Ў дадатак да сказанага пазаўчора, сёньня 28 сьнежня, можна канстатаваць па пунктах адзначаных 26 сьнежня наступнае:
2. Сродкі масавай інфармацыі маральныя праблемы, зьвязаныя з выказваньнямі мітрапаліта Паўла, больш не абмяркоўваюць. Больш таго на адным з сайтаў нават даваліся апраўдальныя тлумачэньні гэтым амаральным выказваньням (Т.Новікава, “Хартыя 97”, 26 сьнежня).
3. Кіраўнік дзяржавы павіншаваў мітрапаліта Паўла з прызначэньнем, гэта значыць, уезд мітрапаліта ў краіну Беларусь не забаронены.
4. Мітрапаліт Павел не быў засмучоны публікацыямі яго выказваньняў на відэо і не адмовіўся ехаць у Беларусь.
У адпаведнасьці з дадатковай інфармацыяй (пп. 2-4) можна было б зрабіць выснову, што мараль пацярпела паразу, аднак, застаюцца ў сіле першы і апошні пункт інфармацыі ад 26 сьнежня 2013 года.
——————————————————————————————————————-
Сёньня на вэб-сайце мы адзначылі, што немагчыма ў сьвяточныя дні каментаваць выказваньні мітрапаліта Разанскага Паўла, прапанаванага Масквой на Беларускую тэрыторыю.
Але выказацца трэба па некалькіх прычынах.
Па-першае, нельга без крыўды глядзець і слухаць выказваньні чалавека, які не мае права нават адносіцца да сьвятароў, людзей найвышэйшай катэгорыі, якія прапаведуюць любоў, веру і надзею. Яго выказваньні пра ядзерную і бактэрыялагічую пагрозу ўсяму чалавецтву, пра нікчэмнае існаваньне рускіх людзей, і абсалютная неадэкваткасьць яго заяў у дачыненьні да Чарнобыльскай катастрофы, 70% якой прыпала на Беларусь, дзе гэты сьвятар маецца служыць, ніякім чынам не адпавядае маральным прынцыпам гэтай высокай пасады.http://www.youtube.com/watch?v=clu2GTztwZs&feature=player_embedded
Па-другое, інфармацыя на шэрагу вэб-сайтаў пра мітрапаліта Разанскага, відаць павінна разглядацца ў сувязі з апублікаванымі на відэо яго выказваньнямі, інакш такая інфармацыя становіцца дэзінфармацыяй.http://www.youtube.com/watch?v=clu2GTztwZs&feature=player_embedded
Па-трэцяе, лічым, што выказваньні мітрапаліта Разанскага з’яўляюцца абсалютнай падставай для кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь не пусціць мітрапаліта на тэрыторыю Беларусі. http://www.youtube.com/watch?v=clu2GTztwZs&feature=player_embedded
Чацвёртае, лічым, што заявы зробленыя мітрапалітам Паўлам у 2011 годзе з’яўляюцца для яго самаго добрай падставай для непрыняцьця пасады мітрапаліта Беларускага і Слуцкага. http://www.youtube.com/watch?v=clu2GTztwZs&feature=player_embedded
Праваслаўныя людзі Беларусі павінны ўлічыць маральныя якасьці мітрапаліта Разанскага Паўла і ігнараваць ягоныя паўнамоцтвы на тэрыторыі Беларусі.http://www.youtube.com/watch?v=clu2GTztwZs&feature=player_embedded
РМ
Пакінуць каментар