Пётра Мурзёнак: КІЕЎСКІ ВЕРШ

for abstr tulip

Разгуляліся сьвежыя ветры

Раздзімаюць шчасьлівыя сьцягі

Душ хвалююць таемныя нетры

Ўсталі побач паляне, яцьвягі

Крывічы пазіраюць з надзеяй –

Часам цуды здараюцца – раптам

Перад новай халоднай завеяй

Дух свабоды ўсё ж выстраліць трапна

Як не сёньня, а заўтра ўсё ж будзе

Горда ўздымуцца вольныя сьцягі

Бо жывуць не рабы тут, а людзі –

Крывічы і паляне, яцьвягі

Аттава, 3 сьнежня 2013



Categories: Зьнешнія адносіны, Нацыя, Нацыя Беларусы

Пакінуць каментар