Author Archives
-
Ціханоўская пракаментавала зварот часткі палітвязняў да кіраўніцтва краін ЕС
«Нельга дазваляць рэжыму нас раскалоць. Тыя дылемы, якія закідваюцца, — ціск ці дыялог, перамовы ці санкцыі — фальшывыя. Адно без другога не працуе. Без ціску рэжым не будзе весці сур’ёзны дыялог». Святлана Ціханоўская у адмысловым відэазвароце адгукнулася на ліст за… Read More ›
-
Статкевіч на зварот Золатавай і Калеснікавай: Ён абясцэньвае пакуты і ахвяры, гэта ідэалогія прыстасаванства
Палітык і экс-палітвязень у сваім тэлеграм-канале пракаментаваў зварот групы былых палітвязняў да еўрапейскіх лідараў. «Група былых палітвязняў звярнулася да вольных краін Еўропы з палымяным заклікам прыняць больш актыўны ўдзел у гандлі беларускімі палітвязнямі ў якасці пакупнікоў, — піша Мікалай Статкевіч. —… Read More ›
-
Дзядок: «Ніякая палітычная мэта не каштуе жыцця людзей»? У вас нуль разумення палітыкі і нуль разумення жыцця
Пра цану барацьбы за свабоду выказаўся былы палітвязень Мікола Дзядок, каментуючы адкрыты ліст былых палітвязняў да еўрапейскіх лідараў. Яны заклікалі Еўропу актыўней дамаўляцца наконт вызвалення людзей і спынення рэпрэсій. «Никакая политическая цель не стоит жизни и здоровья людей». Хто б… Read More ›
-
Ці можа Беларусь стаць дэмакратычнай пры жывым Пуціне? Карбалевіч пра страхі Лукашэнкі і тое, што будзе пасля яго
Чаму Лукашэнка не адпраўляе беларускае войска ва Украіну і ці магчымыя перамены ў Беларусі, пакуль Пуцін застаецца пры ўладзе? Пра гэта палітычны аглядальнік «Радыё Свабода» Валерый Карбалевіч разважаў у праграме Глафіры Жук «Мне толькі спытаць». Беларускія ўлады спрабуюць наладзіць адносіны… Read More ›
-
Этнацыд беларусаў: У Беларусі здымаюць серыял пра «СВА». Набіраюць масоўку на дыверсантаў, а сярод акцёраў — былы міністр Руслан Чарнецкі
У беларускіх адмысловых чатах шукалі акцёраў, прычым на ролі салдат, курсантаў і нават аператара дрона. Што гэта за кіно? Расійскія кіношнікі часта абіраюць Беларусь, каб здымаць свае праекты, і набіраюць у нашай краіне масоўку. Днямі ў адмысловых чатах шукалі акцёраў… Read More ›
-
Акупацыя Беларусі працягваецца: Міністры абароны Расіі і Беларусі абмеркавалі неабходнасць «апераджальных дзеянняў» супраць Еўропы
Частку задач трэба вырашыць «у найкарацейшыя тэрміны», а некаторыя пытанні патрабуюць рашэнняў Лукашэнкі і Пуціна, расказаў міністр абароны Расіі Андрэй Белавусаў у Мінску. Белавусаў прыехаў у Мінск 22 кастрычніка на пасяджэнне сумеснай калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі. Падчас візіту… Read More ›
-
Этнацыд беларусаў: На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу
Ігар Марзалюк чытае будучай інтэлектуальнай эліце Беларусі лекцыі пра Дзяржынскага, а на ўрачыстай лінейцы выступае намеснік старшыні КДБ. У 2024 годзе Ліцэй БДУ атрымаў імя Фелікса Дзяржынскага — заснавальніка Усерасійскай надзвычайнай камісіі (ВЧК), ад якой вядзе сваю гісторыю КДБ. Цяпер… Read More ›
-
Гэта не глупства, гэта нянавісць». У Францыі пратэстоўцы падпалілі ратушу XIX стагоддзя ВІДЭА
Падчас беспарадкаў у французскім Ліможы загарэлася гістарычная ратуша: абвалілася вежа, дах упаў на ніжнія паверхі. Мясцовыя ўлады называюць пажар катастрофай для культурнай спадчыны. Сотні людзей глядзелі, як агонь знішчае будынак, адкрыты ў 1883 годзе. Адны злаваліся, іншыя стаялі ў роспачы…. Read More ›
-
Заходнія лібералы завезлі трэці свет у Францыю». Вэнс абвінаваціў мігрантаў у беспарадках
Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс заявіў, што прычынай гвалту падчас пратэстаў у Францыі стала міграцыйная палітыка еўрапейскіх уладаў. Так ён пракаментаваў у сацсетцы X відэа пажару ў будынку мэрыі Ліможа. «Заходнія лібералы завезлі ў Францыю і іншыя краіны выхадцаў з… Read More ›
-
Кабанчук: Колькасць беларусаў, якія загінулі за Расію, можа ўжо набліжацца да афганскіх страт
Паводле яго звестак, у расійскае войска завербаваліся больш за 3000 беларусаў. І больш за 500 з іх загінулі. Беларусаў, якія ваююць на баку Расіі супраць Украіны, становіцца ўсё больш. Пра гэта заявіў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па пытаннях абароны і… Read More ›
-
Belarus Passport Center у Вільні згортвае дзейнасьць. Што будзе далей з «пашпартам Новай Беларусі»?
Палітыка Радыё Свабода 15 кастрычнік 2026, 10:08 Падзяліцца Без VPN Глядзець камэнтары Зрабіце Свабоду прыярытэтнай крыніцай ў Google Слухаць 17 min Як стала вядома Свабодзе, адкрыцьцё новых пашпартных цэнтраў у Польшчы або іншых краінах пакуль не плянуецца. Аднак самі дакумэнты працягнуць выдаваць, нягледзячы… Read More ›
-
Этнацыд беларусаў: «Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Кіраўніца Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Святлана Навуменка патлумачыла, чаму ў рэпертуары з’явілася рускамоўная пастаноўка і паразважала пра 2020 год. Госцем чарговага выпуску праграмы міністра культуры Марата Маркава стала дырэктарка Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Святлана Навуменка. Падчас размовы Маркаў пацікавіўся стаўленнем… Read More ›
-
«Працягу не будзе» Французскі пісьменнік пра свой раман аб Пратасевічу і Ціханоўскай, што трапіў у спіс «экстрэмісцкіх»
Марк Леві кажа, што хацеў бы напісаць кнігу Навальнага. Міністэрства інфармацыі ўнесла ў пералік літаратуры, што можа нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь раман французскага пісьменніка Марка Леві «Ноа», які выйшаў у свет у 2022 годзе і які сёлета ў верасні… Read More ›
-
На дзяржаўным тэлебачанні расказалі пра маштаб палітычных рэпрэсій у Гомелі цяпер
Чарговы выпуск прапагандысцкага ток-шоу гомельскага абласнога тэлебачання «Чорнае і белае» запісалі з намеснікам пракурора Гомеля Паўлам Чырыкавым і прысвяцілі тэме «экстрэмізму» — гэтым паняццем дзейныя ўлады прыкрываюць палітычныя рэпрэсіі, піша «Флагшток». Рэальны маштаб рэпрэсій у Беларусі хаваецца — апошнім часам… Read More ›
-
Этнацыд беларусаў: Прайшла працэсія на «Навагрудскую Галгофу» — месца, дзе камуністы жорстка закатавалі праваслаўнага святара
3 кастрычніка ў Навагрудскім раёне адбыўся штогадовы хрэсны ход да месца, вядомага як «Навагрудская Галгофа». Гэта месца, дзе пасля прыход савецкай улады ў Заходняй Беларусі ў 1939 годзе быў забіты праваслаўны протаіерэй Мікалай Нядзведскі, паведамляе навагрудскі царкоўны прыход. Перад пачаткам шэсця… Read More ›
-
Этнацыд беларусаў: са снежня 2026 года сярод 28 дзяржаўных прафесійных тэатраў Беларусі застануцца толькі ДВА
У афішы Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі з’явіўся першы рускамоўны спектакль У афішы Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі афіцыйна з’явіўся рускамоўны спектакль «Маленькія трагедыі» паводле твора Аляксандра Пушкіна. Пастаноўкай займаецца сама дырэктарка тэатра Святлана Навуменка, піша Reform.news. Такім чынам, са снежня сярод 28… Read More ›
-
Што не так з ідэяй, быццам нацыі ўзніклі толькі ў ХІХ стагоддзі?
Папулярная канцэпцыя сцвярджае, што нацыянальныя супольнасці з’яўляюцца штучным прадуктам індустрыялізацыі і цэнтралізаванай дзяржаўнай адукацыі. У гэтага мэйнстрымнага меркавання ёсць сур’ёзныя праціўнікі, якія перакананыя, што нацыі на аснове старажытных этнічных ядраў, аб’яднаных супольнай памяццю і тэрытарыяльнымі міфамі, узніклі задоўга да мадэрну…. Read More ›
-
Этнацыд беларусаў: Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў
10 з іх жанчыны. Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 15 асуджаных. Сярод іх 13 чалавек, як адзначаецца ў афіцыйным паведамленні, «былі асуджаныя за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці», то-бок гаворка ідзе пра палітвязняў. Большасць памілаваных — жанчыны: іх 10 чалавек. Прозвішчы… Read More ›
-
Этнацыд беларусаў: Гросмайстар Дзяніс Лазавік: «Беларуская мова вымірае. Я на ёй зусім не размаўляю, ды і з кім?»
Беларускі гросмайстар Дзяніс Лазавік адказаў на пытанне, як ён ставіцца да беларускай мовы. Адбылося гэта ў падкасце, дзе абодва спікеры размаўлялі паміж сабой па-руску, піша «Трыбуна». «Я не размаўляю па-беларуску. Я не тое каб у гэтым шару, але пазіцыя —… Read More ›
-
Этнацыд беларусаў: Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка
Аляксандру Сяміглазаву 50 гадоў. Аляксандр Сяміглазаў мінчук. Мужчына атрымаў адукацыю ў БНТУ на механіка-тэхналагічным факультэце па спецыяльнасці, звязанай з машынамі і тэхналогіяй апрацоўкі металаў ціскам. Апошняе вядомае месца ягонай працы — аддзел закупак МТБанка. Па-за працай галоўным захапленнем Аляксандра быў… Read More ›
-
Ціханоўская адправілася ў Нью-Ёрк на Генасамблею ААН
Святлана Ціханоўская запісала відэа па дарозе ў Нью-Ёрк на Тыдзень высокага ўзроўню Генасамблеі ААН. «Гэта заўсёды вельмі насычаныя дні, калі ў адным месцы збіраюцца сусветныя лідары і можна за некалькі дзён правесці дзясяткі, а то і сотні, важных размоваў. Таму… Read More ›
-
Дзясяткі старажытных дзід на дне Дзвіны. У Віцебску прайшлі першыя падводныя раскопкі
Навукоўцы і дайверы ўпершыню абследавалі дно ракі насупраць Віцебскіх замкаў і паднялі на паверхню нямала старажытных артэфактаў Рэчышча ля падножжа старажытнага замка стала месцам незвычайных археалагічных даследаванняў. Навукоўцы і дайверы ўпершыню зазірнулі на дно ракі, якая стагоддзямі служыла прыроднай мяжой… Read More ›
-
Ціханоўская: Перамовы пра вызваленне людзей ідуць цяжка
Лідар дэмакратычных сілаў Беларусі пракаментавала вызваленне 25 палітвязняў. У відэазвароце яна адзначыла, што перамовы пра вызваленне людзей ідуць цяжка, але гэтую працу нельга спыняць. «Я вельмі рада за кожнага і кожную, хто сёння нарэшце апынуўся на свабодзе. А таксама за… Read More ›
-
Палову сумы на экстранны збор для новай партыі вызваленых палітвязняў сабралі за паўтары гадзіны
Пасля таго як стала вядома пра выхад на волю 25 палітвязняў, «Байсолам» быў абвешчаны тэрміновы збор грошай. Мэта — выплаціць як мінімум па €1 000 кожнаму чалавеку ў межах праграмы падтрымкі палітвязняў і вызваленых. Гэтыя сродкі спатрэбяцца на арэнду жылля, медыцынскую дапамогу, аднаўленне… Read More ›
-
Пра Этнацыд беларусаў: Вячорка: Не тая лічба, якая анансавалася, але думаю, што гэта яшчэ не канец
Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў эфіры «Радыё Свабода» пракаментаваў сённяшняе вызваленне 25‑ці беларускіх палітвязняў. «Джон Коўл зрабіў, як звычайна, выдатную працу. Не тая лічба, якая анансавалася, але, я думаю, гэта яшчэ не канец. Сам Джон Коўл тлумачыў, што ёсць пэўныя ўмовы з боку Менска, каб… Read More ›
-
Сёньня Дзень Беларускай Вайсковай Славы!!!!Тэкст прысягі прагучаў тады двойчы». Статкевіч падзяліўся ўспамінамі пра прысягу беларускіх вайскоўцаў у 1992 годзе на Дзень бітвы пад Оршай
Палітык і экс-палітвязень у сваім тэлеграм-канале піша, чаму важны Дзень бітвы пад Оршай, калі ў 1514 годзе войска ВКЛ разбіла маскоўцаў. А таксама згадвае ўрачыстую прысягу вайскоўцаў, што адбылася на Плошчы Незалежнасці ў Мінску 8 верасня 1992 года. Дата 8 верасня… Read More ›
-
«Шляхціца Завальню» ўпершыню пераклалі на ангельскую мову
Выдавецтва Grunwald, якое спецыялізуецца на выданні беларускіх кніг у перакладзе на ангельскую мову, выпусціла культавы твор Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях». Англамоўнае перастварэнне Волі Яноўскай мае назву «Nobleman Zavalnya, or Belarus in Fantastical Tales», піша bellit.info. Першы англамоўны пераклад… Read More ›
-
«Аўтарытарызм для Беларусі быў наканаваны, а Лукашэнка — не». У Варшаве палітыкі і гісторыкі ўспаміналі 1990‑я
27 ліпеня ў Музеі Вольнай Беларусі адбылася сустрэча з філолагам і перакладчыкам, былым дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР XII склікання Лявонам Баршчэўскім. Да дыскусіі далучыліся доктар гістарычных навук, прафесар Віктар Шадурскі і старшы палітычны дарадца Святланы Ціханоўскай, былы народны дэпутат СССР… Read More ›
-
«Адысея» Гамера ўпершыню выйдзе па-беларуску
Вялікае вяртанне Адысея цяпер гучыць па-беларуску. Неўзабаве выйдзе поўны пераклад гамераўскай «Адысеі» ў перакладзе на беларускую мову Лявона Баршчэўскага, паведаміла выдавецтва Połackija Łabirynty. «Адысея» — другі вядомы (напісаны пасля «Іліяды») эпічны твор Старажытнай Грэцыі і адзін з найвялікшых помнікаў сусветнай літаратуры. Аўтарства… Read More ›
-
Этнацыд беларусаў: Ігар Карней – Што немагчыма дараваць крыважэрнай сістэме
Журналіст і экс-палітвязень разважае ў сваім фэйсбуку пра балючую праблему новых беларускіх эмігрантаў: немагчымасць сустрэцца са старэнькімі бацькамі. Дзеці не могуць вярнуцца, а бацькі ў сілу ўзросту не могуць выехаць за мяжу. «Ужо толькі тое немагчыма дараваць крыважэрнай сістэме, што без усялякіх… Read More ›
-
Украінскі камандзір Білецкі: Беларусы — такія ж, як украінцы, але ў іх няма маральнай традыцыі ўзброенай барацьбы за незалежнасць
Адзін з найбольш вядомых украінскіх камандзіраў, заснавальнік палка «Азоў», а цяпер камандзір Трэцяга армейскага корпуса УСУ Андрэй Білецкі параўнаў беларусаў і ўкраінцаў і патлумачыў, у чым бачыць галоўнае адрозненне паміж двума народамі. «Чым украінцы адрозніваюцца ад беларусаў? Вось мне здаецца,… Read More ›
-
У Гродне сёлета набралі два беларускамоўныя класы для 16‑ці дзяцей
У новым навучальным годзе ў Гродне зноў адкрыліся класы з беларускай мовай навучання. Адзін з іх пачаў працу ў сярэдняй школе №34, дзе бацькі могуць яшчэ запісаць сваё дзіця ў першы клас, паведамляе «Гродзенская праўда». У гэтым годзе ў беларускамоўны першы клас… Read More ›
-
В Исландии на референдуме проголосовали против переговоров о вступлении в ЕС
4 30.08.2026, 14:16 2,328 При этом в столице Рейкьявике большинство жителей поддержали евроинтеграцию. Большинство жителей Исландии отказались возобновлять переговоры о вступлении страны в Евросоюз. После подсчета голосов в пяти из шести избирательных округов против выступили 52,8% участников референдума, за —… Read More ›
-
Лябедзька: Ці лепш было б, каб у 1994‑м годзе Лукашэнку перамог Кебіч? Не!
Калі б у 1994 годзе перамог не Лукашэнка, а Кебіч, ці было б лепш? Мой калега Сяргей Навумчык катэгарычна адказвае: так! Я з такой жа катэгарычнасцю кажу: не! — піша ў фэйсбуку былы дэпутат Вярхоўнага Савета 12‑га склікання Анатоль Лябедзька, які на выбарах… Read More ›
-
Почему белорусы не любят российских туристов
Виталий Цыганков 26.08.2026, 17:32 17,502 Дело не только в мусоре, хамстве и поведении на дорогах. Не проходит и недели, чтобы в соцсетях не обсуждали очередной пост или видео о поведении российских туристов в Беларуси. Белорусы, которые как нация все же… Read More ›
-
Аркадий Бабченко: Это одна из важнейших новостей
5 26.08.2026, 17:22 11,048 Важнее, чем удары по Wildberries и НПЗ. Концерты Канье Уэста в Питере были отменены «по звонку из Москвы» — он не был согласован «в необходимых инстанциях. По данным СМИ, гонорар рэпера должен был составить 1,5 миллиарда рублей. Тем временем, с… Read More ›
-
Адзіны рэальны шанец для Беларусі
У памяць пра Аляксандра Мілінкевіча Зянон Пазняк напісаў, што той быў «прыхільнікам мяккай сілы, паступовасці і кампрамісу». Адзначыўшы добрыя справы Мілінкевіча, такія як беларускі патрыятызм, спрыянне адукацыі і культуры, ягоны шлях Пазняк усё ж назваў супярэчлівым. Адкінуўшы ілюзіі, я лічу, што гэта… Read More ›
-
Этнацыд беларусаў: Коўл заявіў, што найбліжэйшым часам чакае вызвалення вялікай групы палітвязняў
За мінулыя разы былі вызваленыя некалькі сотняў чалавек. Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл у інтэрв’ю New York Times заявіў, што неўзабаве чакае вызвалення беларускіх палітвязняў. Нагадаем, што ў выніку візітаў амерыканскай дэлегацыі ў папярэднія разы былі вызваленыя 438 чалавек: 21… Read More ›
-
Этнацыд беларусаў: «Белоруссия, а никак не Беларусь». Арцемій Лебедзеў напісаў, як будзе правільна па-руску, і выклікаў захапленне падпісчыкаў
Расійскі дызайнер і блогер Арцемій Лебедзеў апублікаваў допіс пра беларускую мову і беларусаў. Ён выступіў, паводле яго азначэння, як «носьбіт і абаронца нормы» рускай мовы. «Калечыць родную мову дзеля суседа, нават дзеля любімага і роднага суседа», ён адмовіўся. Свой допіс Лебедзеў пачынае… Read More ›
-
Памёр Аляксандр Мілінкевіч. Вечная памяць. Спачуваньні сям’і
Вядомаму беларускаму палітыку і навукоўцу было 79 гадоў. На выбарах 2006 года ён стаў адзіным кандыдатам ад праеўрапейскіх сілаў. Спакойны, інтэлігентны палітычны стыль Мілінкевіча кантраставаў з папулізмам, уласцівым шматлікім постсавецкім палітыкам. Летась ён цяжка перанёс аперацыю, дактары змагаліся за ягонае жыццё… Read More ›
-
Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы
Тры краіны за апошнія гады моцна разышліся ў сваім развіцці і палітычным кірунку. Сапраўдная цывілізацыйная прорва паміж Беларуссю, з аднаго боку, і Польшчай ды Літвой з другога, пралягае ў стаўленні да сваёй нацыянальнай спадчыны. Лічбы красамоўныя. На адрозненні ў маштабах таго, што… Read More ›
-
На магіле Вячкі Станкевіча на помніку — ні слова па-беларуску. Вось пра што гэта кажа наконт эмігрантаў, эміграцыі і «беларускасці ўнукаў»
Хто толькі можа — трымайцеся за Беларусь, нават калі дзеля гэтага даводзіцца маўчаць, мірыцца і ісці на горкія кампрамісы, піша Мікола Бугай. Вячка Станкевіч пражыў доўгія 92 гады. Ён быў сынам нашаніўца, навукоўца і сенатара ў міжваеннай Польшчы Яна Станкевіча. Мамай… Read More ›
-
Навукоўцы назвалі самыя несумленныя краіны свету. Еўрапейцам і тут ёсць чым ганарыцца
Навукоўцы правялі адзін з самых маштабных эксперыментаў па вывучэнні сумленнасці людзей: больш за 17 тысяч «згубленых» кашалькоў пакінулі ў 355 гарадах 40 краін. Вынікі паказалі істотныя адрозненні паміж дзяржавамі. З падрабязнасцямі знаёміць BBC Science Focus. Ці можна ацаніць сумленнасць жыхароў розных краін… Read More ›
-
«Распытвалі пра фінансаванне з-за мяжы». Рэжысёр Андрэй Кудзіненка расказаў пра ператрусы, КДБ і ўцёкі без пашпарта
Дырэктар прыватнай школы «КінаКалайдар» Андрэй Кудзіненка быў вымушаны ўцякаць з краіны пасля ператрусаў у ягонай кватэры і офісе. Цяпер Андрэй у бяспецы за межамі Беларусі, але не раскрывае краіны і акалічнасцяў выезду, каб не нашкодзіць людзям, якія яму дапамаглі. У размове з тэлеканалам… Read More ›
-
Львоўскі: Не ўпэўнены, што ў беларусаў захавалася талерантнасць да іншых народаў
У новым выпуску ТОКу вядомы эканаміст, акадэмічны дырэктар BEROC Леў Львоўскі паразважаў пра тое, ці сапраўды беларусы застаюцца талерантнай нацыяй. Леў Львоўскі нарадзіўся ў Расіі. Скончыў факультэт прыкладной матэматыкі Пермскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, атрымаў ступені бакалаўра і магістра. Каля шасці гадоў жыў… Read More ›
-
«Аўтарытарызм для Беларусі быў наканаваны, а Лукашэнка — не». У Варшаве палітыкі і гісторыкі ўспаміналі 1990‑я
27 ліпеня ў Музеі Вольнай Беларусі адбылася сустрэча з філолагам і перакладчыкам, былым дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР XII склікання Лявонам Баршчэўскім. Да дыскусіі далучыліся доктар гістарычных навук, прафесар Віктар Шадурскі і старшы палітычны дарадца Святланы Ціханоўскай, былы народны дэпутат СССР… Read More ›
-
Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху
БелŁac Героямі найчасцей лічаць змагароў, у падручніках гісторыі найбольш праслаўляюць воінаў. Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль, хоць і прыйшлося яму паваяваць, хоць вырас і жыў ён у мілітарысцкую эпоху, быў, наадварот, чалавек прынцыпова, да пацыфізму мірны. Вялікі беларускі пісьменнік памёр… Read More ›
-
Юрась Шамецька -На развітанне : Ева Вежнавец (Святлана Курс), 1972 – 2026
20 ліпеня 2026 года сацыяльныя сеткі выбухнулі громам жахлівай навіны – пайшла з жыцця Ева Вежнавец (Святлана Курс). Светлы чалавек, выбітная беларуская пісьменніца, прагная да жыцця жанчына. Гэта непапраўная страта для беларускай літаратуры, беларускай культуры і для ўсіх, хто меў… Read More ›
-
Сьветлай памяці Святланы Курс: «Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай
«Я пішу, каб даць некалькі парадаў, якімі ты і так не зможаш скарыстацца, таму што цябе ўжо няма. Высокай, нязграбнай, неўратычнай дзяўчыны». Гэты ліст сабе 15‑гадовай Святлана Курс напісала ў 2023-м. Ён ніколі не публікаваўся. Варшава, Лясок-на-Коле, 10 лістапада 2023 года… Read More ›
-
Белоруска о россиянах: Наглые неряхи и грязнули
5 14.07.2026, 16:55 6,300 Крик души. Пользовательница Threads под ником the.__.pupa попыталась разобраться в различиях между белорусами и некоторыми россиянами. «Почему россияне массово едут к нам, в Беларусь? – пишет она. — Хвалят нашу страну — как у нас чисто, как у… Read More ›