовы ва ўсіх сферах грамадскага і культурнага жыцця, ужываючы ўсе магчымыя падыходы і сродкі, прадстаўленыя ў “Стратэгіі развіцця беларускай мовы ў ХХІ стагоддзі” (2012), уключаючы: адкрыццё беларускіх нацыянальных універсітэтаў, заахвочванне грамадзян Беларусі аддаваць дзяцей у беларускія садкі і школы, мовазнаўчую і інфармацыйную падтрымку беларускай рэкламы прадуктаў і тавараў, заахвочванне рэлігійных абшчын розных канфесій да правядзення багаслужбы на беларускай мове, заахвочванне грамадскіх арганізацый нацыянальных меншасцяў да вывучэння беларускай мовы і гісторыі, заахвочванне грамадзян Беларусі і адпаведных рытуальных агенцтваў ужываць беларускую мову на надмагільных надпісах.
Стварыць агульны нацыянальны інфармацыйны канал і шэраг інфармацыйных пляцовак (газеты, часопісы, радыё, тэлебачанне), пабудаваных па прынцыпу грамадскіх СМІ, на якія не змогуць ўплываць і ціснуць ідэалагічныя структуры аўтарытарнага рэжыму.
Даводзіць грамадству інфармацыю пра ўсе станоўчыя праяўленні беларускасці і рэагаваць на ўсе без выключэння праявы этнацыду беларусаў. Шанаваць і развіваць гонар за дасягненні, якія мае беларускі народ сёння.
Папулярызаваць нацыянальных дзеячаў, зрабіўшых значны ўклад у развіццё нацыі: І. Насовіч, Н. Орда, В. Дунін-Марцінкевіч, С. Манюшка, К. Каліноўскі, Ф. Багушэвіч, Я. Карскі, М. Доўнар-Запольскі, Б. Эпімах-Шыпіла, І. Луцкевіч, Я. Купала, Я. Колас, М. Гарэцкі, У. Галубок, В. Ластоўскі, Я. Лёсік, А. Луцкевіч, М. Багдановіч, А. Чарвякоў, Б. Тарашкевіч, Р. Шырма, Г. Цітовіч, Л. Геніюш, М. Ермаловіч, В. Быкаў, А. Адамовіч, У. Караткевіч, М. Крукоўскі, Р. Барадулін, Г. Бураўкін, У. Мулявін.
Прапагандаваць нацыянальныя святы, якія пакуль што не значацца ў афіцыйным календары: 25 сакавіка – Дзень Волі, першае абвяшчэнне незалежнасці краіны, Беларускай Народнай Рэспублікі; 15 ліпеня – Грунвальдская бітва; 27 ліпеня – Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь; 8 верасня – Дзень беларускай вайсковай славы, 27 лістапада – Слуцкі збройны чын.
Падыходы і сродкі рэалізацыі
- У сваіх адносінах паміж людзьмі, якія будуць падтрымліваць рэалізацыю “Стратэгіі развіцця беларускай нацыі” пажадана прытрымлівацца “Кодэкса гонару”: лічыць, што ўдзел у будаўніцтве нацыянальнай дзяржавы гэта вялікі гонар для беларусаў і прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў; праяўляць узаемапавагу і падтрымку; крытычна і абгрунтавана вясці спрэчкі, не дапускаючы пры гэтым абраз і спасылак на неправераныя факты; быць талерантнымі да выказванняў апанентаў; максімальна ўжываць беларускую мову дома і па-за домам; прытрымлівацца адзіных падыходаў пры выкананні задач Стратэгіі; пазбягаць фракцыйнасці – пабудаваць нацыянальную дзяржаву можна толькі праз адзінства людзей, незалежна ад таго, прыхільнікамі якіх партый, рухаў, рэлігійных і іншых плыняў яны з’яўляюцца.
- Давесці змест Стратэгіі да максімальнай колькасці грамадзян РБ. Пажадана каб тэкст Стратэгіі мела кожная сям’я.
- Рэалізацыя Стратэгіі разлічана на бліжэйшыя два дзесяцігоддзі ў незалежнасці ад магчымых змен унутранага ці знешняга характару (рэвалюцыя, агрэсія ці іншае).
- Мець на ўвазе, што для рэалізацыі Стратэгіі больш важным з’яўляецца выхаванне і падтрымка адпаведнага нацыянальна-свядомага настрою ў грамадстве ў доўгатэрміновай перспектыве, чым нават наяўнасць ці адсутнасць матэрыяльных магчымасцяў.
- Паступовае пашырэнне кола нацыянальна свядомых грамадзян РБ праз асвету і правядзенне пастаянных і рэгулярных акцый, скіраванных на выкананне пастаўленых задач, з удзелам адбудаванай адкрытай грамадзянскай супольнасці як унутры краіны, так і за яе межамі.
- Для вырашэння задач стратэгіі, ва ўмовах абмежаванага доступу да СМІ і адсутнасці дапамогі з боку дзяржавы, выкарыстоўваць усе наяўныя і шукаць новыя сілы і сродкі беларускага грамадства, прыхільных да нацыянальнай ідэі грамадзян РБ, спонсараў, інтэрнэт-рэсурсы, незалежныя і дзяржаўныя СМІ.
- Шукаць магчымасцi лабiравання нацыянальных iнтарэсаў шляхам народнай дыпламатыi i праз спробы наладжвання дыялогу з тымi супрацоўнiкамi праўладных структур i колаў, якiя падзяляюць акрэсленую сiстэму каштоўнасцяў.
Калі ласка, прачытаўшы “Стратэгію”, зрабіце па магчымасці копіі і перадайце іншым людзям. Шчыра дзякуем!
У першапачатковай распрацоўцы праекта «Стратэгіі развіцця беларускай нацыі” прымалі ўдзел:
Алена Анісім, Аляксандр Кашо, Пётра Мурзёнак, Алег Трусаў, Ірына Шумская.
Упершыню праект быў апублікаваны ў часопісе “КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ” 6 лютага 2016 года, поўную версію «Стратэгіі» , яе абгрунтаванне чытайце ў 16-м нумары часопіса «КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ» (снежань 2016).
Калі ласка, прачытаўшы “Стратэгію”, зрабіце па магчымасці копіі і перадайце іншым людзям. Шчыра дзякуем!
…………………………………………………………………………………………………………………