ПРА ЧАСОПІС

logo for chasopis               

ПРА ЧАСОПІС

 

Дарагія сябры!

Часопіс “КУЛЬТУРА. НАЦЫЯ”, ISSN2562-9506, заснаваны ў сьнежні 2012 года як незалежнае перыядычнае выданьне online, прызначанае для абмеркаваньня праблем беларускай культуры і развіцьця беларускасьці.

Часопіс зьмяшчае арыгінальныя аналітычныя артыкулы, эсэ, а таксама абгрунтаваныя дыскусіі і каментары па гісторыі, мове, літаратуры, сацыялогіі, традыцыях і іншых пытаньнях, маючых дачыненьне да развіцьця беларускай нацыі.

Беларуская Мова – асноўная мова часопіса, але магчымы публікацыі і на іншых мовах.

Запрашаем да супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых.

***

Разам з матэрыяламі часопіса на нашым веб-сайце www.sakavik.net таксама зьмяшчаюцца найбольш цікавыя на наш погляд матэрыялы аб сучасным і будучым Беларусі, запазычаныя з другіх крыніц (падаецца назва крыніцы альбо лінк на яе). Матэрыялы з другіх крыніц падаюцца па меры паступленьня.

Першы нумар часопіса online  выйшаў 14 сакавіка 2013 года. Першыя шэсць нумароў часопіса выйшлі пад назвай “САКАВІК”. Міжнародны стандартны серыйны нумар (ISSN) выдадзены 20 сакавіка 2013 года арганізацыяй “ISSN Canada” (ISSN 2291-4757). Цяперашні серыйны нумар ISSN 2562-9506 дзейнічае з новай назвай часопіса “КУЛЬТУРА. НАЦЫЯ”.

Часопіс “КУЛЬТУРА. НАЦЫЯ” выходзіў раз у тры месяцы да 21-нумара уключна (вясна 2018 года). Па рашэньню рэдакцыі часопіс “Культура. Нацыя” публікуецца два разы ў год (вясна\восень).

З кастрычніка 2020 года часопіс набыў статус выданьня Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Канадзе (БІНІМ, Канада).

 

 

Наступны 27-мы нумар часопіса выйдзе ў красавіку 2021 года.

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google photo

You are commenting using your Google account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: