Кніга: “Чым трэба ганарыцца кожнаму беларусу” (2017)

Мурзёнак, П. П. Чым трэба ганарыцца кожнаму беларусу

Чым трэба ганарыцца кожнаму беларусу / Пётра П. Мурзёнак


Чым трэба ганарыцца кожнаму беларусу / Пётра П. Мурзёнак ; пад рэд. Л. Баршчэўскага. — Мінск : Кнігазбор, 2017. — 96 с.
ISBN 978-985-7144-86-0.
УДК 908(476)
ББК 26.89(4Беи)

Маім землякам прысвячаю

Шаноўныя чытачы!
Беларусы маюць чым ганарыцца. У нашай краіне жывуць прыгожыя, таленавітыя і працавітыя людзі, тут прыгожая прырода і шчодрая зямля. Кніга «Чым трэба ганарыцца кожнаму беларусу» — гэта кароткая гісторыя 1000-гадовай краіны, адлюстраваная ў сціслай, даведачнай інфармацыі з уключанымі ў яе картамі і табліцамі. Кніга складаецца з трох частак: далёкага мінулага (Х–ХІХ стст.), блізкага мінулага (ХХ ст.) і сённяшняга дня Беларусі. У кожным з гэтых раздзелаў кніга прапануе Вам даведацца больш аб сучасных дасягненнях Беларусі, гісторыі краіны і яе развіцці, унікальнасці беларускага народа, асобах, якія найбольш паспрыялі развіццю нацыі.
Пра гэта і яшчэ шмат пра што гэтая кніга.

Аўтар