Як выжыць пад расійскай акупацыяй – відэа
Гісторык Генадзь Сагановіч — пра стратэгіі выжывання нашых продкаў у XVII ст.
Кожная вайна нясе разбурэнні, знішчэнні і смерць. Аднак апрача дэмаграфічных і матэрыяльных стратаў, якія звычайна падлічваюцца, ад вайны заўжды моцна цярпела само грамадства акупаванай зямлі, яго інстытуты і нормы.
Як выжывалі жыхары даўняй Беларусі, апынуўшыся пад панаваннем чужой улады? Як простае імкненне выжыць мяняла паводзіны індывідаў? Што лічылася «здрадай» і як да яе ставіліся? Якім чынам працяглае жыццё ва ўмовах вайны дэфармавала грамадства?
Пра гэта — у лекцыі Генадзя Сагановіча «Беларусь як акупаванае грамадства: стратэгіі выжывання ў XVII ст.», якую гісторык прачытаў у межах цыклу публічных лекцый «Лятучага ўніверсітэту» Urbi et orbi.
http://www.youtube.com/watch?feature=player_embedded&v=PWiCceXEgVg
Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=120708
Categories: Гісторыя, Зьнешнія адносіны, Нацыя
Пакінуць каментар